«санацыя» (ад лац. sanatio аздараўленне), назва ў гіст. л-ры аўтарытарнага паліт. рэжыму ў Польшчы ў маі 1926 — вер. 1939. Устаноўлены ў выніку ваен.-дзярж. перавароту 12—13.5.1926 Ю.Пілсудскага і яго прыхільнікаў (прапагандавалі пераварот як народны і скіраваны супраць рэакцыі для аздараўлення эканомікі), падтрыманага Польскай сацыялістычнай партыяй, партыяй «Вызволене», Беларускай санацыяй і інш. Храналагічна ўмоўна падзяляецца даследчыкамі на 2 этапы: 1926—35 (ад перавароту Пілсудскага да яго смерці) і 1935—39 (час, калі пераемнікам Пілсудскага быў Э.Рыдз-Сміглы). У 1928—35 абапіраўся на Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам. Легітымізаваны канстытуцыяй Польшчы 1935. Абараняў інтарэсы польскіх магнатаў, быў адметны паліт. нестабільнасцю і частай зменай урадаў, варожа ставіўся да СССР, імкнуўся да супрацоўніцтва (з 1932) з Германіяй (гл.Германа-польскі пакт 1934 аб ненападзе). Адмаўляў існаванне самаст.бел. этнасу ў польскай дзяржаве, узмацніў паланізацыю насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (беларусаў, літоўцаў, украінцаў, яўрэяў і інш.), у т. л. праз жорсткае праследаванне тут нац.-вызв. і нац.-культ. руху (адносна беларусаў гл. ў арт.Беларуская сялянска-работніцкая грамада, Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, «Змаганне», Таварыства беларускай школы, Косаўскі расстрэл 1927, Асташынскае выступленне сялян 1932, Кобрынскае выступленне сялян 1933, Нарачанскіх рыбакоў выступленне 1935). Спыніў існаванне ў пач. 2-йсусв. вайны ва ўмовах ваен. паражэння Польшчы.
Літ.:
Краткая история Польши: С древнейших времен до наших дней. М., 1993;
Лазько Р.Р. Перад патопам: Еўрап. палітыка Польшчы (1932—1939). Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФІ́СТЫ (грэч. sophistēs мудрэц, майстар),
умоўнае абазначэнне шэрагу стараж.-грэч. філосафаў сярэдзіны 5—1-йпал. 4 ст. да н.э. Першапачаткова С. называлі мудрых людзей, дасведчаных і аўтарытэтных у пытаннях прыватнага і грамадскага жыцця. З сярэдзіны 5 ст. да н.э. С. сталі называць платных выкладчыкаў красамоўства і разнастайных ведаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. С. былі практыкамі і тэарэтыкамі рыторыкі. У цэнтры іх увагі было слова. Яны ўпершыню заўважылі, што мова — семантычна адкрытая сістэма, якая характарызуецца зараджэннем новых і стратай устарэлых сэнсаў слова. Адрозніваюць старэйшых (Пратагор, Горгій, Гіпій, Антыфонт, Крытый) і малодшых С. (Лікафрон, Алкідамант, Трасімах). С. не былі адзінай, цэласнай групай ні па сац.-паліт. арыентацыі, ні па філас. ідэях. Агульнае, што аб’ядноўвае іх, — перанос увагі з натурфіласофіі на праблемы чалавека, яго суб’ектыўных здольнасцей, этыкі, палітыкі і тэорыі пазнання. Характэрная рыса вучэнняў С. — рэлятывізм, які знайшоў класічнае выяўленне ў тэзісе Пратагора «Чалавек — мера ўсіх рэчаў». С. лічылі, што не існуе надзейных аб’ектыўных крытэрыяў для адрознення ісціны ад маны, дабра ад зла, справядлівасці ад несправядлівасці. Рэлятывізму С. садзейнічаў характар іх дзейнасці: гал. задачай яны лічылі навучыць чалавека пераканаўча абараняць любую ідэю, якая б магла спатрэбіцца для паспяховага ўладкавання спраў. Вучэнні С. супярэчылі традыц.рэліг. вераванням: напр., Пратагор сцвярджаў, што не ведае, ці існуюць багі; Крытый абвяшчаў рэлігію выдумкай, прызначанай для таго, каб прымушаць простых людзей падпарадкоўвацца законам. Шэраг С. прапаведавалі ідэі роўнасці людзей перад богам і прыродай і абвяргалі прывілеі знаці (Алкідамант, Антыфонт, Лікафрон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯ́НЬ, Сіань,
горад у цэнтр. Кітаі, у даліне р. Вэйхэ (прыток Хуанхэ). Адм. ц.прав. Шэньсі. Каля 3 млн.ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: металургічная, шматгаліновае машынабудаванне (вытв-сць станкоў, прылад, аўтамашын, трактароў, самалётаў), керамічная, тэкст., фармацэўтычная, лакафарбавая, харчовая. Ун-т. Музеі. Арх. помнікі 7—8, 14 ст.
