1. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, для якіх, у інтарэсах якіх робіцца, ажыццяўляецца што‑н. Датагож яна была вельмі прывязана да свайго старога бацькі, які пераканаў Адэлю, што ўсё, што ён робіць, — толькі дзеля яе.Броўка.Алесь заўсёды захапляўся людзьмі, якія мелі сваю адзіную мэту і жылі дзеля яе.Шыцік.
2. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. У чорнай адубелай гліне відаць цэлая сістэма пячурак, што дзеля забаўкі пакапалі, пасвячы коней, сялянскія хлапчукі.Зарэцкі.Два сукаватыя фікусы расстаўлены па кутках, дзеля сіметрыі.Лось.
Прычынныя адносіны
3.Уст. Ужываецца пры ўказанні на прычыну або падставу дзеяння. [Юльцы] вельмі смачна рабіць тое, чаго няможна. Маці мае дзеля гэтага вялікія клопаты.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карчма́ ’піцейны дом, шынок, заезны дом’, укр.корчма (корчми робити ’праводзіць пацехі, гульні з музыкам’), рус.корчма, чэш.krčma, славац.krčma, в.-луж.korčma, польск.karczma, рус.-ц.-слав.кърчма ’карчма’, ’моцны напітак’, ’сасуд для віна’, серб.-харв.кр̀чма ’карчма, пачастунак, частаванне’, славен.kȓčma, балг.кръчма ’частаванне, пачастунак’, прасл.kъrčma. У гэтай лексемы відавочна выдзяляецца суфікс ‑ьma. Суфікс мала прадуктыўны, найбольш надзейны прыклад vědъma, якое, аднак, да Nomāna agentis, чаго нельга сказаць пра kъrčma. Ва ўсякім разе іншы падзел на марфемы наўрад ці магчымы. Каранёвая марфема kъrč‑ прадстаўлена, як здаецца, у серб.-харв.кр̀чити ’частаваць або прадаваць алкагольныя напіткі’. Апошні прыклад вельмі няпэўны (адзіная фіксацыя ў песні). Датагож гэты дзеяслоў вядомы і шырока распаўсюджаны ў іншым значэнні (прасл.kъrčiti ’карчаваць’), таму, калі ісці ад чыстай формы, мы атрымліваем досыць нечаканы рэзультат: kъrčiti ’карчаваць’ + ‑ьma = kъrčma ’выкарчаванае месца’. Семантычна гэта амаль што немагчыма вытлумачыць. Найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца ўзвядзенне kъrčmaдаkъrkati ’прагна есці, жэрці’ (параўн. серб.-харв.кр́кати і балг.къркам у гэтым значэнні). Іншыя версіі зусім неверагодныя (Агляд версій у Слаўскага, 2, 73–74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́гды ’іншы раз’ (Жд. 1)., нагдысь ’нядаўна’ (Бяльк., навагр., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), нагдась, на́гдай ’надоечы’ (Нас.), нагдое ’пазаўчора’ (Жд. 2), нагдоя ’надоечы’ (мін., Жыв. сл.), нагдовя ’тс’ (навагр., З нар. сл.), нагдове ’надоечы, днямі’ (ТС), нагдовісь, нагдовясь ’нядаўна’ (Мат. Гом.), нагдовінь ’нядаўна’ (Мат. Гом.), нагдовінь ’нядаўна, надоечы’ (ушац., Нар. сл.), рус.нагдысь, нагдись ’тс’ (пск., цвяр., разан., Даль). Складанае слова, першую частку атаясамліваюць з указальным займеннікам опъ (тут форма ж. р. опа, са стратай пачатковага галоснага), што адсылаў да аддаленага па месцы або ў часе прадмета ці з’явы, параўн. *оного дня ’таго дня, назаўчора’ і *сего дня ’сёння’; група ‑гд‑, маючая няпэўнае часавае значэнне, трактуецца як суфіксальная (Шуба, Прыслоўе, 60), да якой далучаюцца розныя часціцы: -сь (< Zcu або се, гл. Карскі 2–3, 71); ‑и (Cjь), ‑о(в)е (< овъ), -нь (< онъ). Гл. таксама надоечы, надоясь, надоі}, на́дась, анидысь, анодысь, аногды, анагдое, анагдовень і інш., якія маюць адпаведнікі ў большасці славянскіх моў і ўзыходзяць да*onagbda/ ‑dy: укр.оногди, рус.оногда, польск.onegdy, каш.wönegde, чэш.onehdy, славац.onehdy, н.-луж.wogano, серб.-харв.онаде і інш. (ESSJ SG, 2, 525–527).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ска́ба, ‑ы, ж.
