Брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (Шат.). Калі гэта не варыянт да бры́ндаць ’бадзяцца’ (гл.), слова няяснага паходжання, то, магчыма, трэба параўноўваць з укр. дыял. бре́ндати (таксама брендо́лити) ’бадзяцца’, якое Шэрэх (ZfslPh, 23, 146) і Рудніцкі (1, 201) выводзяць з брести́ (з арго-суфіксам ‑н‑ і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ндаць ’таптаць’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Не выключае, што да кендзіць, *кенціць < літ. kēnkti, kenkiù ’псаваць’ (Фрэнкель, 240). Трэба сказаць, што да адзінага прыкладу ў Сцяшк. Сл., 209 можна даць адэкватнае тлумачэнне: «Ванʼа, нʼа кʼендай па квеʼтках, апхадзʼи акуратнʼанʼка». У гэтым прыкладзе дзеяслоў кендаць можна тлумачыць як ’вытоптваць, псуючы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распляска́ць 1, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.
1. Плешчучы, праліць; разліць па якой‑н. паверхні. Распляскаць ваду з вёдзер. / у перан. ужыв. І паверыш пры сустрэчы У яе жаночы лёс: Свайго шчасця не расплешча, У бядзе не схіліць плечы І дарма не ўроніць слёз. Пысін.
2. перан. Разм. Расказаць тое, чаго не трэба гаварыць. «Гэтыя [старыя] адразу расплешчуць па ўсяму сялу, як толькі ўбачаць мяне ў царкве», — падумаў Сцёпка. П. Ткачоў.
распляска́ць 2, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.
Расплюшчыць. Бацька казаў, што то паўпудовы молат, ім б’юць, калі трэба распляскаць якую-небудзь тоўстую жаляз[я]ку. Сабаленка. Дрыжучы ад страху,.. [Майка] распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за .. [Лазнікам]. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заняпа́д ’упадак’. Укр. занепа́д ’тс’. Параўн. рус. бранск., смал., кур., арл. занепасть ’зрабіцца слабым, хваравітым’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *занепадати, *занепад + ти > *занепасти. Складанасць у сумяшчэнні значэння кораня (пад‑) і кампанента не-, якое дае ’не падаць’, што не адказвае сапраўднаму значэнню слова (прэфікс за‑ азначае пачатковы этап ці завяршэнне дзеяння, а таму ў гэтых разважаннях неістотны); параўн. рус. за‑не‑мочь. Калі ўлічыць наяўнасць рус. варонеж., бранск., кур., уладз., ярасл., кубан. занапастить(ся) ’мець напасці, г. зн. непрыемнасці; знікнуць, замучыць, страціць’, відаць, трэба ўводзіць слова да *занапасти, у якім потым адбылася ўзмацняючая народна-этымалагічная замена на > не: *занепасти.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сабата́ж, ‑у, м.
1. Наўмысны зрыў якога‑н. мерапрыемства ўхіленнем ад удзелу ў ім ці свядомым нядобрасумленным яго выкананнем. [Кох:] — Трэба паслаць у дэпо сваіх людзей, праз якіх мы зможам ведаць усё: хто перашкаджае, адкуль ідзе сабатаж, каго трэба ліквідаваць там. Лынькоў.
2. Замаскіраванае супрацьдзеянне ў мэтах перашкодзіць ажыццяўленню чаго‑н. Сабатаж справы міру. □ [Міхась:] — Бяры сякеру і — на гумно. А не прыйдзеш, будзем лічыць гэта як сабатаж. Сіняўскі.
[Фр. sabotage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утра́ціць, утрачу, утраціш, утраціць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і страціць. Пацее Яська, чуць не плача, Сказаць штось хоча і баіцца Утраціць гонар, памыліцца. Колас. «Усё мудруе нейкай трасцы, усё яму [Юзіку] трэба не так, як людзі робяць! Нейкі воз сена ўтраціў, не дадуць цяпер», — думаў стары. Крапіва. — Ну, акурат казачны паляшук [дзядзька], што і чорта ашукае, і богу не дадасць, і пана ў лыжцы вады ўтопіць, а свайго не ўтраціць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўдзя́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не праяўляе ўдзячнасці за зробленыя паслугі. [Элінора] гаварыла, гаварыла... Ён і жорсткі чалавек, і няўдзячны сын, колькі турбот мела праз яго маці. Лынькоў. [Сяргей:] — Не магу прычыняць [Еве Аўсееўне].. лішніх клопатаў. Яна, як родная маці, даглядала мяне. Нельга быць няўдзячным. Машара.
2. Які не апраўдвае патрачаных намаганняў, надзей. — Табе трэба кінуць гэтую няўдзячную літаратурную работу, Ігнат, — гаварыла .. [Вікторыя Аркадзеўна]. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Адчуць каханне да каго‑н.; палюбіць. — Гы, Аленка, памятай: ніхто цябе так не палюбіць, як я. Адну цябе пакахаў і больш нікога не хачу. Колас. Пакахаў Тарас дзяўчынку У дзяцінстве, рана, І да самае да смерці Не забыў Аксаны. Купала. // без дап. Закахацца. [Казімір:] — Каб жаніцца, трэба пакахаць, а так — што? Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.
Падаць (падаваць) у перабольшаным выглядзе; сказіць (скажаць) давядзеннем чаго‑н. да крайнасці. Утрыраваць думку. □ — «Як табе служыцца, з кім табе дружыцца?» — весела прадэкламаваў сын і гэтак жа весела адказаў: — Добра, бацька.. Не трэба многа думаць. Усё робіш па камандзе... — Не ўтрыруй, калі ласка. Ты не бяздумны аўтамат. Шамякін.
[Ад фр. outrer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)