1. Тупаць некаторы час; тупнуць некалькі разоў. Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку і пайшоў.Грахоўскі.Мужчыны патупалі на ганку, каб абабіць снег.Лобан.
2. Пахадзіць туды-сюды. Параўняўшыся з тым ляском, дзе калісь натрапіліся баравікі, настаўнік збочыў з дарогі, патупаў па лесе, а потым прысеў на гладка спілаваны дубовы пень.Колас.Пархвен як сам не свой патупаў па дварэ, зазірнуў ва ўсе куткі, увайшоў у хату.Чорны.
3. Пайсці, накіравацца куды‑н. Мужчыны зарагаталі. Пад рогат гэты Глушак устаў і ціха патупаў да сваёй хаты.Мележ.Усе пайшлі спаць, а маці патупала ў камору збіраць Максіму клумак у дарогу.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́сыць, прысл.
1. Столькі, колькі патрэбна; дастаткова, даволі. Чаго жадаць яшчэ? Чаго хацець? Ёсць хлеба досыць.З. Астапенка.[Віктар] мае досыць цвёрдасці, каб выканаць самому ўскладзены на яго партыяй абавязак.Зарэцкі./безас.узнач.вык.У нас усяго досыць.//безас.узнач.вык. Выражае загад, патрабаванне спыніць што‑н. Трэба растапіць абавязкова Мёртвы лёд халоднае вайны. Хай грыміць над светам наша слова: — Досыць трэсці бомбамі, паны!Смагаровіч.— Хлопцы, досыць спаць!Нікановіч.
2.(успалучэннізпрым.абопрысл.). Значна, у значнай ступені, даволі. Вёска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію.Колас.Пасля жахлівага выбуху толавага зараду Антон Сафронавіч трохі недачуваў і з гэтай прычыны гаварыў досыць гучна.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Развітаўшыся, разысціся. На гэтым яны рассталіся, а назаўтра раніцай Вера была ўжо ў Зоі Максімаўны.Пальчэўскі.[Андрэй і Косця] рассталіся, калі першыя агністыя прамені сонца пырснулі з-за небасхілу.Чарнышэвіч.// Разлучыцца з кім‑н. [Лабановіч] успамінаў Выганаўскую школу, вучняў, знаёмых, сялян, з якімі ён здружыўся і з якімі расстаўся так раптоўна і нават трагічна.Колас.// З’ехаць адкуль‑н. [Энрыка Фермі] З Венецыяй расстаўся і з Неапалем, Пакінуў назаўсёды дзіўны Рым.І. Калеснік.
2.перан. Адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Кастусь позна лёг спаць: не мог расстацца з кнігаю.С. Александровіч.Не, Шайпак не расстанецца з марай сваёй, Будзе станцыі ставіць ён і над вадой!..Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Разм.
1. Тое, што і сотня (у 1 знач); сто. Ды толькі вось дзе закавыка: Купіць зямлю — купіць не лыка, Тут грошы трэба — і не сетка... Эх, брат, рука, рука каротка!Колас.
2. Адна сотая частка якой‑н. адзінкі, меры (гектара і пад.). Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі.Васілевіч.//толькімн. (со́ткі, ‑так). Прысядзібны ўчастак, агарод. За градамі з капустай, буракамі і насеннай цыбуляй — соткі з бульбай.Кулакоўскі.
3.Уст. Мера гарэлкі ў адну сотую частку вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці. Гаспадыня дае [бацьку] сетку і ідзе спаць.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
awake
[əˈweɪk]
awoke or awaked
1.
v.i.
прачына́цца
2.
v.t.
1) будзі́ць
Awake me at six o’clock — Пабудзе́це мяне́ а шо́стай
2) абуджа́ць; узбуджа́ць (зацікаўле́ньне)
3.
adj.
1) прачну́ўшыся
to be awake — ня спаць
wide awake — зусім прачну́ўшыся
2) пі́льны; сьве́дамы
to be awake to opportunities — быць сьве́дамым, я́сна разуме́ць магчы́масьці
•
- awake to smth
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пасла́цьI (адправіць) schícken vt (каму-н.D, an A); sénden*vt;
пасла́ць дзяце́й спаць die Kínder ins Bett schícken;
пашлі́це хутчэ́й па до́ктара! schícken Sie schnell nach éinem Arzt!, lássen Sie schnell éinen Arzt hólen!;
ба́цька пасла́ў мяне́ да Вас der Vater hat mich zu Íhnen geschíckt;
◊
пасла́ць да д’я́бла zum Téufel schícken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
bed
[bed]1.
n.
