«РУЧНІКІ́»,
бел. сцэнічны жаночы танец, блізкі да карагода. Муз. памер 3/4. Тэмп умераны. Створаны балетмайстрам Л.Алексютовіч на традыц. бытавой аснове пад мелодыю папулярнай аднайм. песні М.Пятрэнкі (часам суправаджаецца хар. выкананнем; рытміка песні некалькі зменена). Імітуецца вышыванне ручнікоў з паступовым пераходам да плаўнага лірычнага карагода з ручнікамі. Уваходзіць у рэпертуар шматлікіх самадз. калектываў.
Л.К.Алексютовіч.
т. 13, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)