ТЫЛКО́ЎСКІ (Tylkowski) Войцех (1624, Мазовія, Рэч Паспалітая — 1695),
польскі філосаф-тэолаг. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах, працаваў у Ватыкане. У 1677—81 праф. Віленскай акадэміі, пазней кіраваў папскай семінарыяй у Вільні. Аўтар твораў па філасофіі, тэалогіі, прыродазнаўстве. У гал. яго працы — 9-томнай «Займальнай філасофіі» (Кракаў, 1669), прысвечанай логіцы, метафізіцы і этыцы, шмат звестак па гісторыі прыродазнаўства і медыцыны. Нягледзячы на ўстарэласць звестак і езуіцкую казуістыку, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў творы Т. былі для езуіцкіх прафесараў адной з гал. крыніц прыродазнаўчых ведаў. З дапамогай лагічных прыёмаў і фармальных доказаў ён абгрунтоўваў і абараняў догматы рэлігіі, існаванне Бога як стваральніка сусвету і бессмяротнасць душы. У поглядах на гісторыю Т. прытрымліваўся правідэнцыялізму, паводле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыццяўленне раней прадугледжанага «божага плана»; гісторыя і мінулае маюць значэнне толькі таму, што ў іх ёсць божыя прадбачанні сучаснага і будучыні.
Літ.:
Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 29—33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РЫН Юрый Андрэевіч (н. 13.8.1930, с. Чаразера Валагодскай вобл., Расія),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі ун-т (1953). З 1957 у Куйбышаўскім інж.-буд. ін-це, з 1973 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. З 1976 заг. кафедры Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі, адначасова з 1995 гал. рэдактар час. «Чалавек. Грамадства. Свет». Навук. працы па праблемах дыялектыкі, метадалогіі навук. пазнання, сац. філасофіі, методыцы выкладання філас.-гуманіт. дысцыплін у вышэйшай і сярэдняй школе. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследавання актуальных тэарэтыка-метадалагічных праблем гуманізацыі грамадскіх адносін, сац. дзеяння, духоўна-культ. сінергіі сучаснага бел. грамадства. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар серыі навуч. дапаможнікаў па гуманістыцы.
Тв.:
Диалектика социального отрицания Мн., 1972;
Социальное действие. Мн., 1980 (у сааўт.);
Марксистская социальная диалектика. Мн., 1985;
Очерки философии социального действия. Мн., 1994 (у сааўт.);
Пятый круг бытия // Бел. думка. 1997. № 2;
Философия: Учеб. пособие для студентов вузов. 5 изд. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЖО́ЎСКІ Юзаф (каля 1793—16.8.1855),
філолаг, філосаф, удзельнік вызв. руху на Беларусі і ў Літве ў пач. 19 ст.; адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1817—23) т-вафіламатаў. Скончыў базыльянскую школу ў г. Умань (1815), вучыўся ў Віленскім ун-це. Паслядоўнік філасофіі І.Канта. Склаў статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў карыснай забавы» (гл.«Прамяністыя»), перапрацаваў статут літ.т-ва і дамогся яго пераходу пад кіраўніцтва філаматаў. Займаўся ўдасканаленнем арганізац. структуры філаматычнага руху. Арыштаваны па справе т-ва філаматаў. 24.10.1824 вымушана пакінуў Вільню, працаваў настаўнікам у Рышэльеўскім ліцэі ў Адэсе. З ліп. 1825 у Маскве, настаўнік класічных моў у гімназіі, выкладчык грэч. мовы ў Маскоўскім ун-це, займаўся навук. працай. Выдаў у Маскве кнігі «Шэсць песень «Адысеі» Гамера (1828, на лац. мове) і «Аб развіцці філалагічных даследаванняў пісьмаў Платона» (1829). З 1841 жыў на Украіне, працаваў хатнім настаўнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКО́БІ (Jacobi) Фрыдрых Генрых (25.1.1743, г. Дзюсельдорф, Германія — 10.3.1819, нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807—12). Аўтар філас. раманаў «З пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779). У сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І.Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за Д.Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Я. называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам — разважанню. Паводле Я., змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб’ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Я. проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Я. крытыкаваў вучэнні І.Г.Фіхтэ, Ф.Шэлінга, Г.Гегеля, бачыў у іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі. Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Я. выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыцця і экзістэнцыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЭНБО́ГЕН Саламон Захаравіч (10.5.1889, Мінск — 1.9.1946),
бел.філосаф, сацыёлаг. Праф. (1921). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1914) і Пецярбургскі псіханеўралагічны ун-т (1917). У 1917—20 у Наркамаце сац. забеспячэння Літ.-Бел. ССР, нам.нар. камісара асветы БССР. З 1921 у БДУ: праф., нам. рэктара, дэкан ф-та грамадскіх навук. У 1924 у Германіі вывучаў навейшую філасофію і сацыялогію, працаваў у музеях першабытнай культуры. З 1925 у Саратаўскім ун-це (дэкан ф-та гаспадаркі і права, заг. кафедры, у 1928—32 рэктар). З 1932 прарэктар Свярдлоўскага пед. ун-та. Навук. даследаванні ў галіне дыялект. і гіст. матэрыялізму, сацыялогіі, гісторыі першабытнай культуры. Аўтар прац «Сялянскія войны ў Германіі» (1912), «Філасофскія і сацыялагічныя асновы марксізму» (1915), «Да пытання аб праблеме заканамернасці гістарычнага працэсу» (1925) і інш.