1) ло́жак -ка m.; пасьце́ль f.; ло́гава, ло́гвішча n. (зьвяры́нае)
2) Tech. стані́на f. (машы́ны); фунда́мэнт -а m., падму́рак -ка m.
a bed of concrete — бэто́нны падму́рак
3) дно (ракі́, мо́ра), рэ́чышча n.
4) гра́дка, гра́да f.
5) Geol. пласт -а́m., напластава́ньне n., фарма́цыя f.
a bed of coal — пласт вугалю́
6) на́сып -у m. (чыгу́нкі), палатно́n.
2.
v.t.
1) кла́сьці спаць, сла́ць
bed down horses with straw — падсьціла́ць ко́ням на́нач сало́му
2) уклада́ць; устаўля́ць; умуро́ўваць
3) саджа́ць, выса́джваць (на гра́дку)
4) уклада́ць пласта́мі, кла́сьці пла́зам
3.
v.i.
1) кла́сьціся спаць; начава́ць
2) утвара́ць пласт; заляга́ць
•
- go to bed
- make the bed
- put to bed
- take to one’s bed
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Аху́хцінацямненькі выкл. ’уздых аблягчэння пасля фізічнай нагрузкі’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.). Складанае ўтварэнне, у якім можна вылучыць наступныя элементы: а‑хух‑ці‑на‑ця‑мненькі, дзе а прыстаўное; хух адпавядае выкл. ’ах, ох’ (КСП); ці па паходжанню асабовы энклітычны займеннік дав. скл. адз. л. 2‑й асобы; на няяснага паходжання, магчыма, узмацняльная часціца тыпу рус.‑на ў эвона ’вось’, звязаная з займеннікам *onъ, Фасмер, 4, 513; ця па паходжанню асабовы энклітычны займеннік він. скл. адз. л. 2‑й асобы, параўн. а́хця мне выкл. ’гора мне!’ (дзісн., Рам. 8, 519); мненькі займеннік мне з экспрэсіўнай суфіксацыяй, характэрнай для такога тыпу выклічнікаў, параўн. авохцінькі, ахці мненюшкі, ацінькі (ад аці ’дзякую’, гл.), «спешчаныя» формы тыпу спатанькі (ад спаць) і інш., гл. Карскі 2-3, 64, пры гэтым магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне канца слова і цёмны, цёмна, параўн. запісы а вой цямней выкл. ’выказванне незадавальнення’, якія Клопава (Лінгв. зб., 143) выводзіць з авохці мне і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
до́бры, -ая, -ае.
1. Чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны.
Д. па натуры чалавек.
Добрая душа.
2. Цалкам станоўчы па сваіх якасцях, з дадатнымі ўласцівасцямі, такі, як патрэбна.
Д. характар.
Добрая кніга.
Д. густ.
Д. настрой.
Добрыя ўмовы.
3. Заснаваны на жаданні дабра.
Д. водзыў.
Добрая парада.
4. Які карыстаецца славай, слаўны, чысты.
Добрае імя.
Пакінуць аб сабе добрую памяць.
5. Умелы, старанны ў рабоце, здольны.
Д. гаспадар.
Д. майстар.
Д. работнік.
6. Даволі вялікі па колькасці, памеры (разм.).
Д. кавалак.
Д. заробак.
7. Дабратворны, спрыяльны.
Д. ўплыў.
Д. клімат.
8. Удачны, паспяховы.
Д. вынік.
Добрыя паказчыкі.
9. Прыдатны для ўжывання, карыстання.
Д. грыб.
10. Блізкі пасяброўску, звязаны ўзаемнай сімпатыяй.
Д. знаёмы.
11. Які прадказвае ўдачу, прыносіць радасць.
Добрая прымета.
Добрая навіна.
◊
Добры вечар! — прывітальны зварот пры сустрэчы з кім-н. вечарам.