ТАРЫЧЭ́ЛІ (Torricelli) Эванджэліста (15.10.1608, г. Фаэнца, Італія —25.10.1647),
італьянскі фізік і матэматык. Атрымаў матэм. адукацыю ў Рыме. З 1642 праф. фізікі і матэматыкі Фларэнційскага ун-та. Навук. працы па механіцы, пнеўматыцы і гідраўліцы. Вызначыў парабалічны характар траекторый руху цел, кінутых пад адвольным вуглом да гарызонту. Сфармуляваў закон выцякання вадкасці з адтуліны пасудзіны і вывеў формулу скорасці выцякання (гл.Тарычэлі формула). Адкрыў існаванне атмасфернага ціску і вакууму (Тарычэліева пустата), растлумачыў прычыны ўтварэння ветру. Вынайшаў ртутны барометр і спіртавы тэрмометр. Займаўся канструяваннем мікраскопаў і шліфоўкай лінзаў для тэлескопаў. У яго гонар названа адзінка ціску — тор.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 87—89, 97—102;
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РНАЕ НЕ́БА,
сукупнасць касмічных аб’ектаў (пераважна зорак), бачных з Зямлі на начным небе. Пры найлепшых умовах назірання простым вокам можна бачыць адначасова каля 2,5 тыс. зорак, у т. л.: 1-й зорнай велічыні — 13, 2-й — 40, 3-й —100, 4-й — 500, 5-й — 1600 і г.д. Большасць зорак размешчана паблізу Млечнага Шляху, а ўсяго на небе (у абодвух паўшар’ях) налічваецца каля 6 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні. Для зручнасці арыенціроўкі З.н. ўмоўна падзелена на 88 участкаў — сузор’яў (гл.табл.). Падзел зорак на сузор’і (у т. л.Задыяк) адносіцца да глыбокай старажытнасці. Яркія зоркі ў сузор’ях абазначаюцца літарамі грэч. алфавіта (некаторыя з іх маюць уласныя назвы); больш слабыя — лічбамі; аднесеныя да пэўнага тыпу (напр., пераменныя) — вял. лацінскімі літарамі. Яшчэ больш слабыя зоркі абазначаюцца назвай каталога і нумарамі, пад якімі яны значацца ў каталозе. Большасць аб’ектаў З.н. мс на назіраць толькі з дапамогай тэлескопаў. Яны даюць магчымасць выяўляць зорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі, туманнасці галактычныя, галактыкі, квазары, скопішчы галактык і інш.; целы Сонечнай сістэмы: планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, каметы; штучныя касм. аб’екты: штучныя спадарожнікі Зямлі, касм. зонды і інш. Некат. з пералічаных аб’ектаў можна назіраць і простым вокам, напр., рассеяныя зорныя скопішчы Плеяды і Гіяды ў сузор’і Цяльца, Яслі ў сузор’і Рака; шаравыя зорныя скопішчы ў сузор’ях Тукана і Цэнтаўра; галактычную туманнасць у сузор’і Арыёна; галактыкі ў сузор’і Андрамеды; Вял. і Малое Магеланавы Воблакі; планеты: Венеру, Юпітэр, Марс, Сатурн, Меркурый, Уран; малую планету Весту, каметы; найб. яркія ШСЗ. Удзень, акрамя Сонца, на небе простым вокам відаць толькі Месяц і Венера. Выгляд З.н. бесперапынна мяняецца зпрычыны бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, абумоўленага вярчэннем Зямлі, а таксама павольна мяняецца зпрычыны абарачэння Зямлі вакол Сонца. Карту З.н. гл. на ўклейцы.
