То́льма ’толькі’ (Стан.), то́льмі ’тс’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус. то́льма, то́льми ’(с)толькі’, польск. дыял. tylma, tylmo ’ледзь, амаль’, славац. toľme ’толькі’, ст.-слав. тольма, тольми ’(с)толькі’. Прасл. *tolьma/*tolьmi вытворныя ад *toli (< *to‑li) з канцавой часціцай *‑т (‑та, ‑ті) аналагічна, як у вельмі, вельма, гл. ESSJ SG, 2, 682–683; 1, 320.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыя́ра ‘галаўны ўбор старажытных усходніх цароў; мітра Рымскага Папы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.). Праз ст.-рус., царк.-слав. тиара (з XI ст.) запазычана са ст.-грэч. τιάρα ‘галаўны ўбор персідскіх цароў, чалма’, куды трапіла з персідскай мовы (Фасмер, 4, 55; ЕСУМ, 5, 577; Голуб-Ліер, 462). Для беларускай назвы магчыма пасрэдніцтва лац. tiāra ‘мітра’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыго́н перан. ’грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва; дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына; збор працаўнікоў, якіх прыгналі на паншчыну’ (Мік., Мядзв., Др.-Падб., Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., ТСБМ, ЛА, 3), прыго́н, пріго́н ’прыгон, паншчына’ (клім., Бяльк.), прыго́н, прыгуо́н ’тс’ (Сл. ПЗБ), прыго́ншчына ’прыгонніцтва’ (Нік. Очерки), прыго́ннік ’прыгонны селянін; працаўнік, якога прыгналі на паншчыну; працаўнік, якога нанялі на пэўны тэрмін працаваць 2–3 дні ў тыдзень’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп.), прыго́нка, прыго́нніца ’прыгонная сялянка; працаўніца, якую прыгналі на паншчыну’ (Нас.); параўн. з процілеглымі значэннямі: прыго́ннік ’памешчык, які карыстаўся прыгонным правам, меў прыгонных сялян; рэакцыянер’ (ТСБМ), прыго́ншчык ’той, хто прыганяе або назірае за працай на паншчыне, падганяе да працы’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. пригнати, пригоняти, пригнатися, пригонатаи ’наглядчык’ (Сл. Скарыны). Да прыганя́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Світа́нне ‘світанак; золак (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Сл. ПЗБ). сьвіта́ньня ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. свитане: зпоранку на свитаню (XVII ст.; Карскі 2-3, 433), параўн. славен. svitanje ‘тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад світа́ць ‘днець’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), што да прасл. *svitati, параўн укр. світа́ти, свита́ти ‘світаць, слаба свяціцца’, польск. świtać ‘світаць’, чэш. svítati ‘тс’, в.-луж. switać, н -луж. switaś ‘тс’, харв. svȉtati, славен. svítati ‘тс’, ст.-слав. свитати ‘світаць, днець’. Праславянскі дзеяслоў выводзіцца як шматкратны з прасл. *svьtěti ‘свяціць’ (гл. свяціць) і мае паралелі ў літ. švitéti ‘ззяць, свяціць’ < і.-е. *kʼu̯ei̯t‑ ‘свяціцца, светлы, белы’, параўн. гоц. hweits ‘белы’, нарв. kvit, дац. hvid, ст.-англ. hwít, англ. white, ст.-в.-ням. (h)wïz, ням. weiss ‘белы’ (Глухак, 600; Бязлай, 3, 352; Сной₂, 716). Сюды ж світа́льна зорка ‘заранка’ (гродз., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смяртэ́льны ‘смяротны, смертны’ (ТСБМ, Нас.), ‘невыносны (пра боль)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж смяртэ́льнічкі ‘абутак для нябожчыка’ (там жа), смерце́льно ‘смяротна’, смяртэ́льнік ‘начны матыль’ (Сцяшк. Сл.), ‘незапамінайка’ (Жд. 2), ст.-бел. смертелный (смертельный) ‘смяротны’. Запазычана з ст.-польск. śmiertelny ‘тс’, што ў сваю чаргу з ст.-чэш. smrte(d)lný ‘тс’, якое тлумачыла лац. mortalis ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 57; Булыка, Лекс. запазыч., 196; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 381). З той жа крыніцы, відаць, праз старабеларускую, рус. смерте́льный ‘тс’ (Віткоўскі, Słownik, 175; Фасмер, 3, 685). Народнае смяро́тны ‘смяртэльны, смертаносны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Касп., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Растарг.) утворана ад *смерота, параўн. экспрэсіўнае (табуізаванае?) смяро́тка ‘смертухна’ (Ласт., Некр. і Байк.), што да смерць (гл.). Непасрэдныя ўтварэнні ад апошняга смярце́нны ‘смяротны’ (Ян.), сме́ртны ‘тс’ (ТСБМ), ст.