якра́з.

1. прысл. У гэты час, момант.

Тут я. у хату ўвайшоў бацька.

2. прысл. Дакладна, у самы раз.

Я. такая кніга.

Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.

3. прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.

Сын — я. як бацька.

Шум я. як ад малатарні.

4. у знач. вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.

Паліто мне я.

5. у знач. часц. Ужыв. для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.

Гэтага я. я і хацеў.

Міхась я. падыходзіць на такую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)