Тв.:
Белорусский государственный университет за 1922—23 академический год. Мн., 1923;
Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи. Мн., 1923;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПІНА Святлана Валянцінаўна (н. 5.10.1953, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. сацыёлаг, філосаф і культуролаг. Д-р сацыялаг. н. (1994), канд.філас.н. (1985), праф. (1998). Скончыла БДУ (1975) і Мінскі лінгвістычны ун-т (2002). З 1975 у БДУ. З 1986 у Бел. ун-це культуры. З 1996 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік навук. школы па даследаванні сац. аспектаў кіравання з выкарыстаннем сацыялаг. метадалогіі. Навук. працы па метадалогіі сацыялаг. пазнання і методыцы сацыялаг. даследаванняў, сацыялогіі культуры, культуралогіі. Распрацавала постнеакласічную мадэль сацыялаг. пазнання. Навук. рэдактар і сааўтар працы «Культуралогія: Курс лекцый. Хрэстаматыя. Практыкум» (2003).
Тв.:
Моделирование и его роль в оптимизации процессов социальной интеграции. М., 1990;
Моделирование в социологическом исследовании. Мн., 1992;
История социологии. Мн., 1997 (у сааўт.). Социологическое познание. Мн., 1998;
Культура Беларусі ў сусветнай прасторы і гістарычным часе. Мн., 2000 (разам з А.А.Жарыкавай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБАКО́НЬ Мікалай Васілевіч (н. 24.4.1942, в. Шалашы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1999). Праф. (2003). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1964). З 1966 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка. У 1970—82 і 1988—96 у Бел.эканам. ун-це (у 1978—82 заг. кафедры). У 1982—88 нач. упраўлення Мін-ва вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі. З 1996 у Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва (заг. кафедры, прарэктар). З 1998 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па праблемах сац. дэтэрмінацыі і матывацыі чалавечай дзейнасці. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Курса лекцый па філасофіі» (ч. 1—2, 1994—96), манаграфіі «Камуністычнае выхаванне студэнтаў у працэсе выкладання грамадскіх навук» (1979). Аўтар дапаможнікаў для ВНУ, сааўтар «Кароткага філасофскага слоўніка» (1994).
Тв.:
Детерминация социального действия: Филос.-методол. анализ. Мн., 1992;
Саморегуляция поведения личности (мотивационносинергетический и экзистенциальный аспекты). Мн., 1998;
Социальная причина: сущность. механизм, формы проявления. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАВАРАДА́ Рыгор Савіч (3.12.1722, г.п. Чарнухі Палтаўскай вобл., Украіна — 9.11.1794),
украінскі філосаф, пісьменнік і педагог. У 1734—41, 1744—45, 1751—53 вучыўся ў Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі (яго настаўнікам па філасофіі быў Е.Каніскі). У 1745—50 у складзе пасольскіх місій быў у Венгрыі, Аўстрыі, Рэчы Паспалітай і інш. У 1750—51 выкладаў у Пераяслаўскім, у 1759—69 — у Харкаўскім калегіумах. У далейшым вандраваў па Украіне як філосаф-прапаведнік. У цэнтры яго філасофіі, выкладзенай у трактатах, дыялогах і прытчах, — канцэпцыя бачнай (матэрыя) і нябачнай (Бог) натур. Паводле С., боскі пачатак патаемна прысутнічае ва ўсёй прыродзе, і гал. задача чалавека — спасціжэнне нябачнай прыроды праз бачную («Пачатковыя дзверы да хрысціянскай дабрачыннасці», 1766—80). Лічыў, што ў кожнай асобе закладзена боская прырода, усведамленне Бога адбываецца праз самапазнанне («Наркіс», канец 1760-х г.). Адрозніваў першае нараджэнне чалавека (фізічнае) і другое (духоўнае), калі чалавек атрымлівае сапраўдную свабоду праз спасціжэнне боскай сутнасці. Сусвет падзяляў на 3 часткі: макракосм (прырода), мікракосм (чалавек) і сімвалічны свет (Біблія). Лічыў, што асн. сродкам увядзення чалавека ў духоўны свет з’яўляецца сімвал («Дыялог. Імя яму — Патоп змеяў», канец 1780-х г.), што хрысціянства і ант. культура маюць агульную духоўную аснову. Сац. погляды С. грунтуюцца на ідэі прызначэння Богам кожнага чалавека да пэўнага віду дзейнасці (земляробства, вайсковай справы, багаслоўя). Пед. канцэпцыя С. заснавана на ідэі выхавання дзіцяці ў адпаведнасці з яго асабістай прыродай. Лічыў, што выхаванне павінна пачынацца яшчэ да фіз. нараджэння чалавека. Літ. творчасць С. эмацыянальна-вобразна адлюстроўвае яго філас. ідэі. Яго паэзія спалучае пафаснасць, манументалізм і лірычнасць, творчае пераасэнсаванне біблейскіх матываў і нар. песеннай культуры (цыкл «Сад божых песень, прарослых з зярнят Свяшчэннага Пісання», 1753—85). Развіваў жанр празаічнай байкі, дзе ў сатырычна-алегарычнай форме крытыкаваў грамадскія заганы, ухіленне чалавека ад духоўнай культуры (цыкл «Байкі харкаўскія», 2-я пал. 1760-х г. — 1774). Ідэі С. паўплывалі на развіццё ўсх.-слав.рэліг. філасофіі і л-ры.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное: Песни, басни, притчи. М., 1972;
Соч.Т. 1—2. М., 1973;
Соч.Мн., 1999.
