Мару́да, мару́дзька, мару́днік, мару́дны ’вельмі павольны, непаваротлівы чалавек’, ’марудны ў рабоце’, ’мямля’ (ТСБМ, Грыг., Бес., Яруш., Др.-Падб., Мал., Янк. БП, Нас., Бяльк., Растарг., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.; ашм., шальч., гродз., беласт., Сл. ПЗБ); мару́да ’доўгае, нясцерпнае чаканне чаго-небудзь’ (Нас.), ’маруднасць, павольнасць у справе’ (ТС); мару́дна, мару́дне, мару́дня, мсцісл. морудна, драг. марудно ’вельмі павольна’ (Шат., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тс’, ’слаба, няярка’ (З нар. сл.), ’павольна, цяжка’ (Бяльк.); мару́дзіць, мару́дітірабіць павольна’, ’доўга не пачынаць справу’, ’забаўляць, спыняць каго-небудзь’, ’быць нерашучым’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Нас., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Бес.; КЭС, лаг.). Укр. мару́да, мару́дний, мару́дно, мару́дитися ’тс’; рус. уладз. маро́дно ’павольна’, смал. моруда ’павольнасць’, пск., смал. маруда ’павольны, непаваротлівы чалавек’, мару́дник ’гарэза’, марудно ’павольны’, польск. maruda ’капун’, ’нудны чалавек’. Балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑да (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35) ад літ. mar‑ (параўн. marùs ’смяротны, нежыццяздольны’, marùmas ’адсутнасць жыццяздольнасці, жывучасці’. Аднак значна пазней бел. мару́дзіць (з вытворнымі) ці польск. marudzić былі запазычаны ў літ. мову (marū̃dyti, marū̃dėti, marū́dnas, marūdnùs). Зарэмба (Wyr, obce w Panu Tadeuszu, 44) выводзіць польск. marudny з ням. Marode ’замучаны, стомлены’ < франц. maraud ’падлюга, нягоднік’. Гэтаксама SWO, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варушы́ць ’варушыць, пераварочваць’ (Гарэц., Шат., Касп., Бяльк.); ’рухаць’ (Яруш., БРС), варушы́цца ’рухацца, катацца’ (Касп., Гарэц., БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Сюды ж вару́хаць, вару́хацца ’рухаць, рухацца, кратацца’ (Др.-Падб.), варо́хаць (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. вороши́ть, ворохну́ться ’варухнуцца’, укр. ворухну́ти ’варухнуць’, воруши́ти ’варушыць’. Відаць, утварэнне ад прасл. *vorxъ ’куча, ворах’: укр. во́рох, ц.-слав. врахъ, балг. врах ’ток, снапы, прыгатаваныя для абмалоту’. Прасл. vorxъ з *vorsъ. Няясна, ці сюды ж польск. zawroch ’вецер са снегам, віхар’. У аблаутнай форме сюды прасл. *veršti (*verx‑ti) *vьrxǫ ’малаціць’, ц.-слав. врѣшти вьрху ’тс’, балг. връха́ ’малачу’, серб. вре́ћи, славен. vršiti ’малаціць збожжа, пускаючы жывёлу таптацца па ім’. І.‑е. *u̯ers‑: лат. vârsms (vàrsmis) ’збожжа, прыгатаванае для абмалоту, ворах правеянага зерня’, грэч. ἔρρω ’цягнуся, валачуся і да т. п.’ (*u̯ersi̯ō), лац. verrō ’цягну, валаку, замятаю’ (*versō), ст.-в.-ням. wërran ’блытаць, заблытваць, рабіць беспарадак’ (першаснае значэнне і.-е. *u̯ers‑ ’валачы, цягнуць’). Укр. ворухну́ти, воруши́ти з ворохну́ти і да т. п. як рэзультат укаючага вымаўлення ‑о‑ не пад націскам або хутчэй пад уплывам семантычна блізкага дзеяслова тыпу ру́хати (бел. ру́хаць). Аб гэтым сведчыць і бел. форма варушы́ць (замест фанетычнага *варашы́ць). Гл. Фасмер, 1, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каршу́н1, укр. коршун, рус. коршун. Генетычна суадносіцца з бел. каршак ’каршун’, коршак ’ястраб’. У індаеўрапейскіх паралелях, якія звычайна прыводзяцца, найбольш пераканаўчыя ст.-інд. káršati ’цягне, валочыць, рве’, ст.-іран. karš‑ ’цягнуць’. Тады слова каршун пры рэгулярнай у славянскіх мовах суфіксацыі для вытворных Nomina agentis чляніцца на марфемы kъrš і ‑unъ. Як мы бачым, у індаеўрапейскіх прыкладах іншая ступень аблаўту, але гэта яшчэ не азначае, што прыведзеныя лексемы не знаходзяцца ў генетычных суадносінах. Калі ўсё ж такі прызнаць генетычную суаднесенасць прасл. kъrš‑ і ст.-іран. karš‑, то kъrš‑unъ можна тлумачыць як ’той, хто цягне і рве’ (параўн. věd‑unъ ’той, хто ведае’). Але перш чым рабіць такі вывад, трэба ўлічыць характэрную распаўсюджанасць лексемы (толькі ўсходнеславянскія мовы, славацкую паралель можна тлумачыць як пранікненне з усходу: kršak < коршак). Лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй па карысць іранскага паходжання.

