Які родам з гэтай мясцовасці, жыве тут, не прыезджы. І гэта ўжо былі тутэйшыя людзі, з гутаркі можна было адразу пазнаць і з выгляду.Чорны.// Які дзейнічае, працуе тут; мясцовы. Тутэйшы настаўнік. Тутэйшы паштальён. □ [Незнаёмы:] — Я не належу да тутэйшай падпольнай арганізацыі.Машара.Нейкі здраднік данёс фашыстам, што былы дырэктар саўгаса партызаніць у тутэйшых лясах.Шчарбатаў.Тутэйшых заядлых паляўнічых было мала, і качак, можна сказаць, амаль ніхто не турбаваў.Лупсякоў./узнач.наз.тутэ́йшы, ‑ага, м.; тутэ́йшая, ‑ай, ж.— А вы, мусіць, не з тутэйшых будзеце? Блізкіх рыбакоў дык я ведаю бадай усіх, — запытаўся і я ў сваю чаргу.Якімовіч.// Які ўласцівы гэтай мясцовасці. Тутэйшы звычай. □ Усе, хто стаяў на вуліцы, пачуўшы, што гавораць вершы на простай, тутэйшай мове, рынуліся ў залу і так стоўпіліся, што бліжэйшым прыйшлося стрымліваць напор.Мядзёлка.Як рашыць такую цяжкую задачу, што трэба зрабіць, каб тутэйшыя пяскі хоць трохі лепш радзілі?Кулакоўскі.// Які вырабляецца, робіцца, выводзіцца, разводзіцца ў гэтых мясцінах; не прывазны. — Нашай гадоўлі [каровы], — адказвае Соф’я Антонаўна. — Не выпісвалі з далёкіх краёў. Тутэйшай пароды.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ула́снасць, ‑і, ж.
1. Тое, чым валодаюць, што знаходзіцца ў поўным распараджэнні каго‑, чаго‑н.; маёмасць, якая належыць каму‑, чаму‑н. Сацыялістычная ўласнасць. Прыватная ўласнасць. □ — Гэта ваш сабака? — .. спытаў палкоўнік. [Гунава:] — Гэта ўласнасць князя.Самуйлёнак.Каб не разбураны вакзал ды яшчэ вінзавод — уласнасць аднаго ўвішнага панка з колішніх лоўкіх аконамаў, дык можна было б падумаць, што наогул на свеце не было ніякай вайны.Васілевіч.Славутая артыстка не можа нічога зрабіць, каб спыніць гандаль здымкамі — яны з’яўляюцца ўласнасцю кампаніі.Новікаў./уперан.ужыв.Сваё месца .. [дзень] аддаваў у поўную ўласнасць цёмнай ночы, якая неадступна крочыла за ім і ўсе прасторы напаўняла маўклівай цішынёй.Кавалёў.
2. Прыналежнасць каго‑, чаго‑н. каму‑, чаму‑н. з правам поўнага распараджэння. Пасля вайны з гітлераўскімі захопнікамі ў пушчы засталося ўсяго шаснаццаць зуброў. З’яўляліся яны ўласнасцю Польскай рэспублікі.Краўчанка.Збудаваная за панам халупіна на водшыбе .. засталася цяпер Агею ва ўласнасць, ніхто ў яго яе не забіраў.Крапіва.
•••
Кааператыўна-калгасная ўласнасць — адна з форм сацыялістычнай уласнасці: уласнасць асобных калгасаў і кааператыўных аб’яднанняў.
Сацыялістычная ўласнасць — грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, аснова вытворчых адносін сацыялістычнага грамадства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1.нашто, чым і без дап. Быць хворым на якую‑н. хваробу. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца.Мележ.Стары жыватом хварэў.Лось.[Нахлябіч] пеша ў горад хадзіў.., аж хварэў пасля гэтакай нялюдскай дарогі.Чорны.
2.перан.; закаго-што. Трывожыцца, непакоіцца аб кім‑, чым‑н. Хварэць за план. □ Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры.Краўчанка.Усім, хто меў дачыненне да калгаса і хварэў за яго лёс, зрабілася не па сабе. Ясна, сіласу было мала.Ермаловіч.//чым. Востра перажываць што‑н. Сапраўдны паэт, на думку Янкі Лучыны, неразлучны са сваім народам, ён тужыць яго тугою, хварэе яго хваробамі.Ларчанка.//нашто, чым. Мець які‑н. недахоп, якую‑н. слабасць. Я быў нехлямяжы, сарамлівы і гарачліва, затоена хварэў на самалюбства.М. Стральцоў.[Максім:] — Можа, [Сашка] проста хварэе нездаровай цікавасцю.Машара.
