парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў плектаміцэтаў. 3 сямействы: гімнааскавыя, эўроцыевыя, элафаміцэтавыя. Каля 150 відаў. Пашыраны ўсюды. Большасцьсапратрофы на субстратах расл. і жывёльнага паходжання, некат. віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека.
Пладовыя целы — клейстатэцыі, звычайна мікраскапічныя. на паверхні субстрату або апушчаныя ў яго. Сумкі ўтвараюцца групамі адкрыта ці ў клейстатэцыях. Вызваленне спор пасіўнае. Важнае значэнне ў жыццёвым цыкле мае канідыяльная стадыя. У многіх Э. палавая стадыя адсутнічае або трапляецца рэдка. Выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці для атрымання арган.к-т, ферментаў. антыбіётыкаў (сумчатыя стадыі аспергіла, пеніцыла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зру́чна,
1.Прысл.да зручны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Практычна, выгадна. Феафіл праводзіў большасць дня ў хаце, і Краўчанку было зручна мець такога чалавека каля сябе.Мікуліч.
3.безас.узнач.вык. Падыходзіць, ёсць спрыяльныя ўмовы для чаго‑н. На самай жа справе, калі зручна было прапусціць заняткі ці пайсці са, сходу або адкласці выпуск насценгазеты, я рабіў гэта.Дуброўскі.
4.безас.узнач.вык.(звычайназадмоўем). Зусім прыстойна, дазволена этыкай. — Даруй, што доўга не пісала... Сёмка ездзіў у дарогу. Волька занятая, да Зосі ісці не зручна.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапёрны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сапёраў, належыць ім. Сапёрны лейтэнант завіхаўся.. ля шнуроў, што працягнуліся белымі ніткамі ў дэпо, да водаразборнай палонкі, да вадакачкі.Лынькоў.// Які складаецца з сапёраў. Сапёрны батальён. Сапёрная рота. □ Большасць.. [супрацоўнікаў] была на фронце — у інтэнданцтве і сапёрных часцях.Карпаў.
2. Які мае адносіны да ваенна-інжынерных работ, звязаны з імі. Сапёрныя работы.// Прызначаны для выканання ваенна-інжынерных работ. Сапёрны інструмент. □ Была б сякера ці хоць сапёрная рыдлёўка. [Дзмітрый] высек бы елачкі, што засланяюць святло.Беразняк.[Байцы] нічога не кінулі, не запіхнулі ў крапіву нават сапёрных лапатак.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пласкі́р, пласкірка ’гусцяра, Blicca Bjcerkna L-.’ (басейн Прыляці, Жук.). Пашырана і без пачатковага п‑ (гл. ласкір). Большасцьслав. назваў рыб з п‑ (укр.плескача, плясканнезах.-укр.płaskurka, серб.-харв.płaskim, plas kurka, макед.тоскуй ’падлешчык, Rhodeus sericeus amarus (Bloch.)’; укр.плёскаеш, зах.-укр.-польск.plaskačka, płaskurka, серб.-харв.płjьska, pljoskavec, славац.ploska, рус.плеска ’верхаводка’, славен.ploščič, славац.pleskač ’лешч, Abramis brama’ і інш.) асацыюецца з прасл.Apieškoti/*pIoskati! *pljmkati, але бел. назвы дзякуючы народнай этымалогіі узыходзяць да плоскі, гл. (Бязлай, 3, 61: Махэк₂, 120). Каламісц (Рыбы, 13) піша пра “падвойную семантычную матывацыю” названай групы лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сала́ш ’будан’ (ПЗБ, ТС, Яшк.; пух., З нар. сл.). Укр.шала́ш, сала́ш, рус.шала́ш, польск.salasz, славац.salaš ’тс’. Большасць даследчыкаў узводзіць да цюрк., параўн. тур.salaš, азерб.šalaš ’шалаш, палатка’, гл. Міклашыч, 287; Локач, 143; Фасмер, 3, 397 з літ-рай. Паводле Якабсона (IJSLP, 1/2, 1959, 276), розныя славянскія формы запазычаны з розных цюркскіх гаворак. Кіш (ЭИРЯ, 1963, 58–62) крыніцай славянскага слова лічыць венгерскую мову. Беларускае слова непасрэдна магло быць запазычана з украінскай. Падрабязна гл. Супрун, Лекс. тюрк., 68 і наст. Гл. таксама шалаш. Агляд семантыкі і этымалогій гл. яшчэ Клепікава, Паст. терм., 172 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сан ’званне, звязанае з пачэсным становішчам, з высокай пасадай у дарэвалюцыйнай Расіі’ (ТСБМ). Стараж.-рус.сань, ст.-слав.санъ. У беларускай, відавочна, запазычанне з рус.сан (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 48), якое большасць даследчыкаў (Міклашыч, 288; Брукнер, ZfslPh, 4, 213) лічаць запазычаннем з дунайска-балг., параўн. тур., чагат.san ’вялікая колькасць, сан, слава’, паўн.-цюрк.sanamak ’цаніць’. З іншага боку, параўноўваюць таксама (Траўтман, 250; Праабражэнскі, 2, 250, Бернекер, AfslPh, 38, 263) са ст.-інд.sā́nu сяр. р. ’вяршыня, вышыня, вастрыё’. Гл. таксама Фасмер, 3, 555. Трубачоў, Этимология–1965, 22 супраць супастаўлення з іранскім, лічачы слова чыстым цюркізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАТЫЛІ́, лускакрылыя (Lepidoptera),
атрад насякомых. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з мелавога перыяду (каля 140 млн. гадоў назад). Больш за 140 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. разнастайныя ў тропіках. На Беларусі каля 1600 відаў з 59 сям. Каля 2/3 з сям.агнёвак, ліставёртак, пядзенікаў, совак і выемчатакрылых моляў. У Чырв. кнізе Беларусі 31 від.
