сабата́ж, ‑у,
1. Наўмысны зрыў якога‑н. мерапрыемства ўхіленнем ад удзелу ў ім ці свядомым нядобрасумленным яго выкананнем.
2. Замаскіраванае супрацьдзеянне ў мэтах перашкодзіць ажыццяўленню чаго‑н.
[Фр. sabotage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)