3.перан.; закаго-што. Хвалявацца за чые‑н. спартыўныя поспехі. Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Клаўдзія Пятроўна пачала бурна хварэць за мінскае «Дынама».Васілёнак.
•••
Хварэць душой — трывожыцца за каго‑, што‑н.
Хварэць на пана — весці сябе фанабэрыста, высакамерна ў адносінах да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ruin
[ˈru:ɪn]1.
n.
1) разва́ліна f., руі́ны pl.
The ruins of an ancient castle — Руіны старажы́тнага за́мку
2) згу́ба, загу́ба, пагі́бель f.; упа́дак -ку, заняпа́д -у m.
His enemies planned the duke’s ruin — Во́рагі кня́зя планава́лі яму́ загу́бу
Drinking was his ruin — П’я́нства было́ яго́най згу́бай
3) руі́на f.
The house had gone to ruin — Дом дайшо́ў да ста́ну руі́ны
4) банкру́цтва n.
2.
v.t.
1) даво́дзіць да руі́ны, руйнава́ць; разбура́ць; глумі́ць
2) даво́дзіць да гале́чы, да банкру́цтва
3.
v.i.
руйнава́цца, банкрутава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тре́боваться
1.(быть нужным, необходимым) быць патрэ́бным, патрабава́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Варо́паўка ’зялёная жаба’ (Сцяшк. МГ); ’каравая земляная жаба’ (Мядзв.); ’жаба; слабы, непаваротлівы чалавек’ (Бір. Дзярж.), варопаўка, вярэпаўка (Інстр. II). Назва дадзена па маршчыністай скуры. Для гэтага слова дакладвай адпаведнасці ва ўсх.-слав. мовах няма, але параўн, чэш.vrap, vrapa ’зморшчка, маршчына’, в.-луж.(w)ropa, н.-луж.ropa, славен.vrapa, якія Махэк₂ (698) выводзіць з прасл.*vorpъ. Можна было зыходзіць з *voropavъka < *vorp‑avъka ’жаба’ (літаральна «маршчыністая»), але, здаецца, няма рэфлексаў *vorp‑ ’маршчына’ ў іншых усх.-слав. мовах. Беларускі архаізм? Можна таксама зыходзіць з усх.-слав.*vorop‑ (< *vorp‑): ст.-рус.воропъ ’аграбленне, напад’ (аб гэтым слове Фасмер, 1, 354; таксама Махэк₂, 698); тады варо́паўка — гэта драпежная жаба, якая нападае на сваю дабычу. Іншая магчымасць: Параўн. укр.ро́па́вка ’жаба’, польск.ropucha ’тс’, укр.ропу́ха, бел.рапу́ха (гл. Фасмер, 3, 502–503 і Трубачоў, Дополн., 503). Варо́паўка можа паходзіць ад ро́паўка з пратэтычным гукам: *ро́паўка > аро́паўка > варо́паўка. Гл. варапаха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вулды́р ’гуз’ (Жд., 2, 3), вулды́рь ’гуз, гузак, пухір’ (Бяльк.), рус.волды́рь ’тс’ (няяснага паходжання, гл. Фасмер, 1, 338). Няма падстаў разглядаць асобна ад булды́р ’пухір, бурбалка, бугор’ (параўн. Гараеў, 53; Праабражэнскі, 1, 91), з метатэзай бурды́ль і асабліва бурду́ль ’пухір’, вытворных ад дзеясловаў з «вобразнай» семантыкай, гл. бурдзе́ць ’пачынаць закісаць’ (З нар. сл.); параўн. інш. семантычныя паралелі: брузды́ль ’пухір на целе’ і брузда́цца ’аблівацца ў час яды’ (Бяльк.), літ.vir̃dulas ’пухір, бурбалка’ ад vìrti, vérda ’кіпець’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 125). Фармальная блізкасць утварэнняў з пачатковымі в і б прывяла да перапляцення значэнняў ’пухір’ і ’гуз’; ёсць падставы меркаваць, што зыходным для ўтварэнняў з вбыло значэнне ’гуз, круглы прадмет’ і аснова вурд‑ (*vr̥d‑), гл. навагр.ву́рда ’вяртушка зробленая з бярцовай косці свінні, буркаўка’ (Жыв. сл.); параўн. балг.върда́лям ’перакульваць’, серб.-харв.вр̏дати ’вярцецца, круціцца’, тады вулды́р < *вурдыль з метатэзай. Адносна суфіксацыі, асабліва чаргавання ‑ыль/‑уль, параўн. Слаўскі, SP, 1, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вучані́к ’вучань’ (Бяльк.), ст.