Назва атрада ад лускавінак на крылах — відазмененых і сплошчаных валаскоў. Перапончатых крылаў 2 пары, з размахам ад 3 мм да 30 см (еўрап. віды — да 15 см). Вочы вял., фасетачныя, над імі часта ёсць 2 т.зв. простыя вочкі. Разнастайнасць малюнка крылаў утвараецца будовай і пігментацыяй лускавінак. Развітыя органы нюху (сенсілы) размешчаны на паверхні вусікаў. Органы смаку, акрамя ротавых ч., могуць быць і на лапках. Органы слыху выяўлены ў вышэйшых форм (начныя М.). Ротавы апарат (хабаток) сысучага тыпу. Большасць М. актыўныя на змярканні і ўначы. Некат. віды М. (напр., бражнікі) здольныя рабіць пералёты на сотні кіламетраў са скорасцю да 54 км/гадз. Кормяцца нектарам кветак, сокамі і выдзяленнямі раслін. Раздзельнаполыя, зрэдку назіраецца партэнагенез. Лічынкі (вусені) ліняюць звычайна 4 разы, пераважна расліннаедныя; здольныя выдзяляць шаўковыя ніці (пры пабудове гнёзд і сховішчаў, для пляцення кокана пры акукліванні). Кукалкі пераважна пакрытага тыпу. Большасць відаў М. — апыляльнікі раслін. Некат. віды разводзяць для атрымання шоўку (дубовы шаўкапрад, тутавы шаўкапрад, айлантавы шаўкапрад і інш.). Шкоднікі раслін, вырабаў з шэрсці і футра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМА́ТЫ (Primates),
атрад вышэйшых млекакормячых надатр. плацэнтарных. Вядомы з верхняга мелу (каля 130 млн.г. назад). Найб.стараж. прадстаўнікі — залямбдалестасы, ад якіх эвалюцыяніравалі лемурападобныя і тарзіпадобныя (продкі даўгапятаў) і ад якіх паходзяць шыраканосыя і вузканосыя малпы. 2 падатр.: паўмалпы і малпы. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных лясах Азіі, Афрыкі, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Жывуць на дрэвах, ёсць паўназемныя і наземныя формы. Большасць відаў актыўныя днём. Трымаюцца статкамі, радзей парамі ці паасобна. Згуртаванні П. маюць складаную арганізацыю і супадпарадкаванне. 69 відаў і падвідаў П. занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. ад 13 см (лемуры мышыныя, ігрункі карлікавыя) да 200 см (гарыла), маса ад 60 г да 180 кг і больш (у няволі). Большасць П. маюць хвост. Валасяное покрыва развітое, у паўмалпаў — з падшэрсткам. У многіх П. поўсць і безвалосыя ўчасткі скуры ярка афарбаваныя. Вочы карыя або жоўтыя. Ва ўсіх малпаў канечнасці пяціпальцыя, добра развітыя, вял. пальцы ў многіх П. проціпастаўлены інш. пальцам. Іх канцавыя фалангі маюць ногці (акрамя тупайевых). Кара галаўнога мозга ў паўмалпаў з малой колькасцю барознаў і звілін, у малпаў (і чалавека) вял. паўшар’і мозга добра развітыя, са шматлікімі барознамі і звілінамі (акрамя ігрунковых). Зрок і слых развітыя, нюх рэдукаваны. Зрок пераважна бінакулярны, у малпаў і чалавека каляровы. Зубная сістэма гетэрадонтная (разцы, іклы, карэнныя); у большасці паўмалпаў і ўчэпістахвостых малпаў 36 зубоў, у вузканосых малпаў і чалавека — 32. Усёедныя. Размнажаюцца ўвесь год, нараджаюць звычайна 1 дзіцяня (у ніжэйшых — 2—3).
Літ.:
Жизнь животных. Т. 7. 2 изд. М., 1989. Гл. таксама літ. да арт.Прыматалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗСКАЕ ВО́ЗЕРА ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята, за 34 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,97 км², даўж. 4,07 км, найб.шыр. 540 км, найб.глыб. 20,5 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Пл. вадазбору 4,5 км². Схілы катлавіны выш. больш за 20 м, у паўд.ч. стромкі абразійны схіл. Катлавіна складаецца з 3 плёсаў: мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літараллю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з востравам (пл. 0,4 га) і меллю. Большасць берагоў зліваецца са схіламі, у асобных месцах пойма шыр. да 10 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — глеі. Злучана пратокай з воз. Сэклы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМЕНАМІЦЭ́ТЫ (Hymenomycetidae),
група парадкаў (афілафаральныя і агарыкальныя) базідыяльных грыбоў. Вядома больш за 12 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах, пераважна ў лясных біяцэнозах. На Беларусі больш за 2 тыс. відаў. Большасць сапратрофы, многія паразіты. Ёсць ядомыя, лек., ядавітыя. Мікарызаўтваральнікі або мінералізатары адмерлых раслінных рэшткаў.
Пладовыя целы адна- і шматклетачныя разнастайныя па форме, памерах (ад 0,2 да 72 см), кансістэнцыі і афарбоўцы. Характэрная прыкмета гіменаміцэтаў — утварэнне на паверхні пладовага цела гіменія — шчыльнага слоя з базідый і стэрыльных элементаў, якія выконваюць ахоўную функцыю. Гіменафор (вырасты пладовага цела, што нясуць гіменій) пласціністы, трубчасты, складкаваты і інш. Афарбоўка спораў разнаколерная, ад яе залежыць колер гіменафора.