Абл. Рабрына. Паламаны скабы і крануты лёгкія... З парванымі лёгкімі многа не нахліпаеш...Пташнікаў./ Пра вельмі худую жывёлу. Пасля таго як тут прайшоў фронт, .. [каня].. — адны скабы — калгаснікі падабралі на дарозе.Сабаленка.
скаба́, ‑ы́; мн. ско́бы, ‑аў; ж.
1. Сагнутая паўкругам металічная паласа, якая ўбіта ў што‑н. і служыць для прымацавання чаго‑н., трымання, апоры пры пад’ёме і пад. Спускавая скаба. □ Ціхон сам зрабіў з тоўстага дроту скабу і забіў яе ў шула.Пальчэўскі.Падышоў да краю пляцоўкі, намацаў скобы на вагоннай сцяне і, як па лесвіцы, палез на дах.Карпаў.// Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот, што служаць для сашчаплення якіх‑н. частак. Сашчапленне бярвення скобамі.
2.Разм. Тонкая падковападобная металічная пласцінка, якая набіваецца на абцасы абутку; падкоўка.
•••
Вымяральная скаба — падковападобны інструмент для кантролю размераў дэталей машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛІ́НКА Міхаіл Іванавіч (1.6.1804, с. Наваспаскае Смаленскай вобл. — 15.2.1857),
рускі кампазітар. Заснавальнік рус.муз. класікі. Паходзіў са стараж.бел. шляхецкага роду герба «Тшаска». Музыцы вучыўся ў Дж.Філда і Ш.Маера, але ў асн. авалодаў тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі самастойна. У 1820-я г. вядомы як піяніст і спявак. Датагож часу адносяцца і яго першыя творы (камерна-інстр., аркестравыя, фп., вакальныя). У 1830—34 удасканальваў муз. адукацыю ў Італіі і Германіі (у Берліне займаўся ў тэарэтыка З.Дэна), дзе знаёміўся з муз. жыццём буйнейшых еўрап. гарадоў, вывучаў мастацтва бельканта. Сталы перыяд яго творчасці адкрывае опера «Жыццё за цара» (1836, пазней ставілася пад назвай «Іван Сусанін»), дзе ён выступіў як наватар у галіне муз. драматургіі: упершыню ў рус. музыцы ўвасобіў метад цэласнага сімф. развіцця опернай формы, поўнасцю адмовіўся ад размоўных дыялогаў. Ідэя патрыятызму ўвасоблена ў паслядоўным муз.-драматург. развіцці, заснаваным на крышталізацыі і разгортванні тэмы заключнага хору «Слаўся» — велічнага нар. гімна. У 1837—39 служыў капельмайстрам Прыдворнай пеўчай капэлы ў Пецярбургу. У канцы 1830 — пач. 1840-х г. створаны «Вальс-фантазія» (1839 для фп., арк.рэд. 1845 і 1856), музыка да трагедыі Н.Кукальніка «Князь Холмскі» (1840), найлепшыя рамансы «Начны зефір», «У крыві гарыць агонь жадання», «Я помню дзіўнае імгненне» на вершы А.Пушкіна, у якіх дасягнуў поўнай гармоніі музыкі і тэксту; элегія «Сумненне» і вак. цыкл «Развітанне з Пецярбургам» на словы Кукальніка. Першы ўзор рус. нар.-эпічнай оперы — «Руслан і Людміла» паводле Пушкіна (паст. 1842), у якой Глінка заснаваў драматургію на чаргаванні казачна-маляўнічых эпізодаў-карцін, прасякнутых сімф. развіццём. У оперы арганічна спалучаюцца фантаст. і рэальныя вобразы, рус.нар. песеннасць і мелодыка народаў Усходу. У 1844 жыў у Парыжы, у 1845—47 — у Іспаніі. Пад уражаннем паездкі стварыў «іспанскія уверцюры» — «Арагонская хота» (1845) і «Ноч у Мадрыдзе» (1848), дзе выкарыстаў свае запісы ісп.нар. песень і танцаў і зрабіў пачатак распрацоўкі ісп. фальклору ў еўрап. музыцы. У 1848 напісаў найб. значны сімф. твор «Камарынскую», у якой раскрыў спецыфічныя асаблівасці нац.муз. мыслення, сінтэзаваў багацце нар. музыкі і высокае прафес. майстэрства. З 1852 жыў у Расіі і за мяжой, займаўся літ. дзейнасцю, вывучаў стараж.муз. лады. Памёр у Берліне. Творчасць Глінкі дала магутны імпульс развіццю рус.муз. культуры, зрабіла вял. ўплыў на фарміраванне розных нац. кампазітарскіх школ. З 1960 праводзіцца конкурс вакалістаў імя Глінкі. Выдадзены поўны збор яго муз. твораў у 18 тамах (1955—69). У Беларусі ставіліся опера «Іван Сусанін» (1891, 1954, 1984), фрагменты «Руслана і Людмілы» (1887), выконваюцца яго сімф. і камерныя творы.