Каршу́н2 ’частка калаўрота ў выглядзе двузубай вілкі з жалезнымі зубамі, на якую надзяюць шпульку’ (Шатал.). Метафарычны перанос назвы птушкі на прыладу. Гл. каршун1.

Каршу́н3 ’гульня ў каршуна’. Адзін з удзельнікаў («перадавы») стаіць, астатнія бяруцца за яго. Каршун іх ловіць, а перадавы яму не дазваляе, абараняе сваіх дзетак (Нар. словатв.). Гл. каршун1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

btten*

1. vt (um A) прасі́ць (чаго-н. у каго-н.);

ums Wort ~ прасі́ць сло́ва;

um die Hand ~ прасі́ць рукі́ (рабіць прапанову);

um den Nmen ~ пыта́ць імя́;

~ steht frei прасі́ць ніко́му не забараня́ецца

2) запраша́ць;

zu Tisch ~ запраша́ць да стала́;

darf ich ~! прашу́ вас!;

btte (schön, sehr)! калі́ ла́ска!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hndernis n -ses, -se перашко́да, ця́жкасць, ускладне́нне, затры́мка;

auf ~se stßen* наткну́цца на перашко́ды;

ein Rnnen mit ~sen ска́чкі з перашко́дамі;

ich schrcke vor kinen ~sen zurück мяне́ не спы́няць ніцкія перашко́ды;

j-m ~se beriten [in den Weg lgen] рабі́ць каму́-н. перашко́ды;

~se aus dem Wge räumen прыма́ць [прыбіра́ць] перашко́ды на шляху́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pflgen

1. vt дагляда́ць (каго-н.), клапаці́цца (пра каго-н.);

Rat ~ ра́іцца;

Frundschaft mit j-m ~ сябрава́ць з кім-н.;

der Rhe ~ адпачыва́ць

2. vi (+ inf з zu) мець звы́чай (рабіць што-н.);

um dese Zeit pflegt er noch zu schlfen у гэ́ты час ён звыча́йна яшчэ́ спіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wnken vi, vt рабі́ць знак (рукой), маха́ць, ківа́ць (галавой); мігну́ць, маргну́ць;

dem Kllner ~ зрабі́ць знак руко́й афіцыя́нту;

j-n zu sich (D) ~ падклі́каць каго́-н. зна́кам [жэ́стам];

uns winkt nichts dabi разм. нам тут нічо́га не перапада́е, нам няма́ тут на што спадзява́цца;

dir ~ grße Zele цябе́ чака́е вялі́кая бу́дучыня

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цягну́ць

1. zehen* vt (за што-н. an D); schlppen vt, schlifen vt (валачы);

цягну́ць кана́т ein Seil zehen*;

2. (павольна гаварыць, спяваць і г. д.) dhnen vt;

цягну́ць сло́вы Wrte dhnen;

3. (марудна рабіць) zögern vt, verzögern vt; in die Länge zehen*;

цягну́ць спра́ву ine Sche in die Länge zehen*, ine Sche auf die lnge Bank scheben*;

4. (патрабаваць, вымагаць) erprssen vt;

5. безас. (адчуваць патрэбу):

яго́ ця́гне er hat Lust, er fühlt sich hngezogen; ihn verlngt (да чаго-н. nach D);

яго́ ця́гне на сон er ist schläfrig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

anticipate

[ænˈtɪsɪpeɪt]

1.

v.t.

1) прадбача́ць, прадчува́ць

2) спадзява́цца, чака́ць

We anticipated a good time at the party — Мы спадзява́ліся, што ве́села правядзём час на вечары́не

3) апярэ́джваць, выпярэ́джваць

The Chinese anticipated the European discovery of gunpowder — Кіта́йцы апярэ́дзілі Эўро́пу ў адкрыцьці́ по́раху

4) прысьпяша́ць, набліжа́ць

5) рабі́ць датэрміно́ва

6) перавыдатко́ўваць

2.

v.i.

забяга́ць напе́рад; апярэ́джваць фа́кты

We must not anticipate — Мы не паві́нны забяга́ць напе́рад

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blur

[blɜ:r]

1.

v.t. blurred, -rring

1) рабі́ць няя́сным; затума́ньваць

Mist blurred the hills — Імгла́ затума́ніла ўзго́ркі

2) зацьмява́ць

Tears blurred my eyes — Сьлёзы зацьмі́лі мне во́чы

3) пэ́цкаць, ста́віць кля́ксы; пля́міць

4) Figur. пля́міць

to blur one’s character — запля́міць сваю́ рэпута́цыю

2.

v.i.

зацьмява́цца, рабі́цца няя́сным

3.

n.

1) цьмя́насьць, невыра́знасьць f.

2) цьмя́ная пля́ма

3) пля́ма, кля́кса f.

4) пля́ма, зага́на f. (на хара́ктары ці рэпута́цыі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)