ЮРЭ́НЕЎ Расціслаў Мікалаевіч (13.4.1912, г. Віцебск — 28.5.2002),
расійскі кіназнавец, крытык, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Д-р мастацтвазнаўства (1961), праф. (1963). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1936), з 1939 выкладаў у ім. З 1948 працаваў у Ін-це гісторыі мастацтваў, з 1973 у НДІ тэорыі і гісторыі кіно. Аўтар манаграфій пра кінарэжысёраў: «Рыгор Аляксандраў» (1939), «Аляксандр Даўжэнка» (1959), «Эйзенштэйн» (1962), «Кінарэжысёр Яўген Чарвякоў» (1972); прац па праблемах кінамастацтва: «Савецкая кінакамедыя» (1964), «Кароткая гісторыя савецкага кіно» (1979), «Наватарства савецкага кінамастацтва» (1986). Напісаў сцэнарыі дакумент. фільмаў «Сяргей Эйзенштэйн» (1958), «Усевалад Пудоўкін» (1960), «Нараджэнне савецкага кіно» (1968), «Кіно расказвае пра сябе» (1969), «І.А.Пыр’еў» (1979) і інш.
Тв.:
Советский биографический фильм. [М.], 1949;
Кино за рубежом. М., 1961;
Смешное на экране. М., 1964;
Канн—Москва—Венеция. М., 1964;
Искусство, рожденное Октябрем. М., 1968;
Советское киноведение. М., 1977;
Александр Медведкин. сатирик. М., 1981;
Книга фильмов. М., 1981;
Чудесное окно: Краткая история мирового кино. М., 1983;
Эйзенштейн: Замыслы. Фильмы. Метод. М., 1985;
Кино Японии послевоенных лет. М., 1993;
Мой милый ВГИК. М., 1994;
Краткая история киноискусства. М., 1997.
т. 18, кн. 1, с. 220