чо́рны, -ая, -ае.

1. Які мае колер сажы, вугалю; проціл. белы.

Чорная фарба.

Чорная барада.

Ч. дым.

2. Цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым.

Ч. хлеб.

Ч. ад загару.

3. Брудны, запэцканы.

Чорныя рукі ад гразі.

4. Некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі і брудны (пра работу).

Чорная работа.

5. Прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны.

Ч. ход.

Чорная лесвіца.

6. Не апрацаваны, чарнавы.

Ч. варыянт рукапісу.

7. перан. Нізкі, каварны, подлы.

Чорная зайздрасць.

Чорныя справы.

8. перан. Дрэнны, адмоўны.

Чорныя старонкі біяграфіі.

Ч. бок жыцця.

9. перан. Цяжкі, змрочны, беспрасветны.

Чорныя думкі.

Чорная доля.

10. перан. Крайне рэакцыйны.

Чорныя сілы.

11. У Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі (гіст.).

Чорныя землі.

12. Паводле міфалагічных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай.

13. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў.

Чорныя парэчкі.

Чорная рабіна.

Ч. дзяцел.

Чорнае золата

1) нафта;

2) каменны вугаль.

Чорная біржа (чорны рынак) — неафіцыйная біржа (рынак).

Чорная ікра — ікра асятровых рыб.

Чорная кава — моцная кава без малака і вяршкоў.

Чорны лес — лісцёвы лес, чарналессе.

Чорны шар — выбарчы шар, які азначае «супраць абрання» каго-н.

Чорныя металы — назва жалеза і яго сплаваў (сталі, чыгуну і г.д.).

На чорную гадзіну (разм.) — на цяжкі час (пакінуць што-н.).

Ні чорнага ні белага (разм.) — не абазвацца, не сказаць ні слова каму-н.

Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

У чорным святле — змрочным, непрыглядным, горш, чым на самай справе (бачыць, падаваць, паказваць і пад. што-н.).

Чорная косць (костка) (уст.) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.

Чорны дзень (разм.) — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна.

Чорным па белым (разм.) — дакладна, выразна, ясна (напісана).

Як чорны вол (рабіць, працаваць; разм.) — рабіць не пакладаючы рук.

|| наз. чарната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. і чарно́та, -ы, ДМо́це, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чо́рны чо́рная чо́рнае чо́рныя
Р. чо́рнага чо́рнай
чо́рнае
чо́рнага чо́рных
Д. чо́рнаму чо́рнай чо́рнаму чо́рным
В. чо́рны (неадуш.)
чо́рнага (адуш.)
чо́рную чо́рнае чо́рныя (неадуш.)
чо́рных (адуш.)
Т. чо́рным чо́рнай
чо́рнаю
чо́рным чо́рнымі
М. чо́рным чо́рнай чо́рным чо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чо́рны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. чо́рны чо́рныя
Р. чо́рнага чо́рных
Д. чо́рнаму чо́рным
В. чо́рнага (адуш.) чо́рных (адуш.)
Т. чо́рным чо́рнымі
М. чо́рным чо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чо́рны

1. в разн. знач. чёрный;

~ная фа́рба — чёрная кра́ска;

~ныя во́чы — чёрные глаза́;

ч. хлеб — чёрный хлеб;

ч. ход — чёрный ход;

~ная рабо́та — чёрная рабо́та;

~ная металу́ргія — чёрная металлу́ргия;

ч. дзень — чёрный день;

ч. папа́рс.-х. чёрный пар;

ч. лес — чёрный лес;

ч. бу́сел — чёрный а́ист;

2. (о лошади) вороно́й;

3. прост. гря́зный;

~ная падло́га — гря́зный пол;

4. перен. чёрный, мра́чный, тяжёлый;

~ная падазро́насць — чёрное подозре́ние;

~ныя ду́мкі — чёрные (мра́чные) мы́сли;

5. перен. чёрный, престу́пный, злой;

~ныя сі́лы рэа́кцыі — чёрные си́лы реа́кции;

~ныя заме́ры — чёрные за́мыслы;

~нае дрэ́ва — чёрное де́рево;

~ная до́шка — чёрная доска́;

~ная бі́ржа — чёрная би́ржа;

~ная ра́са — чёрная ра́са;

~ная ікра́ — чёрная икра́;

~ныя мета́лы — чёрные мета́ллы;

ч. ко́фе — чёрный ко́фе;

~ная ма́гія — чёрная ма́гия;

ч. шар — чёрный шар;

~ная гадзі́на — чёрный день;

на ч. дзень — на чёрный день;

ч. ры́нак — чёрный ры́нок;

~ным па бе́лым (напі́сана) — чёрным по бе́лому (напи́сано);

рабі́ць як ч. вол — рабо́тать как вол;

трыма́ць у ~ным це́ле — держа́ть в чёрном те́ле;

~ная косць (ко́стка) — чёрная кость;

~ная няўдзя́чнасць — чёрная неблагода́рность;

з ~нага хо́ду — с чёрного хо́да;

~ная ко́шка прабе́гла памі́ж і́мі — чёрная ко́шка пробежа́ла ме́жду ни́ми;

ні ~нага ні бе́лага — ни да ни нет;

