АПАЛАГЕ́ТЫКА (ад грэч. apologētikos абараняльны),

1) раздзел хрысц. багаслоўя, які пры дапамозе аргументаў, звернутых да розуму і свядомасці чалавека, адстойвае веравучэнне; у вузкім сэнсе — гал. багаслоўе, грунтоўная тэалогія. Асновы апалагетыкі закладзены ў 2—3 ст. Юсцінам, Тацыянам, Арыгенам, Тэртуліянам і інш. для абароны хрысціянства ад іудзейства, «язычніцтва» (пад ім разумелася ант. філасофія), дзярж. улад, ерасяў. Пашырана гал. чынам у праваслаўі і каталіцызме. Змест апалагетыкі — інтэрпрэтацыя сутнасці рэлігіі, абвяржэнне накіраваных супраць яе абвінавачванняў, абгрунтаванне перавагі той ці інш. канфесіі. Апелюючы да розуму, апалагетыка ўсё ж лічыць, што нават лагічна абгрунтаваная сістэма догматаў павінна прымацца на веру, бо апошняя ў тэалогіі вышэйшая за розум.

2) У пераносным сэнсе апалагетыка — прадузятая абарона, тэндэнцыйнае ўсхваленне чаго-небудзь, каго-небудзь.

А.​А.​Цітавец.

т. 1, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫТЭ́РЫЙ (ад старажытнагрэч. kriterion сродак для суджэння),

адзнака, пакладзеная ў аснову класіфікацыі чаго-небудзь, або на падставе якой праводзіцца ацэнка, вызначэнне якой-небудзь з’явы, прадмета; мера для ацэнкі суджэння. Выступае як сродак праверкі ісціннасці ведаў, дзейнасці людзей і яе вынікаў, норм паводзін і дзеянняў чалавека, асобных сац. груп, этнасац. супольнасцей; іх ацэнка зыходзіць з прынятых у дадзеным грамадстве К. Функцыі асн. К. ісціны, стваральна-творчай дзейнасці людзей выконвае практыка. У навук. сферы К. апіраюцца на фундаментальныя палажэнні тэорыі пазнання і выступаюць як адзнакі ісціннасці або памылковасці тых ці інш. ідэй. У мастацтве К. звязаны з заканамернасцямі развіцця, разуменнем зместу эстэт. і мастацкіх каштоўнасцей і механізма праяўлення мастацка-ацэначнага працэсу. Гл. таксама Верыфікацыя, Дзеянне сацыяльнае, Крытэрый аптымальнасці.

В.​А.​Салееў.

т. 8, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спалярушава́ць

‘разбіць каго-небудзь, што-небудзь паралюшам’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. спалярушу́е -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. спалярушава́ла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спаралюшава́ць

‘разбіць каго-небудзь, што-небудзь паралюшам’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. спаралюшу́е -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. спаралюшава́ла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спаралю́шыць

‘разбіць каго-небудзь, што-небудзь паралюшам’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. спаралю́шыць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. спаралю́шыла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

правіні́цца сов. провини́ться;

п. пе́рад кім-не́будзь — провини́ться пе́ред ке́м-л.;

п. ў чым-не́будзь — провини́ться в чём-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́лько-нибу́дь мест., нареч. ко́лькі-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забеспяча́льнік

‘той, хто забяспечвае каго-небудзь чым-небудзь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. забеспяча́льнік забеспяча́льнікі
Р. забеспяча́льніка забеспяча́льнікаў
Д. забеспяча́льніку забеспяча́льнікам
В. забеспяча́льніка забеспяча́льнікаў
Т. забеспяча́льнікам забеспяча́льнікамі
М. забеспяча́льніку забеспяча́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апанта́ць

‘захапіць, апанаваць, авалодаць (апантаць каго-небудзь, што-небудзь); зблытаць, збіць з панталыку каго-небудзь

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апанта́ю апанта́ем
2-я ас. апанта́еш апанта́еце
3-я ас. апанта́е апанта́юць
Прошлы час
м. апанта́ў апанта́лі
ж. апанта́ла
н. апанта́ла
Загадны лад
2-я ас. апанта́й апанта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час апанта́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ахля́снуць

‘ударыць, збіць каго-небудзь (ахляснуць каго-небудзь і па чым-небудзь, напр., па шчацэ)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ахля́сну ахля́снем
2-я ас. ахля́снеш ахля́снеце
3-я ас. ахля́сне ахля́снуць
Прошлы час
м. ахля́снуў ахля́снулі
ж. ахля́снула
н. ахля́снула
Загадны лад
2-я ас. ахля́сні ахля́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ахля́снуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)