транзістар (звычайна біпалярны), у якім кіраванне калектарным токам адбываецца на аснове ўнутр.фотаэфекту. Служыць для пераўтварэння светлавых сігналаў у эл. з адначасовым узмацненнем апошніх.
Аснова Ф. — монакрышталь паўправадніка са структурай p-n-p- ці n-p-n-тыпу. Уключаецца ў знешні эл. ланцуг падобна біпалярнаму транзістару з агульным эмітэрам і абарваным базавым вывадам (нулявым токам базы). Пры асвятленні базы ў ёй узнікаюць парныя носьбіты зараду (электроны і дзіркі), якія раздзяляюцца эл. полем калектарнага пераходу; у выніку ў базавай вобласці назапашваюцца асн. носьбіты зараду, што прыводзіцьда зніжэння патэнцыяльнага бар’ера эмітэрнага пераходу і павелічэння току праз Ф. Асн. характарыстыкі Ф.: адчувальнасць, пастаянная часу, каэф. узмацнення па току і інш. Выкарыстоўваецца як датчык асветленасці і элемент гальванічнай развязкі ў сістэмах аўтаматыкі, выліч. тэхнікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫЯ (ад лац. functio выкананне) у філасофіі, адносіны двух ці групы аб’ектаў, калі змена аднаго з іх прыводзіцьда змены іншых; знешняе выяўленне ўласцівасцей аб’екта ў пэўнай сістэме адносін. Паняцце ўведзена Г.В.Лейбніцам. Тэорыю Ф. распрацаваў Э.Касірэр, які лічыў, што пазнанне накіравана на вывучэнне Ф. аб’ектаў (узаемаадносін і залежнасцей паміж імі), а не на выяўленне субстанцыі ізаляваных аб’ектаў. Асаблівую ролю паняцце Ф. адыгрывае ў сістэмным падыходзе, дзе яно выступае ў цеснай сувязі з паняццем структуры. У сацыялогіі пад Ф. разумеецца роля, якую выконвае пэўны сац.ін-т ці працэс адносна сац. сістэмы ўвогуле (напр., Ф. дзяржавы, сям’і, мастацтва адносна грамадства), а таксама залежнасць, якая назіраецца паміж рознымі кампанентамі адзінага сац. працэсу, калі змены адной часткі сістэмы вытворныя ад змен у інш. яе частцы (напр., змены ў суадносінах гар. і сельскага насельніцтва як Ф. развіцця прам-сці). Гл. таксама Структурна-функцыянальны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ветачок, ветак ’маладзік’ (гродз., вілен., Нас.). Дэмінутыў ад ве́тах (гл.), які прыводзіцьда семантычных зрухаў: ’месяц на зыходзе’ → ’маладзік’. Народная этымалогія памылкова звязвае гэта слова з ветка ’галінка’; тое ж і ў Нас., які ўзводзіць яго давѣтвъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТЭРЫ́ЛЬНАСЦЬу біялогіі,
няздольнасць арганізма ўтвараць гаметы або дастатковую іх колькасць, што прыводзіцьда зніжэння пладавітасці (колькасці патомкаў). Пры поўнай С. гаметы не ўтвараюцца наогул ці амаль усе анамальныя, пры частковай фарміруюцца пэўныя долі анамальных гамет. Спадчынная С. бывае геннай (абумоўлена геннымі мутацыямі, якія парушаюць меёз — асн. звяно гаметагенезу), храмасомнай (выклікаецца храмасомнымі перабудовамі), геномнай (звязана з колькаснымі зменамі храмасомнага набору; гл.Анеўплаідыя, Поліплаідыя). Да спадчыннай С. адносяцца выпадкі міжвідавых гібрыдаў. Гаметная С. звязана з анамаліямі і гібеллю гамет, зіготная — абумоўлена парушэннямі функцыянавання палавых залоз і самых ранніх этапаў гаметагенезу; можа выклікацца фактарамі навакольнага асяроддзя (выпрамяненні, павышэнне т-ры асяроддзя і інш.). С., характэрная для пэўных перыядаў жыцця, наз. ўзроставай. Адзнака С. падвяргаецца ўздзеянню натуральнага адбору (выклікае зніжэнне пладавітасці і з генафонду папуляцый элімініруюцца генет. фактары, якія яе выклікаюць). Адбор таксама падтрымлівае фактары, што абумоўліваюць міжвідавую С. і забяспечваюць генет. ізаляцыю паміж папуляцыямі розных відаў арганізмаў. У чалавека і жывёл С. наз. бясплоднасцю. У медыцыне і мікрабіялогіі С. наз. таксама адсутнасць у асяроддзі, арганізме або ў якім-н. матэрыяле мікраарганізмаў ці іх спораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБ’ЕКТЫВІ́ЗМ,
