КУПРЭ́ЙЧЫК Віктар Давыдавіч

(н. 3.7.1949, Мінск),

бел. спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1980). Скончыў БДУ (1972). З 1992 спартсмен-інструктар нац. каманды Беларусі. Чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным першынстве (1968, г. Ібс, Аўстрыя; 1969, г. Дрэздэн, Германія; 1974, Тысайд, Вялікабрытанія). Чэмпіён СССР сярод маладых майстроў (1974). Чэмпіён Беларусі (1972).

т. 9, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)