балабо́лка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам; Р мн. ‑лак; м.; ДМ ‑лцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. ж. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася ў лесе.

2. м. і ж.; перан. Пра таго, хто хутка, многа і абы-што гаворыць. — Вывесці гэтую балаболку! — урэшце не сказаў, а прасіпеў .. [суддзя], узмакрэлы і знясілены ад такога нябачанага канфузу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасабо́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм.

1. Скрывіцца, пахіліцца набок. На двары ўсё раскідана абы-як, вароты ў хлеў скасабочыліся, вісяць на адной пятлі. Мележ. Ах, што гэта была за хатка! Маленькая, нізенькая, вуглы пакалоліся, пагнілі і скасабочыліся. Сачанка.

2. Скрывіцца; прыняць косае становішча, зрабіцца касабокім. Адно плячо скасабочылася, нібы .. [Вітушка] штосьці падпіраў. Беразняк. Пан Булыга, нагойсаўшыся за быком, скасабочыўся на тахце, безуважліва азіраецца па хаце. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нічо́га ’нічога; нядрэнна; абы-як’ (Нас., Сл. ПЗБ, Касп.), ’нічога, нішто сабе’ (Ян.), нычо́го ’дрэнна, нічога’ (Клім.), нічаго́ ’нічога, так сабе’ (Бяльк.), нічо́го ’нічога’ (Сцяшк.), укр. нічо́го ’нічога’, рус. ничего́ ’нічога; зусім; так сабе’, польск. рэдка niczego ’нічога; зусім’, чэш. ničeho ’нічога’, славац. ničoho ’тс’, в.-луж. ničeho, ničoho ’тс’, серб.-харв. nȉčego ’тс’. Пераважна паўн.-слав. утварэнне з *ni (адмоўе) і *čego (пытальны займеннік), гл. што. Экспрэсіўныя дэрываты: нічо́гачка, нічо́гачкі (Яўс., Нас.), нічагу́сі (⁺ні‑чаго‑сі, гл. сёй), нічогу́сенькі (ТС), нічагу́сенька, нічагусенькі, нічоге́нькі (Нас., Касп., Ян.), нічагу́ські (Сл. ПЗБ), нічагуткі (⁺ні‑чаго‑т‑кі, Бяльк.), нычогутько (⁺ні‑чого‑ти‑ко, гл. той, Клім.), нічаге́нечкі (Мат. Маг.). Развіццё семантыкі ад нейтральнага ’нічога’ да рознай градацыі адмоўных значэнняў на падставе спалучэнняў нічога дрэннага, нічога асаблівага ’так сабе, нядрэнна’, да нічога добрагаабы-як, дрэнна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́ць несов. паха́ть;

і мы ара́лі — и мы паха́ли;

хто тры разы́ арэ́, той тры снапы́ бярэ́посл. как посе́ешь, так и пожнёшь;

як ні ары́, абы́ чо́рным дагары́погов. лишь бы как

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пля́мпаць ’плявузгаць, балбатаць’ (гродз., Лекс. балтызмы). Гукапераймальнага паходжання, зыходнае плям! гл. плямкага. Параўн. балг. плямпам ’тс’ і літ. plempti ’тс’, апошняе можа суадносіцца з plepėti ’ілгаць, балбатаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 7!), якое ўзыходзіць да анаматапеічнага і.-е. *р!е‑ (Фрэнкель, 616), што, адпаю не дае падстаў настойваць на запазычанні, параўн. польск. plaplać ’гаварыць многа і абы-што’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэндаць ’хадзіць без справы’ (ваўк.), лэндзіць ’гаварыць абы-што’ (астрав.), лэндало ’балбатун’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Дзеясловы пры ад’ідэацыі лындаць (гл.) запазычаны з польск., параўн. падгальск. lędzić ’жабраваць, прасіць’, галіцк. łandzić ’з плачам шукаць, прасіць’, якія разам з landzić, lamdzić, lamdać узыходзяць да ням. дыял. landern, ländern, lendern ’бадзяцца’, ’павольна поўзаць, хадзіць’ (Слаўскі, 4, 46). Гл. таксама ла́нда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапанда́ ’чалавек, які пры сварцы моцна абы-што крычыць’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. лат. pläpät, літ. plepėti ’балбатаць, лапатаць’. Аналагічна і лапанда ’балбатун, балбатуха’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Там жа ёсць і дзеяслоў лапаюць. Нявыключана, што ён з лапанда. Магчыма, лапаніцьз’яўляецца скарочанай формай дзеяслова з блізкай семантыкай гарлапаніць. Аб суф. -da гл. Атрэмбскі, Gram., 268–270.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кондачо́к / с кондачка́ разг. з наскоку; (не обдумывая) не паду́маўшы; (легкомысленно) легкаду́мна; (кое-как) абы-я́к; (неожиданно, без причины) ні з таго́ ні з сяго́;

реша́ть дело́ с кондачка́ выраша́ць спра́ву з наско́ку (не паду́маўшы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слепата́, ‑ы, ДМ ‑паце, ж.

Поўная або частковая адсутнасць зроку. Сляпы Гамер быў і, глухі Бетховен... Відушчы, чуйны, кожны б з нас хацеў свой зоркі зрок, свой тонкі слых настроіць па іхняй слепаце і, глухаце... Рудкоўскі. // перан. Няўменне заўважаць, правільна разумець, разбірацца ў чым‑н. Зайчык, той знарок пацяшаўся, чапляў, абы паспрачацца, абы падсмяяцца з куранёўскай слепаты ды скнарлівасці. Мележ. — Марыя Дзям’янаўна, выбачайце за маю такую слепату, някемлівасць, — прамовіў Грушка, — вось сяджу і не бачу, хто сядзіць са мною побач. Пестрак. Мароз выкарыстаў гэту паўзу, каб дакорліва зірнуць на Вячыстага: вось бачыш, да чаго давяла твая палітычная слепата! Лобан.

•••

Колеравая слепата — тое, што і дальтанізм.

Курыная слепата — а) хвароба вачэй, пры якой чалавек не бачыць пры слабым святле, у цемры; б) народная назва некаторых травяністых раслін, кураслеп. Лета ў самым пачатку, і столькі курынай слепаты, што не ступіць нагою, каб не трапіць на краску. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. наеў; ‑ела; заг. наеш; зак.

Разм.

1. чаго і без дап. З’есці што‑н. у нейкай колькасці. Наесці ў рэстаране на пяць рублёў.

2. што і чаго. Атрымаць, нажыць у выніку сытнай яды. [Самусевіч:] — Ну, добра, я дакажу, што Самусевіч можа працаваць, і не абы-як... — Хто цябе ведае, — знарок ўпікалі яго. — Сала на жываце наеў, а ў галаве скразнякі загулялі... Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)