светапоглядная ці метадалагічная пазіцыя, якая адмаўляе аб’ектыўны падыход да пазнання рэчаіснасці, ігнаруе аб’ектыўны ход прыродных ці грамадскіх працэсаў. Характарызуецца абсалютызацыяй ролі суб’екта ў розных сферах дзейнасці, найперш у пазнанні. У гісторыі філасофіі прадстаўнікі С. — Дж.Берклі, Д.Юм, І.Фіхтэ; элементы С. прысутнічаюць у вучэнні І.Канта, у шэрагу філас. кірункаў канца 19—20 ст. (філасофія жыцця, прагматызм, экзістэнцыялізм і інш.). Філас. канцэпцыі С. абвяшчаюць абсалютную аўтаномію свядомасці, волі і дзейнасці суб’екта, часам адмаўляюць абумоўленасць паводзін людзей аб’ектыўнай рэчаіснасцю. У сферы пазнання сац. рэальнасці С. выяўляецца ў свядомым ці несвядомым падпарадкаванні даследавання каштоўным і ідэалагічным перавагам даследчыка; на эмпірычным узроўні пазнання С. — выбар фактаў для абгрунтавання загадзя прызнанай іерархіі каштоўнасцей. Часам С. прыводзіцьда дагматызму і прэтэндавання пэўнай асобы ці сац. групы на валоданне абсалютнай ісцінай. У сац. практыцы С. служыць абгрунтаваннем валюнтарызму. Паліт. С. выяўляецца ў прыняцці рашэнняў на аснове адвольных установак, у ігнараванні грамадскіх заканамернасцей. Ў сферы міжасобасных адносін С. грунтуецца на суб’ектыўных фактарах сімпатыі і антыпатыі без уліку дзелавых і маральных якасцей асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЯРЭ́ЧНАСЦЬ ДЫЯЛЕКТЫ́ЧНАЯ,
узаемадзеянне супрацьлеглых бакоў і тэндэнцый, якія знаходзяцца ў стане ўнутранага адзінства, узаемапранікнення і складаюць крыніцу самаруху і развіцця аб’ектыўнага свету, а таксама працэсу пазнання. С.д. займае цэнтр. месца ў дыялектыцы, у прыватнасці ў дыялектычным матэрыялізме, і характарызуе змест закону адзінства і барацьбы процілегласцяў. Прызнанне С.д. у якасці ўнутр. зместу ўсіх прадметаў і з’яў, асн. перадумовай іх руху і развіцця адрознівае дыялектыку ад метафізікі, дзе крыніцай руху лічыцца знешняе ўздзеянне. Завершаны цыкл развіцця С.д. уключае некалькі этапаў: адрозненне, палярызацыя, сутыкненне, антаганізм; адзінства супрацьлеглых бакоў пераходзіць у іх барацьбу, а ў канчатковым выніку — да вырашэння С.д. Развіццё С.д. акрэслівае паслядоўныя этапы ў развіцці прадмета ці з’явы, якое прыводзіцьда іх пераходу ў новую якасць з новымі, пакуль скрытымі С.д. Існуюць разнастайныя формы С.д.: унутр. і вонкавыя, істотныя і неістотныя, антаганістычныя і неантаганістычныя. Працэс пазнання адбываецца праз пошук, вывучэнне і вырашэнне С.д., што суправаджаецца С.д. у развіцці думкі: барацьбой ідэй, тэорый і навук. школ. С.д. нельга атаясамліваць з т.зв. «лагічнай» супярэчнасцю, якая характарызуе непаслядоўнасць мыслення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКТАНІ́ЧНЫ ЦЫКЛ,
перыяд геал. гісторыі Зямлі, які вызначаецца сукупнасцю паслядоўнага развіцця буйных структур тэктанасферы і агульнагеал. падзей. Найб. праяўлены ў геасінкліналях, дзе цыкл пачынаецца з апусканняў зямной кары, намнажэння глыбакаводных асадкаў пры праяўленні падводнага вулканізму, прыводзіцьда ўтварэння на іх месцы складкавых і складкава-глыбавых структур і заканчваецца гораўтварэннем (цыклы Шціле).