Літ. тв.: Литературное наследие. Т. 1. Автобиографические и творческие материалы; Т. 2. Письма и документы. Л.; М., 1952—53; Полн. собр. соч.: Лит. произв. и переписка. Т. 1—22(б). М., 1973—77.
Літ.:
Асафьев Б. М.И.Глинка. Л., 1978;
Канн-Новикова Е. М.И.Глинка. Вып. 1—3. М.; Л., 1950—55;
Ливанова Т., Протопопов В. Глинка. Т. 1—2. М., 1955;
Одоевский В.Ф. Музыкально-литературное наследие. М., 1956;
Стасов В.В. Избранные статьи о М.И.Глинке. М., 1955;
Серов А.Н. Избранные статьи. Т. 1. М.; Л., 1950;
Ларош Г.А. Избранные статьи о Глинке. М., 1953;
Памяти Глинки, 1857—1957: Исслед. и материалы. М., 1958;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ле́вы, ле̂вы, ле́вый, лі́вы(й) ’размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца’, ’адваротны бок тканіны, адзежыны’, ’радыкальны’, ’рэвалюцыйны’ (ТСБМ, КЭС, Сл. паўн.-зах.). Укр.лівий, рус.левый, польск.lewy, палаб.levĕ (ж. р.), н.-луж.lěwy, liewi, в.-луж.lěwy, liwy, чэш.levý, славац.ľavý, славен.lę̑v, lę́vi, серб.-харв.ле̑ви, чак.ле́ви, lȉjevi, макед.лев, lʼav, lʼäf, балг.ляв, ст.-слав.лѣвъ. Прасл.lěvъ ’левы’, дакладнымі адпаведнікамі якога з’яўляюцца лац.laevus ’тс’, ’пахілены да зямлі, закрыўлены’, ст.-грэч.λαιός (< λαιϜός), літ.išlaivóti ’віляць’. І.‑е. *lai̯uo ’крывы, загнуты’ < *lei‑ ’звіваць’. Параўн., аднак, славен.kriva roką ’левая рука’, чак.кри̑в, польск.krzywy ’левы’ < прасл.krivъ ’крывы’, ’левы’ ў процілегласць прасл.pravъ ’прамы’, ’правы’. Пазней пад італійскім уплывам значэнне ’левы’ замацавалася за лексемай lěvъ амаль паўсюдна на слав. тэрыторыі (аб гэтым гл. Мартынаў, Балто-славяно-италийские изоглосы: Лексическая синонимия, Мн., 1978, 26) (Слаўскі, 4, 190–191; Фасмер, 2, 473; Бязлай, 137; Скок, 2, 299, Шустар-Шэўц, 834–835 і інш.; там жа і літаратура). Сюды жлеварукі ’ляўша’ (чэрв., Жд. 2; карэліц., Сцяшк. Сл.) — відаць, вельмі старое словаскладанне. Параўн. польск.leworęki, рус.леворукий, чэш.levoruký, славац.ľavoruký, серб.-харв.лево̀рук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубо́й ‘вертыкальна, прама, уверх, угору’ — жыты … ўсталі трубою (ТСБМ); дым валіць трубой (Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, у трубы віцца ‘вельмі добра расці’ (ТСБМ): Каб наша жыта / У трубы павілося (навагр., Песні нар. свят). Няясна; параўн. рус.труба́ трубо́ю валить (пра вялікую колькасць людзей, Даль). Хутчэй за ўсё, датруба1 ‘сцябло збожжа перад калашэннем’, пра выключнае значэнне гэтай стадыі развіцця расліны для земляробаў сведчаць спецыяльныя тэрміны трубкава́нне ‘ўтварэнне сцябла ў злакавых, выхад у трубку’ (ТСБМ), укр.трубкува́ння ‘тс’, рус.трубить ‘выпускаць, утвараць сцябліну (пра расліны)’: озими уже трубят (Даль), а таксама сімвалічнае выкарыстанне трубы: «вечарам пасля вяртання з поля селянін браў трубу і пачынаў трубіць. Гэта рабілася для таго “щобы так трубыло жыто”, г. зн. каб забяспечыць добры ураджай» (Теодорович Н. И. Волынь в описании городов, местечек и сёл. Т. V. Почаев, 1903, 391). Паводле Талстых, у гэтым выпадку «народная этимология порождает … ритуал» (Слав. языкозн. X, 259–260).
