увахо́дзіць гл. увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увахо́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. увахо́джу увахо́дзім
2-я ас. увахо́дзіш увахо́дзіце
3-я ас. увахо́дзіць увахо́дзяць
Прошлы час
м. увахо́дзіў увахо́дзілі
ж. увахо́дзіла
н. увахо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. увахо́дзь увахо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час увахо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увахо́дзіць несов., в разн. знач. входи́ть; см. увайсці́1;

(не) у. у пла́ны — (чые) (не) входи́ть в пла́ны (чьи)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увахо́дзіць, ‑ходжу, ‑ходзіш, ‑ходзіць.

Незак. да увайсці (у 1–5 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увайсці́, увайду́, уво́йдзеш, уво́йдзе; увайшо́ў, -шла́, -ло́; увайдзі́; зак.

1. Уступіць, пранікнуць унутр.

У. ў дом.

У. ў гісторыю (перан.: захавацца ў памяці чалавецтва).

2. Уключыцца ў склад, у члены чаго-н.

У. ў склад праўлення.

3. Змясціцца.

У бочку ўвайшло яшчэ адно вядро вады.

4. Асвоіцца з чым-н., унікнуць у што-н.

У. ў новую работу.

У. ў курс справы.

5. У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, названага назоўнікам.

У. ў моду (стаць звычайным, прывычным). У. ў прывычку (стаць прывычным). У. ў азарт (моцна захапіцца чым-н., адчуць запал да чаго-н.). У. ў давер (пачаць карыстацца даверам). У. ў сілу (падужэць, а таксама стаць законным, дзейным).

6. Прайсці які-н. шлях (разм.).

У. дзесяць кіламетраў.

|| незак. увахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1—5 знач.).

|| наз. увахо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.) і увахо́джанне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увахо́джанне ср. вхожде́ние; см. увахо́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

входи́ть несов.

1. увахо́дзіць;

2. (обращаться с чем-л.) офиц. звярта́цца;

3. перен. (вникать) уніка́ць; увахо́дзіць; см. войти́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нейтро́н, -а, мн. -ы, -аў м. (спец.).

Электрычна нейтральная элементарная часціца, якая разам з пратонам уваходзіць у склад атамнага ядра.

|| прым. нейтро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увахо́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уваходзіць — увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Службовая асоба ў арміі, у абавязкі якой уваходзіць захаванне і выдача маёмасці, абмундзіравання і інш.

|| прым. капцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)