Літ.:
Барабаш Ю.Я. «Знаю человека...»: Григорий Сковорода. Поэзия. Философия. Жизнь. М., 1989;
Гарин И. Сковорода // Гарин И. Пророки и поэты. М., 1994. Т. 3;
Кравец В.В. Разговор о Сковороде: С приложением хрестоматии по сковородоведению. Київ, 2000;
Эрн В. Г.Сковорода: Жизнь и учение // Эрн В. Борьба за логос;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́НА (Bruno) Джардана Філіпа (1548, г. Нола, Італія — 17.2.1600),
італьянскі філосаф-матэрыяліст, паэт. Выступаў супраць каталіцызму, схаластыкі і цемрашальства. У 15 гадоў стаў манахам. Вучыўся ў манастырскай школе дамініканскага ордэна. Атрымаў сан святара і ступень д-ра філасофіі. У 1575, каб пазбегнуць праследавання царкоўнікамі за свае погляды, пакінуў манастыр, пазней і Італію. Жыў у Францыі, Англіі, Германіі. У 1592 вярнуўся на радзіму. Быў абвінавачаны інквізіцыяй у ерасі і вальнадумстве, пасля 8-гадовага зняволення ў турме спалены. Абапіраючыся на геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка і дапаўняючы яе новымі палажэннямі, Бруна выказваў думкі, што Сусвет не абмяжоўваецца сонечнай сістэмай, а Сонца не з’яўляецца абсалютным цэнтрам Сусвету, яно рухаецца і мяняе сваё становішча адносна зорак, што існуе бясконцае мноства светаў. Адзінай субстанцыяй свету лічыў матэрыю. Аднак матэрыяліст. і дыялект. ідэі ў Бруна спалучаліся з пантэізмам і гілазаізмам. Распрацоўваючы метад пазнання свету, спалучаў эмпірызм з рацыяналізмам. Асн. працы: «Пра прычыну, пачатак і адзінае» (1584), «Пра бясконцасць, сусвет і светы» (1584). Аўтар антыклерыкальнай сатыр. паэмы «Ноеў каўчэг», камедыі «Падсвечнік» (1582), філас. санетаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВЕНА́РГ (Vauvenargues) Люк дэ Клап’е (6.8.1715, г. Экс-ан-Праванс, Францыя — 28.5.1747),
французскі пісьменнік-мараліст, філосаф. Майстар афарыстычнага жанру. Першы літ. вопыт — «Разважанне пра свабоду» (нап. 1737), пазней разгорнуты ў «Трактаце пра свабоду волі». З 1743 перапісваўся з Вальтэрам. У 1745 напісаў «Разважанне пра няроўнасць багаццяў». У 1746 выдаў адзіную прыжыццёвую кнігу «Уводзіны ў пазнанне чалавечага розуму, а таксама Роздумы і максімы на розныя тэмы», дапоўненую «Парадоксамі і новымі роздумамі і максімамі». У цэнтры ўвагі Вавенарга — чалавечая прырода, якую ён лічыць зыходным пунктам чалавечых пачуццяў, інстынктаў, імпульсаў паводзін, з ёй ён звязвае ўяўленне пра спрадвечную дабрыню чалавека. Пачуццё ён супрацьпастаўляе розуму, сцвярджае перавагу першага і шукае шляхі прымірэння паміж імі. Жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці прозы Вавенарга (афарыстычныя разважанні і максімы) ідуць ад класічнай традыцыі 17 ст. Яго меркаванні пра класікаў л-ры 17 ст. і сучаснікаў больш кансерватыўныя. Аўтар серый «Характары» і «Дыялогі».
Тв.:
Oeuvres. Paris, 1981;
Рус.пер. — Введение в познание человеческого разума;