група шапкавых грыбоў сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя П.: белы, або сухар (Russula delica), чорна-белы (R. albonigra), чорны, або свіння (R.adusta). У лясах трапляюцца з ліп. па кастрычнік.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. да 15 см, пукатая, потым лейкападобная, белая, брудна-белая, бурая ці амаль чорная. Пласцінкі зыходныя або прырослыя. Ножка даўж. да 4 см, роўная ці слаба звужаная ў нізе, шчыльная. Мякаць белая, шчыльная. Споры яйцападобныя, бясколерныя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛТУСЫ,
агульная назва 3 родаў рыб сям. камбалавых: П. стралазубыя — Atheresthes (2 віды), П. звычайныя, або белакорыя, — Hippoglossus (1 від) і П. чорныя, або сінякорыя, — Reinhardtius (1 від). Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у т. л. ў Ахоцкім, Баранцавым, Берынгавым і Японскім морах. Донныя рыбы.
Даўж. да 2,3 м, маса да 117 кг (зрэдку да 4,7 м і 340 кг). Цела асіметрычнае, сплошчанае, падоўжанае. Вочы на правым баку. Кормяцца малюскамі, ракападобнымі, рыбай. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РХАЎКА (Bovista),
род базідыяльных грыбоў парадку дажджавіковых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца на адкрытых месцах, сярод травы, радзей у лясах з чэрв. па вер. П. чарнеючая (B. nigrescens) і свінцова-шэрая (B. leumbea).
Пладовыя целы — шарападобныя, дыям. да 6 см. Абалонка (перыдый) двухслойная, вонкавы слой напачатку белы, потым шараваты, унутраны — танкаскурысты свінцова-шэры ці чорны. Мякаць (глеба) белая, потым аліўкава-бурая, парошыстая. Споры шарападобныя, з доўгім прыдаткам. У маладым узросце ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТЭКТЫ́ЎНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,
літаратурныя творы, сюжэты якіх пабудаваны на раскрыцці загадкавай тайны, звязанай са злачынствам. Традыцыйна вызначаецца як адгалінаванне прыгодніцкай літаратуры. Зараджэнне Д.л. звязваюць з імёнамі амер. пісьменніка Э.По («Забойства на вуліцы Морг», 1841) і англ. У.Колінза («Месячны камень», 1868). По быў пачынальнікам інтэлектуальнага (паказ працэсу расследавання злачынства), Колінз — прыгодніцкага (нанізванне драм. эпізодаў) сюжэтных тыпаў дэтэктываў. Значны ўклад у развіццё Дл. зрабілі А.К.Грын (ЗША), Э.Габарыо, Г.Леру (Францыя), асабліва А.К.Дойл (Вялікабрытанія), які стварыў вядомы вобраз прыватнага дэтэктыва Шэрлака Холмса. З імем англ. пісьменніка Г.К.Чэстэртана звязана паяўленне т.зв. «інтуітыўнага дэтэктыва», заснаванага на здагадцы і інтуітыўным пранікненні ў псіхіку злачынцы. Найб. поспеху ў развіцці такога роду дэтэктыва дасягнулі А.Крысці і Ж.Сіменон. Пасля 2-й сусв. вайны на Захадзе пашырыўся т.зв. «чорны раман», у аснове якога апісанне самога злачынства са сцэнамі забойстваў, насілля і інш. (М.Спілейн, С.Адамс, ЗША). Сярод рус. пісьменнікаў у жанры дэтэктыва працавалі А.Р.Адамаў, Ю.С.Сямёнаў, браты А.А. і Г А.Вайнеры і інш. У бел. л-ры дэтэктыў у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка. Прыкладам гіст. дэтэктыва з’яўляецца раман У.Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Творы з дэтэктыўным сюжэтам пішуць М.Чаргінец, К.Тарасаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шэрл, ‑у, м.
Чорны жалезісты турмалін.
[Ням. Schörl.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меланацы́ты
(ад гр. melas, -anos = чорны + -цыты)
пігментныя клеткі жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць меланін, абумоўліваючы чорную, карычневую, шэрую і рыжую афарбоўку покрываў і ўнутраных абалонак цела.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ніграспаро́з
(ад н.-лац. nigrospora, ад лац. niger = чорны + гр. spora = семя)
хвароба кукурузы і бавоўніку, выкліканая паразітычнымі грыбамі, пры якой на пашкоджаных органах утвараюцца чорныя кропкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
heban, ~u
м.
1. эбенавае (чорнае) дрэва;
2. мэбля з чорнага дрэва;
czarny jak heban — чорны як смала
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
black
[blæk]1.
adj.
1) чо́рны; ве́льмі цёмны
to turn black — чарне́ць, счарне́ць
2) чорнаску́ры, цёмнаску́ры, нэгрыця́нскі
3) бру́дны, карэ́лы
black hands — карэ́лыя ру́кі
4) апрану́ты ў чо́рнае
black monks — чо́рныя мана́хі, мана́хі ў чо́рным
5) пану́ры, безнадзе́йны
black despair — чо́рная ро́спач
2.
n.
1) чо́рны ко́лер, чарната́f.; чэрнь f.
2) чо́рная во́пратка, жало́ба f.
3) цёмнаску́ры -ага m., цёмнаску́рая f.; нэгр -а m., нэгрыця́нка f.
3.
v.t.
1) чарні́ць, фарбава́ць на чо́рны ко́лер
2) ваксава́ць (чараві́кі)
4.
v.i.
чарне́ць
•
- black out
- in the black Bookkeep
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
начо́рна, прысл.
1.Разм. Тое, што і начарна.
2. У чорны колер. Алесь быў у вялізных ботах і палатняных портках, пафарбаваных начорна.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)