возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 13 км на З ад г. Міёры. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр. Пл. 3,75 км², даўж. 4,8 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 12,6 км. Пл. вадазбору 152 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 2—5 м, спадзістыя, параслі хмызняком, на Пд і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, участкамі сплавінныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай ч. пясчанае, месцамі ілістае, глыбей сапрапелістае. Празрыстасць больш за 1,5 м, вада з жаўтаватым адценнем, мінералізацыя 150 мг/л. Зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы, выцякае р. Хараброўка (верхняе цячэнне р. Вята).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ЖЫЛЫ́ ДОМ, дом Пятра I,
помнік архітэктуры з элементамі стылю барока ў г. Полацк Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1692 у цэнтры горада як жылы (на мяжы 18—19 ст. перабудаваны). Мураваны 1-павярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка. Плоскасці сцен прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтр.ч.гал. фасада — 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завершаны фігурным атыкам з ляпнымі разеткамі (перароблены ў 19 ст.). Парадныя ўваходныя дзверы дэкарыраваны расл. арнаментам і маскаронамі (разьба па дрэве). У доме ў 1705 жыў Пётр I. Перад будынкам пастаўлены помнік Л.Талстому. П.ж.д. уваходзіць у Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНЫЯ ВО́ЙСКІ І АРТЫЛЕ́РЫЯ,
род войск ва ўзбр. сілах шэрагу краін СНД, у т. л. Беларусі; уваходзіць у склад сухапутных войск. У СССР створаны ў пач. 1960-х г. на аснове аб’яднання артылерыі і ракетных часцей сухапутных войск (гл.Ракетныя войскі). Здольныя знішчаць сродкі ядз. нападзення, авіяцыю на аэрадромах і аб’екты ППА; паражаць пункты кіравання войскамі, склады, вузлы камунікацый і інш., выкарыстоўваюцца таксама для паражэння караблёў праціўніка, марскіх дэсантаў і ваенна-марскіх баз. Ва Узбр. Сілах Беларусі складаюцца з падраздзяленняў, часцей і злучэнняў, якія ўваходзяць у склад аператыўных аб’яднанняў, агульнавайск. злучэнняў і рэзерву вярх. галоўнакамандавання. На ўзбраенні маюць ракетныя комплексы высокаманеўраныя скарастрэльныя артыл. сістэмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ ДА́НІІ (СДПД; Danmarks Socialdemokratiske Parti),
адна з вядучых партый краіны (належыць да левага кірунку). Засн. ў 1871 як секцыя 1-га Інтэрнацыянала, у 1872 распушчана дацкім урадам, у 1876 адноўлена як С.-д. саюз. З 1884 сучасная назва, парламенцкая партыя. Уваходзіла ў 2-і Інтэрнацыянал (з 1889). У 1924—42 (акрамя 1926—29), 1945, 1947—50, 1953—68, 1971—73, 1975—82 і з 1993 кіруючая партыя. Ідэалогія — рэфармізм. Сярод прэм’ер-міністраў Даніі ад партыі — яе лідэры Т.Стаўнінг (1924—26, 1929-42), Х.К.Хансен (1955—60), П.Н.Расмусен (з 1993). Уваходзіць у Сацыяліст. інтэрнацыянал.
Літ.:
Тимашкова О.К. Скандинавская социал-демократия на современном этапе. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НГА (ісп. tango),
старадаўні іспанскі нар. танец, блізкі да цыганскіх танцаў т.зв. стылю фламенка. Муз. памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У 20 ст. ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай «аргенцінскае Т.») і Еўропе як салонны і эстр. парны танец. У яго харэаграфіі зліліся рысы ісп. і аргенцінскіх танцаў. Асн. рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна вар’іруецца танцоўшчыкамі. На Беларусі Т. — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спарт. танцах, рэпертуар прафес. выканальніцкіх пар і самадз. студый бальнага танца.