У 1027—249 да н.э. тут знаходзіўся цэнтр фарміравання этнічнай супольнасці чжоў са стараж. сталіцамі Хао і Фэн. У 202 да н.э. тут засн. сталіца ханьскай імперыі Чан’ань, якая ў 3—6 ст.н.э. была сталіцай шэрагу паўн.-кіт. дзяржаў. У 583 на месцы сучаснага С. пабудавана новая сталіца Кітая г. Дасін (пазней перайменавана ў Чан’ань). У эпоху Тан (618—907) горад стаў паліт., эканам. і культ. цэнтрам Кітая. Перабудаваны паводле адзінага плана, ён стаў узорам для больш позняга горадабудаўніцтва. У 10 ст. паступова страціў б. значэнне. З 14 ст.адм. ц. акругі Сіянь, атрымаў сучасную назву. З 2-йпал. 17 ст. С. — адм. ц. правінцыі Шэньсі. У 1936 у С. адбыліся выступленні гаміньданаўскіх войск супраць урада Чан Кайшы. У 1949 горад вызвалены ад гаміньданаўцаў нар.-вызв. арміяй Кітая. У 1974 у выніку раскопак (вядуцца з 1956) каля С. выяўлена пахаванне імператара Цынь Шыхуандзі з тэракотавымі скульптурнымі выявамі воінаў. Пахаванне ў С. ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Да арт.Сіянь. Пахаванне кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі. Тэракотавыя скульптурныя выявы воінаў. 3 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік стараж.-рус. летапісання. Складаўся ў г.Смаленск у 13 — пач. 15 ст. Вядомы па ўрыўках, што зберагліся ў рус. і бел. летапісных зводах 15—16 ст. Прысвечаны пераважна гісторыі Смаленскай зямлі і часткова ВКЛ (звесткі пра паход кн. Альгерда і Святаслава Смаленскага на Маскву ў 1370, пра бітву літ. і смаленскіх князёў пад Мсціславам у 1386, бітву кн. Вітаўта з татарамі на р. Ворскла ў 1399, пра вяртанне ў Смаленск кн. Юрыя Святаславіча, яго смерць у 1407 і інш.). Падзеі ў С.л. асветлены з мясц. пазіцый. Яго аўтары — патрыёты і выразнікі інтарэсаў смаленскіх феадалаў. Твор прасякнуты ідэяй сцвярджэння паліт. самастойнасці Смаленскага княства. у асобных месцах мае антылітоўскую накіраванасць. Усяго вядома каля 70 гіст. запісаў канца 13 — пач. 15 ст., звязаных са Смаленскам, аднак некаторыя з іх не смаленскага паходжання, а ўзніклі ў Маскве або Ноўгарадзе. С.л. складзены ў традыцыйнай форме як збор дзелавых пагадовых запісаў і гіст. апавяданняў, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці. Адна з крыніц рус. летапісаў 15 ст., у прыватнасці Троіцкага летапісу (звод Кіпрыяна 1408), і праз іх Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Мясц. смаленскае летапісанне заняпала ў пач. 15 ст. ў сувязі з канчатковай стратай Смаленскім княствам паліт. незалежнасці (у 1404 увайшло ў ВКЛ). У 2-й чвэрці 15 ст. ў Смаленску вяліся гіст. запісы і ўзнік шэраг летапісных твораў (2-я частка «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», Смаленская хроніка і інш.), аднак гэта помнікі не смаленскага, а агульнадзярж. бел.-літ. летапісання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НЫ,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дзярноўка. каля аўтадарогі Орша—Лепель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Орша, 100 км ад Віцебска, 6 км ад чыг. ст. Смальяны. 646 ж., 291 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму (за 2 км на У ад С.). Магіла Т.Зана. Помнікі архітэктуры: касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (1678—80), руіны Смалянскага замка, Аляксееўская царква (1864), Спаса-Праабражэнская царква (2-я пал. 18 ст.).