возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Авута (пратокай злучана з возерам), за 38 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 1,5 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі 9,6 км. Пл. вадазбору 60,7 км². Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, на У і ПдУ высокія і стромкія. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей за 3—4 м глеістае. У паўд.-зах.ч. востраў пл. 0,5 га. Злучана пратокай звоз. М. Язна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙС ((Weiss) Войцех) (4.5.1875, г. Леорда, Румынія — 7.12.1950),
польскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1892—99) у Я.Матэйкі, Л.Вычулкоўскага; выкладаў там жа (з 1910 праф.). Паслядоўнік рэаліст. традыцый 19 ст., выкарыстоўваў асобныя прыёмы імпрэсіянізму. Пісаў партрэты, жанравыя карціны, пейзажы («Аўтапартрэт з маскамі», 1900, «Дэман», 1904, партрэт Эміліі Фларковай, 1916—17; «Амур», «Венера», 1919; «Мадысткі», 1922; «Сям’я пад арэхам», 1933, і інш.). Стварыў сімвалічную, амаль манахромную кампазіцыю «Маніфест» (1950).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕННАПАЛО́ННЫЯ,
у міжнародным праве асобы, што ўваходзяць у асабовы склад узбр. сіл і апалчэння, партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення, якія ў час ваен. канфлікту трапілі пад уладу варожай дзяржавы. Рэжым ваеннапалонных вызначаны Гаагскімі канвенцыямі 1899 і 1907 аб законах і звычаях вайны, а таксама Жэнеўскай канвенцыі 1949, удзельнікам якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Абыходжанне з ваеннапалоннымі пры ўсіх абставінах павінна быць гуманнае, без дыскрымінацыі. Замах на жыццё і фізічную недатыкальнасць ваеннапалонных, на іх чалавечую годнасць не дапускаецца. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць ваеннаслужачых за дрэннае абыходжанне з ваеннапалоннымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВА́Я ЛІ́НІЯ,
прасторавая крывая, якая апісваецца пунктам, што абарочваецца з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол нерухомай восі і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Бывае цыліндрычная (размяшчаецца на паверхні круглага цыліндра) і канічная (размяшчаецца на паверхні круглага конуса). Вінтавая лінія перасякае ўсе ўтваральныя цыліндра (конуса) пад аднолькавым вуглом. Уласцівасць вінтавой лініі перамяшчацца па самой сабе без змены формы выкарыстоўваецца ў тэхніцы для стварэння рознага роду вінтоў.
Вінтавая лінія: 1 — цыліндрычная, 2 — канічная (OO′ — нерухомая вось; M — пункт, пры дапамозе якога ўтвараецца вінтавая лінія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЦКАЯ (Людміла Сяргееўна) (н. 24.5.1935, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1991). Скончыла Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1964 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па разбурэнні і прагназаванні працэсаў старэння палімераў і палімерных кампазітаў пры ўзаемадзеянні іх з навакольным асяроддзем. Даследавала механізм утварэння дэфектаў пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпрамянення; распрацавала метады прагназавання даўгавечнасці і спосабы стабілізацыі ўласцівасцей палімерных кампазітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІБА́РДЗІН (Ціхан Васілевіч) (1863, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 1.11.1933),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1890). Працаваў у Віцебску (з 1923 губ. архітэктар). Пад яго кіраўніцтвам у 1890 і 1902 распрацаваны генпланы Віцебска, у 1912 кіраваў буд. работамі пры ўзвядзенні помніка героям вайны 1812 (арх. І.Фамін). У канцы 19 — пач. 20 ст. паводле яго праектаў пабудаваны банк, бровар, дрожджавы з-д, казармы 41-й артыл. брыгады, перабудаваны пасля пажару 1887 гар.т-р і бальніца.
Літ.:
Губенка В.М. Дойлід // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАІ́Л I (17.7.1487, г. Ардэбіль, Іран — 23.5.1524),
шах Ірана ў 1502—24, заснавальнік дынастыі Сефевідаў, палкаводзец. Пры ім тэр. дзяржавы Сефевідаў дасягнула найб. памераў: у 1503—10 падпарадкаваны амаль увесь Іран, Арменія, ч. Сярэдняй Азіі, Ірак Арабскі (страчаны ў 1514) і інш. Экспансія І. I на З прывяла да вайны паміж Сефевідамі і Асманамі; у бітве каля Чалдырана (1514) з войскам Селіма I армія І. I разбіта. Заахвочваў развіццё рамяства, гандлю, навукі, культуры, умацоўваў дзярж. апарат. Аб’явіў дзярж. рэлігіяй шыізм. Пісаў вершы падпсеўд. Хатаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Рыгор Сямёнавіч) (8.5.1902, в.Вял. Крушынаўка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 18.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У 1928—32 працаваў у Азяранскім лясніцтве, у 1932—41 старшыня калгаса ў Рагачоўскім р-не. У Вял.Айч. вайну з 1943 партызан 8-й Рагачоўскай брыгады. Зліп. 1944 на 3-м Бел. фронце, стралок. Вызначыўся ў баі каля г. Шаўляй (Літва): каб стрымаць контратаку варожага пяхотнага батальёна, які падтрымлівалі 23 танкі і 9 бронетранспарцёраў, сяржант К. са звязкай гранат кінуўся падтанк. Байцы, натхнёныя яго подзвігам, адбілі контратаку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКАЕ ХА́НСТВА,
дзяржава ў Закаўказзі ў міжрэччы Аракса і Куры ў сярэдзіне 18 — пач. 19 ст. Вылучылася ў 1747 са складу Ірана. Заснавальнік — Панах Аліхан (правіў у 1747—59). Сталіца з 1752 — г. Панахабад (цяпер Шуша). Асн. заняткі насельніцтва — земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы. Пры Ібрагіме Халілханс (1759—1806) ханства падпарадкавала ўвесь Карабах, Нахічэвань, землі Паўд. Азербайджана. Перад пагрозай заваявання з боку Ірана і Турцыі ў 1805 Ібрагім падпісаў дагавор аб пераходзе дзяржавы пад пратэктарат Расіі. Гэта прывяло пры яго пераемніку да скасавання ханства рас. ўладамі (1822, пераўтворана ў Карабахскую прав.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЙНА,
возера ў Полацкім р-не, на мяжы з Глыбоцкім р-нам Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 40 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,64 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 560 м, найб.глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 6,2 км. Пл. вадазбору 2,6 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м (на ПдУ 4—5 м) параслі лесам, месцамі разараныя. Берагі пясчаныя, пад лесам, на Пн і 3 сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі глеістае, глыбей дно сапрапелістае. З возера выцякае р. Быстрыца.