ШУ́ХАЎ Уладзімір Рыгоравіч (28.8.1853, г. Грайваран Белгародскай вобл., Расія — 2.2.1939),
расійскі інжынер-вынаходнік і вучоны ў галіне тэхнікі і будаўніцтва. Ганаровы акад.АНСССР (1929), засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1928). Герой Працы (1932). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1876). З 1878 гал. інжынер тэхн.буд. канторы ў Маскве. Пасля 1917 на з-дзе «Парастрой» (Масква). Навук. працы па тэхніцы нафтавай прам-сці, цеплатэхніцы і буд. справе. Зрабіў разлік першага ў Расіі нафтаправода і кіраваў яго буд-вам, стварыў першы ў свеце мазутаправод з падаграваннем. Упершыню ў свеце ажыццявіў прамысл. факельнае спальванне вадкага паліва з дапамогай вынайдзенай ім распыльвальнай фарсункі (1880). Вынайшаў крэкінг-працэс (гл.Крэкінг). Стварыў канструкцыі вадатрубных паравых катлоў. Па яго праектах пабудавана каля 200 вежаў арыгінальнай канструкцыі (у т. л. Шабалаўская радыёвежа ў Маскве), каля 500 мастоў (у т. л. праз Аку і Волгу, Енісей), маякі і інш. Прэмія імя Леніна 1929.
Літ.:
Лопатто А.Э. Почетный академик В.Г.Шухов — выдающийся русский инженер. М., 1951;
Лейбензон Л.С. В.Г.Шухов // Люди русской науки. М., 1965.