абалонка Зямлі, састаў, структура і энергетыка якой абумоўлены сукупнай дзейнасцю і ўплывамі жывых арганізмаў. Першыя ўяўленні пра біясферу сфармуляваў франц. вучоны Ж.Б.Ламарк (1802). Тэрмін «біясфера» ўвёў аўстр. геолаг Э.Зюс (1875). Стварэнне цэласнага вучэння пра біясферу належыць рус. вучонаму У.І.Вярнадскаму (1926). Біясфера ўключае арганізмы (каля 3 млн. відаў), іх рэшткі, прыземную ч. атмасферы да вышыні азонавага экрана (20—30 км), усю гідрасферу і верхнюю частку літасферы; усе яны ўзаемазвязаны працэсамі міграцыі рэчыва і энергіі. Ніжняя мяжа біясферы на сушы на глыб. да 3—4 км ад паверхні зямной кары, у Сусветным ак. на 1—2 км ніжэй за дно. У біясферы (паводле Вярнадскага) адрозніваюць 7 розных, але ўзаемазвязаных тыпаў рэчываў: жывое рэчыва (расліннае, жывёльнае і мікраарганізмы), біягеннае рэчыва (прадукты жыццядзейнасці жывых арганізмаў — гаручыя выкапнёвыя, вапнякі і інш.), косныя рэчывы (горныя пароды магматычнага, неарган. паходжання, вада і інш.), біякосныя рэчывы (прадукты распаду і перапрацоўкі горных і асадкавых парод жывымі арганізмамі), радыеактыўнае рэчыва, рассеяныя атамы і рэчыва касм. паходжання (метэарыты, касм.пыл). Асн. функцыя біясферы — выкарыстанне сонечнай энергіі (фотасінтэз) і біялагічны кругаварот рэчываў і энергіі, які забяспечвае развіццё ўсіх жыццёвых працэсаў. Жывыя арганізмы (жывое рэчыва) і іх жыццёвае асяроддзе арганічна звязаны паміж сабой і ўтвараюць сістэмы глабальнага, рэгіянальнага і лакальнага ўзроўняў. У рэгіянальных і лакальных сістэмах вылучаюць структурныя адзінкі біясферы: біёмы, біягеацэнозы (экасістэмы), прыродныя зоны на раўнінах і вышынныя (вертыкальныя) прыродныя паясы ў гарах. Біясфера мазаічная паводле структуры і саставу адлюстроўвае геахім. і геафіз. неаднароднасць аблічча Зямлі (мацерыкі і акіяны, прыродныя зоны і паясы, раўніны і горы і інш.) і нераўнамернасць у размеркаванні жывога рэчыва. Больш за 90% усяго жывога рэчыва біясферы прыпадае на наземную расліннасць. Агульная маса жывога рэчыва ў Б. ацэньваецца ў 1,8—2,5∙1012т (у пераліку на сухое рэчыва) і складае нязначную ч. масы біясферы (3∙1018т). На стан біясферы моцна ўплывае гасп. дзейнасць чалавека. Антрапагеннае ўздзеянне стымулюе пераход біясферы ў якасна новы стан — наасферу. Ахова біясферы прадугледжвае сістэму мерапрыемстваў: вядзенне біясфернага маніторынгу, арганізацыю біясферных запаведнікаў і інш., накіраваных на захаванне арганізмаў і біягеацэнозаў. Праводзіцца комплексная міжнар. праграма «Чалавек і біясфера». Гл. таксама Ахова прыроды, Забруджванне навакольнага асяроддзя.
Літ.:
Вернадский В.И. Химическое строение биосферы Земли и ее окружения. 2 изд. М., 1987;
Никитин Д.П., Новиков Ю.В. Окружающая среда и человек 2 изд. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карэ́нне, ‑я, н., зб.
1. Карані (у 1–3 знач.). Улетку [людзі] збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне і запасілі на зіму.Якімовіч.[У Альбіны] тут няма ні роду ні заводу, яе ўсё карэнне там, па той бок мяжы з паласатымі слупамі.Сабаленка.
2. Падземныя часткі некаторых раслін (пятрушкі, сельдэрэю і інш.), якія ідуць у ежу як прыправа.