-бел.ученикъ ’тс’; параўн. укр. (кніжнае) учени́к ’вучань, паслядоўнік’, рус.учени́к ’вучань’, серб.-харв.у̏ченӣк ’вучань, навучэнец’, славен.učenik ’настаўнік’, макед.ученик ’вучань, навучэнец’, балг.учени́к ’тс’. Да *uč‑ьn‑ikъ, утворанага ад прыметнікавай асновы uč‑ьn‑, гл. вучаны; адносна ст.-бел. і ст.-укр. форм выказваецца меркаванне аб іх запазычанасці кніжным шляхам праз царкоўнаславянскую мову са ст.-слав.оученикъ, параўн. Суф. словообр.; 85, ва ўсякім разе гэта павінна быць вельмі ранняе запазычанне, паколькі слова з’яўляецца звычайным у ст.-бел. і вядома былост.-рус.; параўн. Гіст. лекс., 224. Можна меркаваць, што яго ўжыванне падтрымлівалася ў мове ў сферах, звязаных з кніжнаславянскай традыцыяй (царква, бурсакі, жабракі з т. зв. духоўнымі песнямі), дзе яно мела значэнне перш за ўсё ’паслядоўнік (пэўнага вучэння)’, значэнне ’вучань у школе, школьнік’ больш позняе. Можна дапусціць таксама паўторнае запазычанне слова ў апошнім значэнні з рускай мовы ў навейшы час.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галакані́ць ’гаманіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Падобныя словы ёсць, напраў рус. і ўкр. мовах. Параўн. у Даля: гала́нить, гала́чить, гала́шить ’гарланіць, крычаць, шумець і да т. п.’ (гл. і СРНГ, 6, 104–105). Параўн. далей укр.гала́кати ’крычаць’, гала́йкати (Грынч.). У аснове гэтай групы слоў ляжыць, як здаецца, гукавы комплекс гал‑, гала‑, галай‑, што азначае ’шум, шумець, крычаць і да т. п.’ Ад гэтага гал(а)‑ пры дапамозе дзеяслоўнага «узмацняльнага» суф. ‑к‑было ўтворана гала‑к‑ (гл. укр. дзеяслоў гала́кати). Далей да гэтага апошняга тыпу ўтварэння быў даданы «ўзмацняльны» суф. ‑ан‑ (галакан‑), што і з’явілася базай дзеяслова галакані́ць. Параўн. яшчэ штурхаць — штурхнуць — штурхан (гл. пад гакан) і гакан ’моцны штуршок’ (там жа). «Узмоцненымі» («падоўжанымі») формамі лічыў другія словы ў парах тыпу hákaty — hałakaty, hajkaty — halájkaty ва ўкр. мове Смаль–Стоцкі (гл. Slavia, 5, 6–7). Аб дэрывацыі ад выклічніка hala‑ гл. таксама ў Слаўскага, 1, 397.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбата́ць ’гаварыць, балбатаць; крычаць, як індыйскі певень’ (Сцяшк. МГ, Нас., Касп., Шат.). Параўн. укр. (валын.) балбута ’балбатун, пустаслоў, балагур’, укр.болбота́ти, бовботати, польск.balbotać, bałbotać, bełbotać, рус.дыял. (зах.) болбота́ть, славац.blbotať (і далей чэш.bláboliti, blaboniti ’балбатаць’). Слав.bъlb‑ ’балбатаць’. Параўн. і літ.balbė́ti, blabė́ti, blebė́ti і г. д. (гл. Фрэнкель, 31; там і паралелі да іншых слав. падобных слоў). Але бел. форма не можа фанетычна паходзіць з *bъlb‑ (было б *баўбатаць). Рэдукцыяй (сінкопа) з *балабатаць (да *bolb‑ > болоб‑)? Не выключаецца, паколькі словы гукапераймальныя, што тут спецыфічная фанетыка (захавалася л). Можна таксама думаць пра пранікненне форм з ‑л‑ (замест ‑ў‑) з усх.-бел. гаворак, дзе магчымы ўплывы рускай фанетыкі. Літ-py гл. пад балабо́ніць. Сюды і балбату́хі ’грыбы, прыгодныя для ежы, рыжыкі’ (да семантыкі параўн. гавару́шкі, гл.). Некаторыя вытворныя маюць дакладныя паралелі ў літ. мове: бел.балбату́н, рус. (зах.) балбату́н, балботу́н: літ.balbatū̃nas (гл. Фрэнкель, там жа).