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца пад 1484 як маёнтак у Аршанскім намесніцтве (з 16 ст. ў Аршанскім пав. Віцебскага ваяв.), уладанне кн. С.І.Бельскага. Пазней належалі жонцы вял.кн.ВКЛ Аляксандра Алене Іванаўне, Астрожскім, вял.кн.ВКЛ Жыгімонту 1 Старому, яго жонцы Боне Сфорца, Сангушкам. У 1-й чвэрці 17 ст. ў С. пабудаваны Смалянскі замак. З 1678 мястэчка. З 1772 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Аршанскага пав. У 1880 у С. 2315 ж., 252 дамы, 55 крам, 4 царквы, касцёл, 4 малітоўныя дамы, сінагога. З 1919 — цэнтр воласці Аршанскага пав. РСФСР. З 1924 — цэнтр сельсавета Аршанскага р-на, у жн. 1924 — вер. 1926 — Коханаўскага раёна Аршанскай акр.БССР. З 1938 вёска, цэнтр сельсавета Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У Вял.Айч. вайну дзейнічала Смалянскае патрыятычнае падполле, ням.-фаш. захопнікі 5.4.1942 расстралялі ў С. 600 жыхароў.
Літ.:
Асіноўскі С. Смаляны // Бел. мінуўшчына. 1995. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́Т ААН,
шматбаковае міжнар. пагадненне, распрацаванае вядучымі дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі (СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем) у гады 2-йсусв. вайны і канчаткова ўзгодненае на канферэнцыі ў Сан-Францыска ў 1945. Падпісаны 51 дзяржавай (у т. л.БССР) і набыў сілу 24.10.1945. З’яўляецца канстытуцыйным дакументам, які ўстанавіў і рэгулюе жыццядзейнасць найбуйнейшай універсальнай міжнар. арг-цыі — Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, асн. мэта якой, як сцвярджаецца ў прэамбуле Статута, заключаецца ў тым, каб «пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны, двойчы ў нашым жыцці прынёсшай чалавецтву невыказнае гора». Прадугледжвае, што ААН павінна быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў дзяржаў у дасягненні мэт падтрымання міжнар. міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін і ажыццяўлення ўсебаковага супрацоўніцтва дзяржаў з розным сац. ладам. Статут заклаў падмурак універсальнай сістэмы калектыўнай бяспекі, цэнтр. структурным звяном якой з’яўляецца Савет Бяспекі ААН, які нясе гал. адказнасць за падтрыманне міжнар. міру і бяспекі. Статут вызначае функцыі і паўнамоцтвы інш.гал. органаў ААН — Генеральнай Асамблеі ААН, Эканамічнага і сацыяльнага Савета ААН, Савета па апецы ААН, Міжнароднага суда ААН, Сакратарыята ААН, а таксама спецыялізаваных устаноў ААН. Ён устанаўляе ў абавязваючай форме асн. прынцыпы і нормы паводзін дзяржаў на сусв. арэне і падкрэслівае, што дзяржавы павінны строга выконваць прынцыпы забароны выкарыстання сілы і пагрозы сілай, мірнага вырашэння міжнар. спрэчак, неўмяшання ва ўнутр. справы, суверэннай роўнасці дзяржаў, добрасумленнага выканання міжнар. абавязацельстваў і інш. На падставе С. ААН узнікла, працягвае дзейнічаць і развівацца шырокая і разгалінаваная сістэма пасляваенных міжнар. дагавораў і пагадненняў у самых розных галінах чалавечай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫРАРО́БСТВА,
выраб сыроў з малака с.-г. жывёл. Працэс вытв-сці заснаваны на згусанні малака з дапамогай сычужнага ферменту або малочнай к-ты і ўключае падрыхтоўку малака да згусання (нармалізацыю, пастэрызацыю, унясенне бактэрыяльных заквасак), ператварэнне яго ў шчыльны згустак, выдаленне залішняй сыроваткі, фармаванне, прасаванне ў галоўкі, саленне і вытрымку для выспявання.
