ідылі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ідыліі (у 1 знач.). Ідылічны жанр.

2. Мірны, ціхі, спакойны; нічым не засмучаны. Ідылічны настрой. □ У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі, але гэты ідылічны малюнак не супакойваў. Шчарбатаў. Ну, бываюць такія ідылічныя сем’і, дзе б пражылі век, ні разу ні ў чым не ўсумніўшыся, не засумаваўшы; без адзінага папроку і непаразумення? Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́пат, ‑у, М ‑пане, м.

Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго‑н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары. Конскі тупат. □ Толькі па тупату ног ахоўнік здагадаўся, што хлапчук апынуўся ў яго ззаду. Нядзведскі. [Сцяпан:] — Мае словы згубіліся ў тупаце цяжкіх ног, у гамонцы, у скрыпе дзвярэй. Пянкрат. Дрыжэлі сцены, сатрасалася падлога пад разухабістым тупатам ног, вухалі галасы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усплёск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. усплёскваць — усплёснуць і усплёсквацца — усплёснуцца.

2. Узнятая хваля, а таксама гук, шум, які яна ўтварае. Хвалі беглі на бераг, злізвалі прыбярэжную пену, шумавінне, усплёскамі кідаліся на жоўты пясок. Лынькоў. У гэты ж момант пачуўся ўсплёск: шчупак выскачыў з вады і хапіў блешню. Ігнаценка. / у перан. ужыв. І кожны чалавек шукае ў гэтым віры колераў маленькі, свой усплёск радасці. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

якра́з.

1. прысл. У гэты час, момант.

Тут я. у хату ўвайшоў бацька.

2. прысл. Дакладна, у самы раз.

Я. такая кніга.

Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.

3. прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.

Сын — я. як бацька.

Шум я. як ад малатарні.

4. у знач. вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.

Паліто мне я.

5. у знач. часц. Ужыв. для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.

Гэтага я. я і хацеў.

