род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляецца Ж. горная (S. montana), рэдкі заносны від, расце на чыг. насыпах.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты. Сцябло прамастойнае або каля асновы ўзыходнае, чатырохграннае, лямцава-касматае. Лісце лапацістае або эліпсоіднае, з падоўжанымі жылкамі, якія пераходзяць у зубчыкі з шыпікамі, на кароткіх чаранках. Кветкі двухгубыя, светла-жоўтыя, з чырвона-карычневым адгінам, у шматлікіх кальчаках. сабраных у несапраўдныя каласы. Плод — арэшак. Атрутная для коней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БАЎ (Аляксандр Васілевіч) (н. 13.12.1936, г. Махачкала, Дагестан),
бел. мовазнавец. Акад.Міжнар. акадэміі інфарматызацыі (1996). Д-рфілал.н., праф. (1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1964). З 1965 працуе ў Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (з 1995 прарэктар). Вывучае праблемы лінгвістыкі тэксту, камп’ютэрнай лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, камп’ютэрнага навучання. Аўтар прац «Апрацоўка на АС ЭВМ тэкстаў натуральных моў» (1977), «Праблемы нараджэння тэксту» (ч. 1—2, 1987—89); сааўтар кніг «ЭВМ аналізуе тэкст: Кніга для настаўніка» (1989), «Асновы лінгвістычнай інфарматыкі» (ч. 1—3, 1991—93), «Лінгвістычная інфарматыка» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л 2 ½»,
пашыраная назва Міжнар. рабочага аб’яднання сацыяліст. партый (ці Венскага інтэрнацыянала), якое існавала ў 1921—23. Створаны на міжнар. канферэнцыі ў Вене (22—27.2.1921). Аб’ядноўваў партыі і групы т.зв. «цэнтрысцкага» кірунку, якія парвалі з «правым» «апартуністычным» Бернскім інтэрнацыяналам і не далучыліся да «левага» Камуністычнага Інтэрнацыянала. У ім былі прадстаўлены партыі і групы з многіх краін Еўропы і ЗША, а таксама рас. меншавікі і эсэры. Не маючы трывалай ідэйнай асновы, паступова перайшоў на пазіцыі Бернскага інтэрнацыянала, з якім у маі 1923 зліўся ў Сацыялістычны рабочы інтэрнацыянал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Валерый Сяргеевіч) (н. 19 5.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. дэфектаскапіі Д-ртэхн.н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. З 1976 у БПА, адначасова з 1989 дырэктар навук.-вытв. цэнтра «Інтэграцыя тэхнікі і інтэлекту». Навук. працы па неразбуральным кантролі якасці матэрыялаў і вырабаў. Распрацаваў тэарэт.асновы, метады і прылады магнітаграфічнай дэфектаскапіі, шэраг прылад тэхн. дыягностыкі.
Тв.:
Физика магнитографической дефектоскопии. Мн., 1968;
Коронный разряд на проводах. Мн., 1971 (разам з М.П.Емяльянавым);
Техника магнитографической дефектоскопии. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ (Святаслаў Яўгенавіч) (н. 15.3.1949, в. Глоўсевічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел, вучоны ў галіне дакладнай механікі. Д-ртэхн.н., праф. (1997). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1971). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аналітычнай механіцы. Распрацаваў тэарэт.асновы канструявання прэцызійнага абсталявання вытв-сці электроннай тэхнікі, прынцыпы аналізу і сінтэзу праграмных рухаў шматкаардынатных сістэм з негаланомнымі сувязямі.
Тв.:
Mechanika teoretyczna i podstawy teorii mechanizmów i robotów. T. 1—3. Białystok, 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЦІ́НА,
твор станковага жывапісу, які мае самаст.маст. значэнне, вылучаецца завершанасцю, адзінствам формы і зместу. У адрозненне ад інш. відаў жывапісу К. непасрэдна не звязана з пэўным інтэр’ерам, сістэмай дэкарыравання ці культавым прызначэннем. Складаецца з асновы (дрэва, палатно, кардон, метал і інш.), грунту, фарбавага слоя. Некалькі К., аб’яднаных адной тэмай, у залежнасці ад іх колькасці складаюць дыпціх, трыпціх, паліпціх. Часам тэрмін «К.» ўжываюць як сінонім паняцця жанр. З’явілася ў Стараж. Грэцыі ў 4 ст. да н.э. У еўрап. мастацтве вядома з 12 ст., на Беларусі — з 16 ст.
чэшскі мовазнавец, індаеўрапеіст. Праф. славістыкі Оламаўцкага ун-та. Навук. працы ў галіне этымалогіі, сінтаксісу, дыялекталогіі слав. моў, культуры і філасофіі мовы: «Асновы чэшскага сінтаксісу» (1958). «Трыванне дзеяслова ў чэшскай мове» (1962). Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (т. 1—2, 1973—80), у якім спалучаны сінтакс. і этымалагічны аналізы. Складальнік «Этымалагічнага слоўніка чэшскай мовы» (1952), «Асноў агульнаславянскага слоўнікавага саставу» (1981, у сааўт.) і інш.Гал. рэдактар «Слоўніка стараславянскай мовы» (вып. 1, 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Анатоль Дзям’янавіч) (н. 6.8.1934, в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Ген.-лейт. (1987). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ваен. акадэмію хім. аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 праф.). Дырэктар Цэнтра экатаксіметрыі пры Ін-це хім. фізікі Рас.АН. Навук. працы па арган. і прыкладной хіміі, даследаванні новых рэчываў і іх рэакцыйнай здольнасці ў монамалекулярных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэарэт.асновы стварэння высокарэакцыйных сарбентаў. Абгрунтаваў канцэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага замяшчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТ,
шматгадовая дрэвавая расліна, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноўваецца каля паверхні глебы. Гал. ствол маюць маладыя расліны, потым ён губляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Выш. К. 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх соцень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслінных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму К. могуць набываць дрэвы ў неспрыяльных кліматычных і глебава-прыродных умовах. Многія К. лек. (напр., бузіна, каліна, шыпшына), харч. (напр., агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкар. (напр., бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЦІ́НСКІ (Валерый Мікалаевіч) (н. 27.8.1940, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1963). З 1967 у Магілёўскім машынабуд. ін-це, з 1974 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўн., аўтам. кіраванні, алгебры, геаметрыі, функцыянальным аналізе, механіцы, тэорыі адноснасці. Распрацаваў асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных сістэм дыферэнцыяльных ураўн. і эфектыўныя метады іх даследавання.
Тв.:
Об ограниченных на полуоси решениях нелинейных дифференциальных систем // Дифференц. уравнения. 1997. Т. 33, № 2;
Конструктивный анализ управляемых колебательных систем. Мн., 1998.