Сычужныя сыры атрымліваюць сквашваннем малака пад уздзеяннем сычужных ферментаў, кісламалочныя — малочнай к-ты. Цвёрдыя сыры (галандскі, расійскі і інш.) пасля салення вытрымліваюць пэўны час для выспявання і набыцця характэрнага смаку, водару, кансістэнцыі і колеру; мяккія (ракфор і інш.) выспяваюць пры уздзеянні паверхневай мікрафлоры і цвілі; расольныя (брынза, чанах, сулугуні і інш.) — у расоле, таму не маюць скарынкі і адрозніваюцца вострасалёным смакам. Плаўленыя сыры атрымліваюць пераплаўленнем натуральных сыроў з выкарыстаннем розных (адпаведных кожнаму віду сыру) рэцэптур. Гатовы сыр звычайна пакрыты парафінам. палімернымі плёнкамі, эмульсіямі, этыкетнай паперай. У С. выкарыстоўваюць механізаваныя сыраробныя ванны, фармовачныя апараты, машыны для апрацоўкі парафінам і інш.
С. было развіта ў Стараж. Грэцыі і Рыме, у сярэднія вякі асн. раёнам С. лічылася даліна р. По (Італія). У Францыі рабілі пераважна мяккія сыры (камамбер, ракфор, бры), у Швейцарыі — швейцарскія (эментальскія), у Галандыі — галандскі (эдамскі). Прамысл. развіццё ў Еўропе і Амерыцы С. атрымала ў 19 ст., у Расіі — у 2-йпал. 19 ст. На Беларусі сыраварні вядомы з 16 ст. У свеце вырабляецца каля 700 відаў сыроў (у краінах СНД больш як 160). Гл. таксама Масласыраробная і малочная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛА, Ульянка,
рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Уваходзіла ў склад Бярэзінскай воднай сістэмы. Даўж. 123 км, пл. вадазбору 4090 км². Выцякае з Лепельскага воз. на паўн. ускраіне г. Лепель, цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніцкай раўніне і Полацкай нізіне, вусце каля г.п. Ула Бешанковіцкага р-на. Асн. прытокі: Лукомка, Усвейка, Свячанка (справа), Хоцінка (злева). Даліна пераважна сухадольная, асіметрычная, трапецападобная, да в. Промыслы Бешанковіцкага р-на скрынкападобная, шыр. 300—600 м, найб. (да 1 км) у сярэднім цячэнні, найменшая (100 м) у верхнім цячэнні. Схілы сярэдне стромкія, выш. 10—25 м, парэзаныя ярамі і лагчынамі. Пойма лугавая, чаргуецца па берагах, роўная, шыр. ў верхнім цячэнні 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м. У разводдзе затапляецца на глыб. ад 0,5 да 2,5 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй сярэдне звілістае (шыр. 25—30 м, месцамі 40—50 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, пясчаныя, параслі хмызняком, выш. 2—5 м, на асобных участках 10—15 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да пач. красавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сак. да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 сут. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найб. 7,3 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. Лепельская ГЭС. На рацэ г. Лепель, у вусці г.п. Ула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДЭРА́ЦЫЯ БЕЛАРУ́СКІХ АРГАНІЗА́ЦЫЙу Аргенціне.