3. Курыва, прыгатаванае са сцяблоў тытуню. — Насадзіць [бацька] тытуню, гарод увесь. .. А тады .. таўчы яму тое карэнне, пыл есць вочы і горла забівае.Ермаловіч.
•••
Пусціць карэннегл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́сціразм.
1. (ушто-н., нашто-н.) (in Ménge) sich sétzen; éinsteigen*vi (s);
2. (пра пылі г. д.) sich (án)sétzen; níederschlagen*vi (s);
3. (папрабаваць) (be)drängen vt;
4. (накінуцца, напасці) sich stürzen (накаго-н. auf A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
касмі́чны kósmisch; Raum-; Wéltraum-;
касмі́чны рэйс Wéltraumflug m -(e)s, -flüge, Ráumflug m;
касмі́чны карабе́ль Ráumschiff n -(e)s, -e;
касмі́чны палёт з чалаве́кам на бо́рце карабля́ bemánnte Ráumfahrt;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зме́сцісов., прям., перен. смести́;
з. пыл — смести́ пыль;
з. сме́цце ў ку́чу — смести́ сор в ку́чу;
з. ўсё на сваі́м шляху́ — смести́ всё на своём пути́;
◊ як ве́трам змяло́ — как ве́тром сду́ло;
з. з тва́ру зямлі́ — смести́ с лица́ земли́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рубе́цI, -бца́м., в разн. знач. рубе́ц;
ад ран на це́ле засталі́ся рубцы́ — от ран на те́ле оста́лись рубцы́;
у швы і рубцы́ во́праткі панабіва́ўся пыл — в швы и рубцы́ оде́жды наби́лась пыль
рубе́цII, -бца́м., анат., кул. рубе́ц
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́трасці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. вытрас, ‑сла; зак., што.
1. Трасучы, высылаць, выкінуць што‑н. Вытрасці траву з мяшка. □ Развязан куль. Тут гоман, смех, І рыбу вытраслі на снег.Колас.// Згубіць. [Марынчук:] — Кісет з махоркай прапаў. Ці я вытрас яго ўчора, ці ўкраў хто...С. Александровіч.
2. Трасучы, ачысціць ад чаго‑н. Вытрасці пыл з коўдры. Вытрасці дыван./уперан.ужыв.[Каваль:] — Мы з табой заўтра пагаворым? Я з цябе гэтую чумакоўшчыну вытрасу!Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напярэ́дадні, прысл. і прыназ.
1.прысл. Непасрэдна перад якім‑н. днём, перад якой‑н. падзеяй. Гарачыня пачала спадаць. Напярэдадні прайшоў дождж, прыбіў пыл, паветра было чыстым і свежым.Шахавец.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «напярэдадні» выражае часавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на перыяд, з’яву, падзею, у неакрэслены прамежак часу перад якімі што‑н. адбываецца. Аднойчы, ужо зусім напярэдадні вызвалення, Толя заехаў у сямейны лагер брыгады і прывязаў.. [каня] каля зямлянкі Нагорных.Брыль.Напярэдадні майскага свята механічны цэх зноў узяў самыя высокія абавязацельствы.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыўда́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм.
1. Пачаць рабіць што‑н. вельмі энергічна, інтэнсіўна. Стопчам [лапаць] — дык атопкам Пыл уздымем хмарай, На ўсю вёску ёмка Свіснем ды прыўдарым!Танк.// Стаць мацнейшым (пра дождж, мароз і пад.). За ноч намяло гурбы снегу. Прыўдарыла, сілу сваю разамкнула сіверная зіма.Баранавых.А дождж, як на тое ліха, прыўдарыў мацней.Хомчанка.
2.закім. Пачаць заляцацца (да жанчыны). — У такую, як Наталля Максімаўна, нельга не закахацца. Прызнаюся.., што, каб ты не апярздзіў мяне, прыўдарыў бы я за ёю...Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус.перши́ть ’тс’, польск.pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш.pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац.pršať ’тс’, славен.pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв.pr̀šiti ’тс’, балг.пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл.*pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ.peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.