Т.ц. наз. таксама цыкл складкавасці, эпоха складкавасці або складкавасць. Вылучаюць яшчэ Т.ц. як этапы развіцця складкавых паясоў (цыклы Вілсана): кантынентальнага рыфтагенезу, раннюю, спелую, згасання, заключную і рэліктавую стадыі. На платформах на пач. цыкла кантынент. ўмовы змяняюцца трансгрэсіяй мора, потым рэгрэсіяй і ўстанаўленнем кантынент. рэжыму з утварэннем кор выветрывання. Вучэнне аб Т.ц. найб. распрацавана для позняга пратэразою і фанеразою (байкальская, каледонская, герцынская, кімерыйская, альпійская складкавасці або Т.ц., гл. адпаведныя арт.). Сярэдняя працягласць Т.ц. 150—200 млн.г. Іх аб’ядноўваюць у вял. мегацыклы (каля 550 млн.г.). У дакембрыі вылучаецца не менш за 4 мегацыклы, фанеразой ахоплівае 1 мегацыкл. Уяўленні пра Т.ц. выкарыстоўваюць пры складанні тэктанічных і металагенічных карт вял. тэрыторый (Еўропы, Еўразіі, Свету). Блізкія паняцці да Т.ц. — тэктона-магматычны цыкл, арагенічны цыкл, эпоха тэктанічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНДЭ́НЦЫЯ (сярэднелац. tendentia накіраванасць),
накіраванасць развіцця пэўнай з’явы ці працэсу. У развіцці адной і той жа з’явы могуць назірацца розныя і нават процілеглыя Т. Развіццё падобных ці роднасных па паходжанні сістэм характарызуецца наяўнасцю падобных Т. Адрозніваюць Т.: лінейныя, пры якіх узровень змен мае пастаянны характар і ў графічным выглядзе ўтварае прамую лінію; нелінейныя, калі інтэнсіўнасць змен не пастаянная на розных этапах развіцця; рацыянальныя, якія выяўлены шляхам навук. аналізу, маюць лагічнае і тэарэт. абгрунтаванне; эмпірычныя, якія выяўлены на аснове эмпірычных звестак, але не атрымалі тэарэт. тлумачэння. Вылучэнне гал. Т. развіцця — адзін з найважнейшых элементаў навук. аналізу працэсаў у прыродзе і грамадстве. Дасац. Т. адносяць паступовыя і ўстойлівыя змены ў сац. сістэме, слоі ці групе (напр., змена памеру сям’і, скарачэнне ці павелічэнне нараджальнасці і інш.). У сац.-паліт. і духоўна-культ. працэсах Т. звязана з паслядоўным правядзеннем індывідам ці сац. групай пэўнай ідэі, што часам прыводзіцьда з’яўлення тэндэнцыйнага ў культуры і палітыцы — перадузятага ажыццяўлення пэўных ідэй без уліку сац. абставін і грамадскай думкі.