Літ.:
Дагаев М.М. Наблюдения звездного неба. 6 изд. М., 1988;
Зигель Ф.Ю. Сокровища звездного неба: Путеводитель по созвездиям и Луне. 5 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПАЎСКІ ПУТЧ 1920, Капа—Лютвіца путч,
спроба кансерватыўна настроеных вайскоўцаў і праварадыкальных паліт. сіл на чале з памешчыкам В.Капам і ген. В.Лютвіцам захапіць уладу ў Германіі 13—17.3.1920. Быў накіраваны супраць Веймарскай рэспублікі. 10 сак. Лютвіц, падцягнуўшы да Берліна сілы путчыстаў, прад’явіў герм. ўраду ультыматум з патрабаваннямі распусціць Нац. сход, перавыбраць прэзідэнта краіны і адмовіцца ад скарачэння ўзбр. сіл, што праводзілася паводле Версальскага мірнага дагавора 1919. 13 сак. фарміраванні путчыстаў (у т. л. ваенізаваныя добраахвотніцкія) занялі Берлін, стварылі ўрад на чале з Капам. Прэзідэнт рэспублікі Ф.Эберт і ўрад Г.Баўэра пераехалі ў Дрэздэн, потым Штутгарт. Усеагульная забастоўка прафсаюзаў (удзельнічала 12 млн.чал.), рознагалоссі сярод путчыстаў, адсутнасць іх падтрымкі з боку б.ч. рэйхсвера і міністэрскай бюракратыі і інш.прычыны прывялі да паражэння путчу; 17 сак. Кап уцёк у Швецыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
тып сельскага паселішча. Назва звязана з тым, што ў перыяд феадалізму жыхары С. карысталіся часовым вызваленнем ад падаткаў. У зах. рэгіёнах Беларусі (асабліва ў Пінскім Палессі) такія пасяленні наз. Волямі, Вулькамі. Такія назвы атрымлівалі паселішчы, жыхары якіх вызваляліся (станавіліся вольнымі) на тэрмін ад 2 да 12 гадоў ад чыншу і павіннасцей зпрычыны неўрадлівасці зямель, якія яны на інш. умовах адмаўляліся апрацоўваць. Такая сістэма асабліва пашырылася пасля Паўночнай вайны 1700—21. Пазней С. сталі называць невял. пасёлкі гар. тыпу каля павятовых гарадоў, дзе жылі рамеснікі, што пакінулі абшчыну і толькі часткова былі звязаны з сельскай гаспадаркай. Пад уплывам розных сац.-эканам. і паліт. прычын С. зліліся з гарадамі або трансфармаваліся ў звычайныя сельскія паселішчы і сталі назвамі вёсак (напр., Слабада ў Мінскім р-не) або часткамі назвы вёсак (напр., Чырвоная Слабада ў Салігорскім р-не).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Знячэ́ўку ’нечакана, мімаволі’ (ТСБМ), знячы́вілі ’стрымгалоў, мімаволі’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр.зніче́вʼя, знече́вʼя ’ад нечага рабіць, нечакана, без прычыны’. Форма знячэўку — спалучэнне прыназоўніка зз р. скл. назоўніка *нячцэвак. Паводле Шубы (Прыслоўе, 112), у форме знячэўкі адлюстроўваецца дээтымалагізацыя канчатка; магчыма і іначай: паралельная форма назоўніка ж. р. *нячэўка. Гэты назоўнік памянш. да нячы́віль (гл.). Гл. яшчэ знецікі. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустасме́х ’несур’ёзны чалавек, што часта і без прычыны смяецца’ (ТСБМ, Сцяц., Бяльк.; в.-дзв., Шатал.; стаўб., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.), ’жартаўнік’ (ЛА, 3), пустосме́х ’тс’ (ТС). Ад пусты́ ’бессэнсоўны’ і смех (гл.), магчыма, праз стадыю ўстойлівага словазлучэння пусты смех ’несур’ёзны, беспрычынны смех’: і возьме нейкі пусты смех (Колас) з пераносам назвы з’явы на яе носьбіта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЫЧЫ́ННАСЦЬ, каузальнасць,