-бел. смертныи (смерʼтныи) ‘тс’ (Альтбаўэр).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суста́ў ’рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк.), суста́ва ’тс’ (Некр. і Байк.; ашм., Стан.; воран., шальч., Сл. ПЗБ), суста́вы ’тс’ (Ласт., Пятк. 2, Арх. Вяр.), сусто́ўка ’тс’ (Жд. 3), суста́ўкі ’суставы пальцаў’ (круп., чэрв., Сл. ПЗБ), суста́вец ’костачка’ (ТС), суста́во ’сустаў’ (Сцяшк.). Укр. суста́в, рус. суста́в, ц.-слав. сѫставъ ’тс’. У анатамічным значэнні прыставачнае ўтварэнне з *sǫ‑ (су-) ад прасл. *stavъ, *stava ’згіб, сустаў’, параўн. укр. дыял. ставець, польск. staw, чэш. stav, славац. stav ’тс’, в.-луж. staw ’канечнасць’, харв. stav(a) ’згіб, сустаў’, балг. става ’тс’, што да *staviti (гл. ставіць, параўн. стаў). У агульным значэнні прыставачнае ўтварэнне суста́ў ’цела, склад’ (Нас.) суадносіцца з макед. става ’стан, фігура’, параўн. пастава, стан (гл.). Гл. Фасмер, 3, 810; Борысь, Czak. stud., 46; Борысь, 576.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухме́нь ’сухое гарачае надвор’е’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Нас., Гарэц., Мат. Гом., Растарг.), ’сухое месца’ (Нас.; слаўг., Яшк.), ’сухое месца паміж балотамі’ (ц.-палес., Талстой, Геогр., 128), сукмеɣннік ’грудок на балоце; падсохлая глеба ў берага’ (< сухменнік) (зах.-палес., Талстой, там жа), сухмі́нь ’сухое месца’ (слаўг., Яшк.). Укр., рус. сухме́нь ’сухое месца’ і да т. п.; дакладную паралель бачыць у літ. sausmenà ’сухое месца’ Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193). Дэрываты ад сухі (Фасмер, 3, 813) з фармантам ‑мень/‑мінь; да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76. З іншым суф. ‑ель‑ сухме́ль ’цеплата, суш’ (круп., Сл. ПЗБ), сюды ж сухмельня ’ёўня’ (Мат. Маг.). Паводле Карскага (2–3, 29), у выніку змены ранейшага суф. ‑ман‑ пад уздзеяннем суф. *‑men‑, які ўтвараў асновы на зычны, параўн. сухмя́ны ’сухі’ (Ласт.), сухме́ць ’засуха’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяве́ц 1 ’сейбіт’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, Варл., Мат. Гом., Сцяшк.), севе́ц ’тс’ (Арх. Вяр.). Да сеяць, гл. папярэднія словы.
Сявец 2 ’невялікая птушка атрада сеўцападобных’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’птушка Charadrius pluvialis L.’ (Касп.), ’птушка, якая прылятае да нас, калі сеюць жыта’ (Варл.; мёрск., ЖНС), се́ўка, сі́ўка ’птушка Charadrius pluvialis L.’ (Ласт.). Параўн. укр. си́вка ’птушка Pluvialis Briss’, сі́вка ’птушка Charadrius pluvialis L.’, рус. си́вка, си́вчик ’тс’, польск. siewka ’тс’, siejka ’птушка Pluvialis L.’, siewnica, posewnica ’птушка з сям’і кнігавак, Squatarola helvetica’. Няясна; звычайна звязваюць з сеяць: як пачынаюць сеіць, сяўцы лётаюць і крычаць (ЖНС, 74), параўн. таксама Брукнер, 487; Варш. сл., 6, 110. Пра магчымасць збліжэння з сівы (гл.) сведчыць іншая назва птушкі сернік 2 (ад серы ’шэры’), гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 224; Антропаў, Назв. птиц, 370.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыда́рыцца ’здарыцца; пашчасціць’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.). Безумоўна, звязана з коранем ‑дар‑ (< прасл. *darъ, *dariti), які, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, вылучаецца і ў зда́рыцца (гл.; апошняе разам з укр. зда́ритися ЕСУМ, 2, 254 лічыць запазыч. з польск.). Семантычнае развіццё ад ’дар, падарунак і пад.’ да ’здарыцца, адбыцца’ становіцца больш зразумелым у сувязі з наяўнасцю ў прыда́рыцца значэння ’пашчасціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыла́дзіць ’прымацаваць, прырабіць; падрыхтаваць; падагнаць’ (Нас., ТСБМ), прыла́дзіць, пріла́дзіць ’тс’ (Бяльк.); сюды ж прыла́дзісты ’зручны ва ўжыванні, спрытны’ (Нас.) і аддзеяслоўныя назоўнікі прыла́да ’прыстасаванне, прыбор, механізм’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Бяльк., ТСБМ), таксама вытворныя: прыла́дак ’прыбор’ (ТСБМ), пріла́дка ’дастасаванне’ (Бяльк.), зборн. прыла́ддзе ’прылады’ (Нар. Гом.). Да ла́дзіць (гл.). Рус. дыял. прила́дить ’зрабіць, прыгатаваць’, укр. прила́дити ’прыладзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)