Прыды́баць ’прыйсці з цяжкасцю (звычайна пра старога, кульгавага і пад. чалавека)’ (Ласт., ТСБМ, ТС), прыдэ́бацьледзь прыйсці’, прыды́баті ’спаткаць’ (Сл. ПЗБ), таксама вытворнае м. р. прыдыба́йло ’чалавек, які прычыкільгаў або прыйшоў употайкі, хаваючыся’ (ваўк., Федар.). Прэфіксальнае ўтварэнне, што да ды́баць (гл.). Параўн. рус. смал. приды́бать ’прыйсці, дабрацца куды-небудзь з цяжкасцю’, укр. приди́бати ’прыплесціся, прыйсці; сустрэць каго-небудзь’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 64; Анікін, Этимология, 296–297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вазо́н, ‑а, м.

1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна. На падаконніках стаялі вазоны: кактус, альяс і дрэўца лімона. Гурскі. Лёгкі ветрык ледзь прыкметна гойдаў фіранку, варушыў, быццам шукаў нечага, лісце вазонаў. Васілевіч.

2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знябы́цца, ‑будуся, ‑будзешся, ‑будзецца; зак.

Разм. Змарыцца, змучыцца. Ян зусім знябыўся, ледзьве ходзіць. Чарнышэвіч. [Быстроў] стрымана, з насмешачкай, расказаў, як гадоў пяць назад, палюючы ў тайзе, так знябыўся, што зваліўся ў снег і ледзь не замёрз. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазеляне́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты зялёнай цвіллю, мохам і пад. Пазелянелая страха. □ Па выслізганым вочапе ледзь гойдаецца драўлянае пазелянелае вядро. Шамякін. // З бледным, зямлістым колерам твару. На другі дзень бацька ўстаў позна, пазелянелы, пастарэлы, нібы вымачаны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздаго́н, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і наўздагон. Тут чалавек завярнуў у двор, і сабакі, пабрахаўшы нейкі час уздагон, пакінулі яго. Кулакоўскі. А Ліда ледзь атрымалася, каб не свіснуць .. [Максіму] уздагон, па-хлапечаму гучна, задзірыста. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзе́ць, адзе́ну, адзе́неш, адзе́не; адзе́нь; адзе́ты; зак., каго-што

1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць.

А. дзіця.

Зіма адзела поле снегам (перан.).

2. Апрануць кім-н.

А.

Дзедам Марозам.

3. Забяспечыць каго-н. адзеннем.

Бацькі дзяцей адзелі і абулі.

4. Тое, што і надзець; нацягнуць.

Ледзь адзеў пальчаткі.

5. перан. Пакрыць; ахінуць.

Дубы зялёны плашч адзелі.

|| незак. адзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. адзе́цца, адзе́нуся, адзе́нешся, адзе́нецца; адзе́нься; незак. адзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адзява́нне, -я, н. (паводле 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штуршо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

1. Кароткі, рэзкі дотык або ўдар ад сябе.

Ш. у бок.

2. Рэзкае хістанне ў выніку ўдару, рыўка і пад.

Ледзь не ўпаў з лаўкі ад рэзкага штуршка цягніка.

Падземныя штуршкі.

3. У спорце: рух, якім штурхаюць што-н. (напр. ядро, штангу і пад.).

Ш. левай рукой.

4. перан. Тое, што выклікае што-н. або пабуджае да чаго-н. (разм.).

Ш. да вывучэння замежнай мовы.

|| прым. штуршко́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцягну́цца, сцягну́ся, сця́гнешся, сця́гнецца; сцягні́ся; зак.

1. Туга падперазаць сябе чым-н.

С. дзягай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра многіх).

Войскі сцягнуліся да пераправы.

3. Пайсці куды-н. (разм.).

Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра што-н. з абутку: з цяжкасцю быць знятым.

Бот ледзь сцягнуўся з нагі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здоўжыцца, марудна прайсці (разм.).

У трывожным чаканні сцягнулася ноч.

|| незак. сця́гвацца, -ваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́паць несов.

1. разг. (стучать ногами) то́пать; топота́ть;

2. прост. ходи́ть;

яна́ ледзь ту́пала — она́ е́ле ходи́ла;

3. (о лошади и т.п.) бить копы́том зе́млю;

4. разг. пляса́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́гнішча, ‑а, н.

1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь. Каля высокай меднастволай сасны палала вогнішча. Сіняўскі. З’явіліся першыя сем палатак на беразе Дзвіны, вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла.. песня. Грахоўскі.

2. Месца, дзе гарэў агонь. Патух агонь, пра яго ўсе забыліся, толькі белы попел ляжаў на вогнішчы. Чарнышэвіч. Збоку на вогнішчы ледзь-ледзь дымілася галавешка. Кулакоўскі. // Пажарышча. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)