ідылічны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ідыліі (у 1 знач.). Ідылічны жанр.

2. Мірны, ціхі, спакойны; нічым не засмучаны. Ідылічны настрой. ▪ У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі, але гэты ідылічны малюнак не супакойваў. Шчарбатаў. Ну, бываюць такія ідылічныя сем’і, дзе б пражылі век, ні разу ні ў чым не ўсумніўшыся, не засумаваўшы; без адзінага папроку і непаразумення? Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)