1. Адчуць сябе лепш, размяўшыся ў хадзе, рухах. А расхадзіцца ўсё ж [Коля] не можа: млеюць ногі, водзіць у бакі шумлівая галава...Якімовіч.Устала, каб расхадзіцца, і адчула яшчэ вастрэйшы боль.Пальчэўскі.
2. Уцягнуцца ў хаду, перастаць адчуваць ад яе стомленасць.
3. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды. Было чуваць, як расхадзілася.. [цётка Ганна] на двары, усё клі[чучы]: — Сымон, Сымон!Лынькоў.
4.перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго‑н., у якіх‑н. дзеяннях. Неўзабаве Вольчына чарада — асабліва [хлопчыкі] — расхадзіліся так, што скакалі і на печы і на палацях, і пад палацямі лазілі.Мележ.— Нешта ты расхадзіўся Можа, лепей было б, каб памаўчаў?Галавач.// Пачаць моцна праяўляцца (пра якія‑н. недамаганне. У .. [Ганны Граноўскай] датаго расхадзіліся нервы, што часта ўздрыгвалі вейкі.Гурскі.// Разбушавацца (пра з’явы прыроды). Вецер усё мацнеў, нарэшце расхадзілася шалёная завіруха.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увасабле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. увасабляць (у 1 знач.) — увасобіць істанпаводледзеясл. увасабляцца (у 1 знач.) — увасобіцца.
2. Перанясенне ўласцівасцей, рыс жывой істоты ці чалавека на з’явы, прадметы і паняцці.
3. Ажыццяўленне чаго‑н. у рэчаіснасць праяўленне ў канкрэтным вобразе, канкрэтнай форме. Машына — гэта матэрыяльнае ўвасабленне творчай думкі чалавека. □ Гусляр з паэмы Янкі Купалы «Курган» — .. герой народа, увасабленне яго магутнага духу.Каваленка.Сэрца [Галі] .. рванулася да хлопчыка як да жывога ўвасаблення любага ёй чалавека.Сабаленка.Камунізм — гэта рэальнае ўвасабленне гуманізму.«Звязда».// Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца самым высокім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Юнакі адчувалі сябе такімі ж смелымі і мужнымі, як тыя людзі, якія з’яўляліся для іх увасабленнем гераізму.Асіпенка.Кляпнёў .. доўга і мнагаслоўна прасіў прабачэння ў гаспадыні. Анёл, а не чалавек. Увасабленне найвышэйшай этыкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ланцу́г1, ланцу́х, ланцу́к, лынцю́г, ланьцу́г ’жалезны ланцуг’ (Нас., Гарэц., Грыг., Мядзв., Касп., Бяльк., Сцяшк., Шат.; кам., Выг.; паўд.-усх., рагач., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ланцужок, ланцу́жык ’ланцужок да гадзінніка, медальёна’ (Нас., Гарэц., Касп., Сцяшк.). Ст.-бел.ланцухъ, лонцухъ, ланцугъ, ланчухъ, ленцухъ (XV ст.) (вытворныя: ланцужокъ, ланцужно, ланцужный, ланцуговый, ланцушокъ, поланцужное) былі запазычаны са ст.-польск.łańcuch (łancuch, lancuch, lańcuch) < с.-в.-ням.*lannzug, якое з lanne ’ланцуг’ і zuc, zuges ’працяг; тое, што цягнецца’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 462; Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 101). У сучаснай беларускай мове лексема набыла наступныя значэнні: ’назва прыстасаванняў, прылад, фізічных з’яў’, ’рад гор’, ’лінія стралкоў’ (Крукоўскі, Уплыў, 151). Сюды жшальч.ланцу́х ’ключ птушак у палёце’ < літ.lenciū̃gas ’тс’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 617), а таксама ланцу́г, ланцужо́к, ланьцу́х, ланьцушо́к ’пляцёнка пражы, аснова, заплеценая ў петлі пасля таго, як яе знялі са снавальніцы ці сцяны’ (Уладз.; трак., вільн., Сл. паўн.-зах.), ланцу́жка ’дзявочы танец, які складаецца з кругападобных фігур’ і ланцу́жнік ’злачынец, закаваны ў ланцуг’, ’злодзей’ (Шат.).