Літ.:
Вега К. Аргентинское танго: Пер. с исп. // Музыка стран Латинской Америки. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРАВЕ́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА, Туроўе,
возера ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,38 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 390 м, найб.глыб. 4,7 м, даўж. берагавой лініі 3,9 км, пл. вадазбору 131 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—5 м, на З да 11 м, стромкія, пад лесам. Пойма шыр. 25—250 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнУ і З забалочаныя, на У і ПдУ пад лесам. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Уздоўж берагоў шыр. паласы надводнай расліннасці 20—60 м. Праз возера цячэ р. Клевель (злучае з азёрамі Белае і Залаўскае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ У́РАДА Возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзіва, за 1 км на У ад в. Вялічкаўцы, за 22 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,53 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 430 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 93,7 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд, яе схілы выш. 5—8 м, спадзістыя, пераважна разараныя, на Пн і Пд месцамі забалочаныя. Берагі нізкія, спадзістыя, пясчаныя або забалочаныя, на Пд сплавіна шыр. 10—15 м. Дно сапрапелістае, на мелкаводдзі месцамі заіленыя пяскі. Моцна зарастае. Упадаюць ручай Пракса і р. Бельская, злучана ручаём з воз. Атолава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯП (Yap),
група вулканічных астравоў у зах. частцы Ціхага ак., уваходзіць у групу Каралінскіх астравоў. Пл. 100 км². Выш. да 178 м. Клімат субэкватарыяльны акіянічны. Ападкаў да 3000 мм за год. Трапічныя вечназялёныя лясы, ва ўнутр. раёнах — саванна. Рыбалоўства, земляробства (таро, батат, цукр. трыснёг). Уздоўж усх. падножжа астраўной дугі праходзіць аднайм. глыбакаводны жолаб (даўж. 460 км, сярэдняя шыр. 72 км, найб.глыб. 8850 м), які працягваецца таксама ўздоўж астраўной дугі Нгулу. Разам яны ўтвараюць паўд.-ўсх. мяжу Філіпінскага м. Карэннае насельніцтва а-воў Я. (мікранезійцы) мелі грошы ў выглядзе каменных дыскаў дыяметрам да 2 м з адтулінай пасярэдзіне (вагой нярэдка да некалькіх тон), якія адным з першых апісаў рус. вучоны М.М.Міклуха-Маклай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зубы́1 ’карункі, звязаныя зубцамі’ (навагр., Нар. сл.), зубэ ’карункі’ (дзятл., Сл. паўн.-зах.). Рус.разан.зубья, ніжнегар.зубцы́ ’тс’, н.-луж.zubki ’карункі на жаночых сукнях’. Перанос па падобнасці знешняга выгляду на карункі ад зуб1 з афармленнем па мн. л.
Зубы́2 ’спарыння’ (пухав., Жыв. сл.), зуб ’буйное чорнае зерне ў жыце’ (чэрв., Нар. лекс.). Слова зуб1уваходзіць у шэраг назваў раслін у слав. мовах, напр. у чэш., славен., верагодна, па падобнасці лісця ці насення. Бел.зубы паводле формы ражкоў, што ўзнікаюць на жыце і ў іншых каласах замест зярнят (хвароба злакаў Claviceps purpurea). Лекс. Палесся, 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хам, ‑а, м.
1.Уст. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна (у мове паноў). Уваходзіць перапалоханы галоўны аконам. У руках яго папера. — Ясны пане! Якую агідную паперу падалі пану гэтыя хамы з Выганаў і з Высокага!Колас.Эх, дзяцюк, хама ўнук, Сын бяды і працы, Чаго прэш, як сляпы, У панскія палацы?Купала.
2.Разм.лаянк. Грубы, нахабны чалавек. [Марылька:] Як жа я з табою жыць буду, з такім хамам? [Няміра:] — Ага, Цывін настройвае цябе супроць мяне?!Чорны.
[Ад імя Хама, сына Ноя, які, паводле біблейскага сказання, быў пракляты бацькам за непашану.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)