БУ́КАЎ (Bukov) Эміліян Несцеравіч (8.8.1909, г. Кілія Адэскай вобл., Украіна — 20.10.1984),
малдаўскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар.пісьменнік Малдавіі (1982). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1936). Першы паэт. зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 1930—40-х г. (зб. «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзярж. прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам. Пераклаў на малд. мову асобныя вершы Я.Купалы. На бел. мову творы Букава пераклалі А.Астрэйка, Р.Барадулін, Х.Жычка, М.Калачынскі, Я.Семяжон і інш. (у кн. «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960).
Тв.:
Бел.пер. — Нараджэнне першай зоркі. Мн., 1980.
Літ.:
Чиботару С.С. Писатель и время: Исслед. творчества Е.Букова: Пер. с молд. Кишинев, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУПА́Н (Lupan) Андрэй Паўлавіч (15.2. 1912, в. Мігулены Рэзінскага р-на, Малдова — 27.8.1992),
малдаўскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Малдовы (1982). Акад.АН Малдовы (1961). Герой Сац. Працы (1982). Брат Г.П.Лупан. Скончыў Кішынёўскі с.-г.ін-т (1941). Друкаваўся з 1932. Першы зб. «Вершы» (1947) пра жыццё малд. вёскі, падзеі ваен. гадоў. У кнігах вершаў «Уступ у баладу» (1954), «Майстар-стваральнік» (1958), «Брат зямлі» (1959), «Закон гасціннасці» (1966, Дзярж. прэмія Малдовы 1967), «Магістралі» (1976) і інш. паглыбленае філас. асэнсаванне гісторыі і сучаснасці. Аўтар п’есы «Святло» (1948), зб.літ.-крытычных, публіцыстычных артыкулаў «Кнігі і гады» (1969). Пераклаў на малд. мову творы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка, М.Калачынскі. Дзярж. прэмія СССР 1975.
эстонскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Эстоніі (1945). Вучыўся ў Юр’еўскім (г. Тарту; 1911—12) ун-це. Працаваў ваен. фармацэўтам у Віцебску. Друкаваўся з 1907. У сац.-псіхал. п’есах «Качан капусты», «Паўнверэ», «Камерсанты» (усе 1913) намаляваў каларытныя нар. характары. Рэалістычна-гумарыстычныя замалёўкі правінцыяльнага жыцця школьнікаў у трылогіі «Вясна» (ч. 1—2, 1912—13), «Лета» (ч. 1—2, 1918—19), «Вяселле Таотса» (1921), карціны жыцця гар. ускраін у трагікамічна-гратэскавых аповесцях «Жыццё Андраса» (1923), «Будныя дні» (1924), «На задворках» (1933). Творы адметныя займальнасцю, дынамічнасцю сюжэта, псіхалагізмам, выразнасцю вобразаў. Аўтар успамінаў (т. 1—13, 1930—41): «Старыя сцежкі» (1930), «Зімовыя дарогі», «Праз вецер і ваду» (абедзве 1931) і інш., фельетонаў. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў А.Кудравец.
Тв.:
Рус.пер. — На задворках и другие повести. Таллин, 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛКІО (Alkio; сапр.Філандэр; Filander) Сантэры
(17.6.1862, мяст. Лайхія — 24.7.1930),
фінскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Пачынальнік сельскага асв. маладзёжнага руху (1888). Адзін з заснавальнікаў партыі Аграрны саюз (1906). У 1919—20 міністр сац. спраў. Дэп. сейма ў 1907—22. Аўтар раманаў і апавяданняў пра сялянскі побыт паўн. Фінляндыі.
татарскі пісьменнік. Заснаваў прагрэсіўную газ. «Эль-іслах» («Рэформа», 1907—09). Аўтар аповесцяў «Татарская дзяўчына», «Фатхула хазрат» (абедзве 1909), «На раздарожжы» (1912), драмы «Моладзь» (1910) і інш. Змагаўся за рэаліст. мастацтва, выступаў супраць перажыткаў феадалізму, паказваў імкненне тат. моладзі да новага жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ЙША Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч; 4.1.1950, в. Новы Лад Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці — 13.8.1990),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1981). Працаваў на Полацкім хім. камбінаце, у прэсе. Друкаваўся з 1973. Проза Барэйшы (зб. «Крыніца, чыстая вадзіца», 1988) пра жыццё нашага сучасніка, падзеі Вял.Айч. вайны. Пісаў апавяданні, гумарэскі, нарысы, эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙ (Gaius),
рымскі юрыст, пісьменнік 2 ст. Біяграфічных звестак не захавалася. Дакладна вядома, што ў часы імператара Адрыяна ён выкладаў права, сістэматызаваў рым. рабаўладальніцкае права і распрацоўваў каментарыі. Яго гал. твор «Інстытуцыі» (настаўленні; каля 161) атрымаў паводле рым. закону 426 абавязковую юрыд. сілу і ўвайшоў у Кодэкс Юстыніяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
1. Знімаць, рабіць копію з чаго‑н. Капіраваць чарцяжы. Капіраваць карціну.
2.перан. Пераймаць, падрабляць чые‑н. рухі, міміку і пад. Паліцэйскія заходзіліся ад таго, як трапна капіраваў фельдфебеля малады паліцэйскі.Мікуліч.// Слепа пераймаць што‑н., некрытычна карыстацца чым‑н. Пісьменнік не захапляецца выпадковымі з’явамі жыцця, не капіруе яго, а, глыбока асэнсаваўшы падзеі, раскрывае заканамернасць гістарычнага працэсу.Арабей.
3. Друкаваць што‑н. з дапамогай гектографа, светапісу, капіравальнага апарата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1954). Нар.пісьменнік Літвы (1965). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Дэбютаваў экспрэсіяністычнымі вершамі (зб. «У змрочных завулках», 1926). Пазней усталяваўся прамоўніцкі тып верша, дзе лёс індывіда неаддзельны ад лёсу краіны (зб-кі «Там, дзе яблыня высокая», 1945; «Маладосць краіны», 1948; «Выбранае», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1952). Найб. лірызмам, эмацыянальнасцю вызначаецца зб. «Вячэрняя зорка» (1971). Аўтар раманаў «Дружба» (1936), «Дзень нараджэння» (1959, Дзярж. прэмія Літвы 1960), зб. апавяданняў «Ноч» (1939), мемуарнай трылогіі «Рака вясны», «Адкрыццё маладосці», «Бура ў поўдзень» (1964—69). Пераклаў на літ. мову вершы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка. На бел. мову вершы Венцлавы перакладалі С.Дзяргай, А.Разанаў, М.Танк і інш. («Галасы сяброў», 1958; «Літоўская савецкая паэзія», 1977, т. 1), празаічныя творы — А.Пальчэўскі («Літоўскія апавяданні», 1957).