Міхась я. падыходзіць на такую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Ням, ням‑ням ’есці (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ня́маць ’тс’ (Юрч. НВС), ня́маць, ня́мняць ’тс’ (ТС), ням, нямачкі, ня́мы ’пабуджэнне дзіцяці да яды’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. рус. ням‑ням, што перадае шум жавання (у дзіцячай мове), адкуль нямкать ’есці, жаваць’ (Фасмер, 3, 94), параўн. ня́мкаць ’жаваць (пра бяззубага)’ (ТС), (г)амкаць ’есці’ ад (г)ам і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разда́гацца ’пачаць бегчы з тупатам’ (Юрч. СНЛ). Утварэнне ад гукапераймальнага выклічніка даг!, параўн. з іншай вакалізацыяй рус. ды́гать ’гнуцца’, ’хістацца’, укр. дигота́ти, диготі́ти ’дрыжаць’, пол. dygać ’кланяцца’, ’прысядаць’, якія звязваюць са ст.-в.-ням. tūhhan, с.-в.-ням. tûchen, с.-н.-ням. dûken, англ. duck ’хіліцца ўніз’, ’ныраць’ (Фасмер, 1, 557). Параўн. таксама тур. dağdağaшум, гам, крык’, dağdağali ’шумны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разі́нуць ’раскрыць пашчу’ (шум., лід., Сл. ПЗБ), разі́нуцца ’шырока раскрыцца (пра пашчу)’ (ашм., Сл. ПЗБ), ’пачаць лаянку’ (Нас.), ’падняць крык, пачаць лаянку’ (Юрч. СНЛ), разі́нуцца ’раскрыцца (пра зеў у кроснах)’ (Сержп. Прык.). З *orz‑ і *zinǫti. Далей роднаснае да зія́нне, зява́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя разі́ня ’разява’ (Бяльк.), разі́нка ’тс’ (Нас.), разі́нькі ’разявацтва’ (Нас.), ’разявакі’ (Бяльк.). Гл. Фасмер, 3, 434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рух ’перамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл. дыял. *ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус. ру́шить выводзіцца ад рух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэск ‘сухі рэзкі гук, утвораны пры ламанні, трэсканні, разрыванні’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп.), ‘шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў’ (ТСБМ), ‘шуміха, пустыя размовы, балбатня’ (там жа), тры͡еск ‘трасканіна’ (Вруб.), трэ́скот ‘тс’ (ТС), трэск‑по́раскшум, траскатня’ (Варл.). Укр. тріск, трі́скіт, тря́скіт ‘трэсканне, лясканне’, рус. треск, тро́скот ‘тс’, ст.-рус. трѣскъ ‘тс’, ‘гром’, польск. trzask, troskot ‘траскатня’, trzask‑prask ‘трах-бах, хутка’, чэш. třesk, třeskot, třaskot, славац. tresk ‘трэск’, ‘трэсь’, славен. trèsk ‘трэсь, лясь, бабах’, trésk ‘удар грому’, ‘шум’, харв.-чак. trȉjesak, trisk ‘гром’, серб. тре̂сак ‘трэск, гук, грукат’, тре̏с, трас ‘трэсь, бах’, балг. тря́сък ‘трэск, гром, грукат’, тряс ‘трах, лясь’, макед. тресок, трескот ‘трэск, грукат’. Прасл. *trěskъ на аснове гукапераймання, першапачаткова звязанага з громам і маланкай (Фасмер, 4, 99–100; ЕСУМ, 5, 645;), роднаснае літ. traškùs ‘крохкі’, traskà ‘крохкасць’, treškė́ti, traškė́ti ‘трашчаць, патрэскваць’, ‘ляскаць, цмокаць, цокаць’, лат. trašķisшум, шоргат’, літ. tróškis ‘трэшчына’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 223; Покарны, 1072; Буга, Rinkt., 1, 488; 2, 573; Скок, 3, 502; Брукнер, 579); сюды ж далучаюць гоц. þriskan ‘малаціць’, ga‑þrask ‘ток’, нова-в.-ням. dreschen ‘малаціць’ (Сной₂, 781; Арол, 4, 100). Асновай для ўтварэння *trěskъ з’явіліся гукапераймальныя выклічнікі тыпу трэсь, польск. trzas, балг. тряс і ўтвораны на іх базе дзеяслоў *trěsk‑a‑ti і інш. (Борысь, 646–647). Сюды ж трэ́скацца ‘лопацца’ (Сцяшк., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), ‘разрывацца ад крыку’ (Шат.), трэ́скаць ‘ламаць, утвараючы трэск’ (Нас.), ‘прагна есці’ (Нас., Бяльк., Растарг.), ‘есці хапаючы’ (Юрч. Сін.), ‘моцна ўдараць’ (петрык., Яшк. Мясц.), ‘лопаць’ (лях., Сл. ПЗБ), трэ́снуць ‘стварыць трэск’, ‘з трэскам раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну’, ‘разарвацца’, ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кальнуць (пра прыступ вострага болю’ (астрав., Сл. ПЗБ), ‘надысці (пра моцны мароз)’ (Ян.); тры͡ескаті ‘лопацца, трэскацца’, тры͡еска ‘трэшчына, расколіна’ (Вруб.), трэ́сканне ‘трасканіна’ (Нас.), траскані́на, траската́нне, траскатня́, тръскані́на, трыскатня́, трасканя́ ‘працяглы трэск, шум, стук’, ‘бясконцая балбатня, пустыя размовы’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв.; мёрск., Нар. словатв.; рагач., паст., Сл. ПЗБ); траската́ць ‘балбатаць’ (Юрч. Вытв.), траскатну́ць ‘пусціць пагалоску’ (Юрч. СНЛ), тріскыта́ньнік, траску́н, траскату́н, траскацёлка ‘балбатун’ (Юрч. СНС, Юрч. Вытв., Юрч. СНЛ); траскуно́к, траску́нчык ‘дзіцё са звонкім голасам’ (Юрч. СНЛ), траску́нчык ‘сініца’ (слонім., Арх. Фед.), ‘моцны мароз’ (ТСБМ; мёрск., ЖНС), траску́н ‘тс’ (люб., ЛА, 2, ЛА, 5); траску́нчык ‘тонкі лёд’, трэску́шкі ‘дзіцячая гульня: дзеці бегаюць па маладым лёдзе, які моцна ўгінаецца і трашчыць’ (ТС); траску́шчы, трэску́чы ‘траскучы (пра мароз)’ (Жд. 2, ТС), трэ́сь! — пра трэск (полац., мсцісл., Нар. лекс., ТСБМ); ‘бух’, ‘хрусь, трэсь’, ‘хап’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подо́бный

1. (кому, чему) падо́бны (да каго, да чаго, на каго, на што); (такой) такі́; (этот) гэ́ты;

шум, подо́бный прибо́ю шум, падо́бны да прыбо́ю (на прыбо́й);

никогда́ не встреча́л подо́бных люде́й ніко́лі не сустрака́ў такі́х людзе́й;

2. мат. падо́бны;

подо́бные треуго́льники падо́бныя трохвуго́льнікі;

ничего́ подо́бного! нічо́га падо́бнага!;

подо́бным о́бразом такі́м жа чы́нам;

в подо́бном слу́чае у такі́м (у падо́бным) вы́падку;

и тому́ подо́бное (сокращённо и т. п.) і да таго́ падо́бнае (сокращённо і да т. п.).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)