адна з форм узаемасувязі і ўзаемадзеяння з’яў, дзе адна з іх — прычына — абумоўлівае і з неабходнасцю параджае іншую з’яву — вынік (гл.Прычына і вынік). Кожная з’ява мае прычыну і адначасова яна з’яўляецца прычынай інш. з’явы; або, наадварот, без прычыны нішто не паяўляецца. Прычына і дзеянне ўтвараюць ланцуг, які цягнецца з мінулага, пранізвае сучаснае і знікае ў будучым. Таксама прычына распадаецца на знешнія абставіны, унутр. ўмовы і ўзбуджэнне, што служыць непасрэднай прычынай дзеяння. Напр., калі порах сухі (абставіны) і мае адпаведныя інгрэдыенты (умова), то дзякуючы ўдару (узбуджэнне) ён загарыцца (дзеянне). У гісторыі філасофіі прынцып П. сфармуляваны Дэмакрытам, а як строга прычынная сувязь з’яў — стоікамі і Эпікурам. Суб’ектыўны ідэалізм не прызнае аб’ектыўнага характару П. і зводзіць яе да паслядоўнасці адчуванняў (Д.Юм) або сцвярджае, што П. — апрыёрная катэгорыя чалавечага розуму, якая прыўносіцца ў хаатычны свет з’яў (І.Кант). Аб’ектыўны ідэалізм (Г.Гегель, неатамісты) лічыць канчатковай прычынай з’яў сусв. дух, або Бога (гл.Індэтэрмінізм), але не адмаўляе дэтэрмінізм. Дыялектычны матэрыялізм прызнае аб’ектыўны і ўсеагульны характар П., яе складанасць, зменлівасць, шматзначнасць. А.Шапенгаўэр вылучаў 3 формы П.: ва ўласным сэнсе (для неарган. свету), раздражненне (у арган.-раслінным жыцці) і матыў (ва ўчынках адушаўлёных істот). Дж.Міль, Г.Спенсер і інш. імкнуліся растлумачыць П. на аснове толькі вопыту, з дапамогай індукцыі. Пазітывізм (А.Конт, Р.Авенарыус, Э.Мах і інш.) замянілі паняцце «П.» паняццем функцыянальнай залежнасці, паняцце прычыны — «умовамі».
Прычынна-выніковыя сувязі бываюць непасрэдныя і апасродкаваныя, агульныя і найбліжэйшыя, гал. і негалоўныя, унутр. і знешнія, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя і інш. Узнікае складаная сетка прычынна-выніковых сувязей, якія пераплятаюцца і выклікаюць універсальнае ўзаемадзеянне. З’явы прыроды наз. прычынна-тлумачальнымі, а сувязі паміж імі — адпаведнымі прычыннасці прынцыпу, таму што ў адносінах да гэтага прынцыпу разглядаецца аб’ектыўная прадметная сувязь, якая не можа супярэчыць вынікам даследаванняў прыродазнаўчых навук. Пры вывучэнні такіх сувязей шырока выкарыстоўваюцца эксперым. даследаванні, матэм. апарат, раскрываюцца магчымы, або статыстычны характар прычынна-выніковых сувязей у прыродзе ці сферы сац.-эканам., грамадскіх працэсаў. На аснове П. арганізуецца матэрыяльна-практычная дзейнасць чалавека, выпрацоўваюцца навук. прагнозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРВА́РКІ,
натуральныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і інш.дзярж. і панскіх збудаванняў, ачыстцы берагавых палос суднаходных рэк у ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі ў 15—1-й трэці 20 ст. Ш. не ўваходзілі ў склад паншчыны, іх памер не быў аднолькавы ў розных мясцовасцях; у 1-й пал. 19 ст. на Беларусі складаў да 24 і болей рабочых дзён у год зсял. двара. Найб. пашыранай інвентарнай нормай было 12 рабочых дзён у год з двара. Пасля сялянскай рэформы 1861 цяжар Ш. значна павялічыўся зпрычыны таго, што дарожныя ўчасткі часта замацоўвалі за сельскай грамадой за некалькі дзесяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне абавязаны былі папраўляць дарогі пераважна ў час палявых работ. Дарожную павіннасць несла амаль выключна сялянства. Ш. ў 1921—39 існавалі ў Зах. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Про́чкі ’пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і зпрычыны нязгоды, неладоў’ (ТСБМ, Гарэц.; баран., Шн. 2, Др.-Падб., Сцяшк.; Растарг.), ісці ў проч (мін., Шн. 2; Нас.), ісці прочкі (калінк., З нар. сл.), ісці ў прочкі (лях., Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус.смал.прочкі ’адсутнасць, адлучка’. Утворана ад проч2 (гл.) з суф. ‑кі; аб словаўтварэнні гл. Карскі 2–3, 69; Шуба, Прыслоўе, 62 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус.зах.смо́голь ‘смоль’, пск.смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск.smogorz ‘торф’, н.-луж.smogor ‘тс’, ст.-чэш.smogor. Зпрычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных зсмага, гл. (Фасмер, 3, 689).