Створана ў маі 1939. Заснавальнікі: культ.-асв.т-ва «Грамада», бел.т-ва «Культура», Т-ва б-кі імя І.Луцкевіча, бел.культ.т-ва «Белавежа». Паступова ў федэрацыю ўвайшло яшчэ 16 бел. эмігранцкіх арг-цый. Кіруючы орган — управа, якую ўзначальвалі М.Мярэчка, У.Гайлевіч, Я.Пятрушак. Выдавала газ. «Эхо», з 1940 — «Белорусский иллюстрированный календарь». Члены бел. арг-цый, што ўваходзілі ў федэрацыю, займаліся на курсах ісп. мовы, вывучалі творы класікаў марксізму-ленінізму, удзельнічалі ў маст. самадзейнасці, антыўрадавых дэманстрацыях, мітынгах, забастоўках, уступалі ў Кампартыю Аргенціны. У пач. 2-йсусв. вайны пры федэрацыі створаны Бел.дэмакр.к-т, актывісты якога праводзілі кампаніі па зборы дабрачынных ахвяраванняў і адзення для адпраўкі ў СССР пад лозунгамі «На дапамогу сіротам», «За падзенне Берліна», «На будаўніцтва шпіталя «Мінск» і інш. Характэрная тэндэнцыя гэтага перыяду — паступовая русіфікацыя т-ваў. У сак. 1943 на 1-м Лацінаамерыканскім кангрэсе (Мантэвідэо, Уругвай), дзе прысутнічала 50 беларусаў з Аргенціны, быў утвораны Слав. саюз Аргенціны прасав., пракамуніст. арыентацыі. Пад яго ўплывам арг-цыі бел. эміграцыі пачалі страчваць сваю нац. адметнасць, змяняць назвы (бел.т-ва «Культура» стала «Бел. обществом им. Горького», Бел.культ.т-ва на Док Судзе — «Бел. обществом «Минск», Бел.т-ва ў Берыса — «Обществом Георгия Скорины» і гл.), узніклі новыя арг-цыі («Общество имени Л.Толстого» і інш.). У 1945 федэрацыя далучылася да Слав. саюза Аргенціны. У 1949 у выніку асуджэння Слав. саюза Аргенціны як антыдзярж. арг-цыі Ф.б.а. забаронена аргенцінскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧРАЗВЁРСТКА, харчовая развёрстка,
сістэма нарыхтовак с.-г. прадуктаў у Сав. Расіі ў перыяд грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—22, ч. палітыкі «ваеннага камунізму» і адна з праяў харчовай дыктатуры. Выклікана неабходнасцю забяспечваць харчаваннем прамысл. цэнтры і Чырв. Армію ва ўмовах харч. крызісу і нежадання сялян добраахвотна прадаваць хлеб па цвёрдых (фіксаваных) цэнах за грошы, абясцэненыя інфляцыяй. Ажыццяўлялася з 2-йпал. 1918 у Вяцкай, Калужскай, Тульскай, Віцебскай губ., дэкрэтам СНК ад 11.1.1919 пашырана на інш. губерні. Яе правядзенне ўскладалася на харчкамы, харчармію, харчатрады і мясц. Саветы. Паводле Х. сялян абавязвалі здаваць дзяржаве ўсе лішкі хлеба і інш. прадуктаў па цвёрдых цэнах. Фактычна ўлады забіралі ў сялян і ч. неабходнага ім харчу. У большасці выпадкаў харчы забіралі бясплатна (пазычалі) або за абясцэненыя папяровыя грошы. Такія рэквізіцыі побач з недахопам прамысл. тавараў шырокага ўжытку выклікалі масавую незадаволенасць сялян і іх выступленні супраць сав. улады. Нягледзячы на спробы ўлад ускласці ўвесь цяжар Х. на заможных сялян, б.ч. збожжа давалі найб. шматлікія серадняцкія гаспадаркі. Такія сілавыя метады нарыхтоўкі вялі да ўтойвання збожжа і скарачэння пасяўных плошчаў. З 1916 пасяўныя плошчы на Беларусі скараціліся на 36,5%, а ў асобных паветах Гомельскай губ. — на 51%. Пасля заканчэння грамадз. вайны захаванне Х. выклікала ўзмацненне супраціўлення сялян, абвастрыла паліт. становішча. У сак. 1921 Х. заменена харчпадаткам.
Літ.:
Гимпельсон Е.Г. «Военный коммунизм»: политика, практика, идеология. М., 1973;
Кабанов В.В. Крестьянское хозяйство в условиях «военного коммунизма». М., 1988;
Павлюченков С.А. Крестьянский Брест, или Предыстория большевистского нэпа. М., 1996.