~ная ко́шка перабе́гла даро́гу — чёрная ко́шка перебежа́ла доро́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае колер сажы, вугалю, самы цёмны з усіх колераў; проціл. белы. Чорны атлас. Чорная фарба. □ Над галовамі часта праляталі самалёты — цяжкія бамбардзіроўшчыкі з чорнымі крыжамі на бартах і вёрткія тупарылыя «ястрабкі» з чырвонымі зоркамі. Якімовіч. А над травою звіняць, таўкуцца жаўтаватыя камары, стаяць слупы чорных мошак. Бяспалы. / у перан. ужыв. Дарогу чорны снег заносіць — Загінуць можа чалавек. Чарот. // у знач. наз. чо́рныя, ‑ых. Шашкі, шахматы цёмнага колеру ў процілегласць белым. Гуляць чорнымі. // Апрануты ў адзенне такога колеру. Уперадзе коннікаў ціха пасоўваўся вялізны аўтобус. Праз адкрытыя вокны бачыў ён [Міколка] чорныя мундзіры, чорныя шапкі з чырвонымі кантамі. Лынькоў. // у знач. наз. чо́рнае, ‑ага, н. Адзенне, убранне такога колеру. Мужчына быў увесь у чорным. Чорны. // Які мае пер’е, поўсць такога колеру. Чорны сабака. □ Арол чорны ўецца ў высі. Чарот. / У назвах птушак, жывёл. Чорны бусел. Чорны дзяцел.

2. Цёмны, больш цёмны, чым звычайна. Чорная зямля. □ Зноў, як тады, гатоў да ранку ў цішы на беразе сядзець, і слухаць голас малдаванкі, і ў вочы чорныя глядзець. А. Вольскі. Даша павярнулася. На парозе стаяў высокі чалавек. Бровы над чорнымі вачамі многа цямнейшыя за светлыя валасы. Пішчыкава. // Смуглявы, чарнявы, цёмнавалосы. Банда ўвалілася ў хату.. Адзін з шапкі, чорны, калматы, як звер, узламаў шабляю скрыню і пачаў перабіраць і выкідваць адтуль рэчы, якія яму больш падабаліся, а больш дробныя і каштоўныя — клаў у кішэню. Колас. // Які пасмуглеў ад сонца. Тут, пад разгалістай вярбой на беразе ракі, іх двое: амаль чорны ад загару Ілья Нікіценка і крыху хударлявы Толя Ярмакоў. Шыловіч. // Які мае цёмную скуру (як адзнаку расы). А белыя, жоўтыя, чорныя расы Да мовы супольнай прачысцяць дарогу... Купала. Не ведалі .. [пані], што гэта не божыя слёзы, а слёзы маленькага голага чорнага Тубі з вострава Цэйлона. Маўр. // Вельмі цёмны, змрочны. Працавалі Пры вогнішчаў яркім святле, Слыхам сочачы Ворага ў чорнай імгле. Куляшоў. На чорным начным полі ляжала нешта белае, распластанае. Сабаленка. // Цёмны, неасветлены. А ў сяле яшчэ не спяць... Міма чорных вокнаў Давядзецца нам ступаць, Нібы пад канвоем. Жычка. // Непранікальны, шчыльны; цёмны (пра хмару, дым і пад.). Над усходнім краем лесу стаяла чорнае воблака. Кулакоўскі. Чорнай хмарай Кружаць галкі; — І ў аконца бачна мне: Грак з грачыхай У садзе ціха След пракладваюць вясне. Шуцько. У чорных снегавых хмарах з поўначы насоўвалася зіма. Мурашка. // Зроблены, прыгатаваны або выпечаны з цёмнай, жытняй мукі. Нічога ў жыцці не трэба. Са мной толькі будзьце заўжды, Лустачка чорнага хлеба, Глыточак крыштальнай вады. Матэвушаў.

3. Разм. Брудны, запэцканы, зашмальцаваны. Абціраючы чорныя рукі падолам, цётка Катрына патрухала ў хату. Брыль. [Вера:] — Лазню я і сёння яшчэ ўспею выпаліць. .. Сподняе зменіш. Што так мяняць без лазні — на чорныя плечы. Пташнікаў.

4. Некваліфікаваны, які не патрабуе пэўных ведаў і навыкаў, звычайна фізічна цяжкі і брудны (пра чарнавую работу і пад.). Памятае Змітрок і апошнія словы бацькі, які ўсё сваё жыццё аддаў аднойчы выбранай любімай справе: — Помні, сынку, што не чорная праца ганьбіць чалавека, а яго чорныя справы, душа. Ваданосаў. Чорная, самая цяжкая справа — найлепшая навука для чалавека. Лужанін. [Лірнік:] Чорная работа не сажа — душы не замажа. Вітка. [Дырэктар:] — А цяпер, у дадзены момант, такой [учотчыцы] работы няма. А на чорную на якую вы не пойдзеце. Сабаленка. // Найменш значны, дапаможны (пра адпаведную частку якой‑н. працы, справы). Інжынер Прыстром бачыў у рабочых толькі сілу, здольную на чорную работу, на выкананне задум і планаў інтэлігентаў. Арабей.

5. Не галоўны, не цэнтральны, не парадны, які выкарыстоўваецца для штодзённых патрэб (пра дзверы, ход, уваход і пад.). Праз чорны ход Эма знікла з дому. Машара. [Чарвякоў:] — Цяпер нам трэба ціхенька выйсці праз кухню на чорную лесвіцу, каб яны [вартавыя] не пачулі. Мяжэвіч.

6. перан. Дрэнны, адмоўны; які не выклікае адабрэння. Яны [сусед і вусаты] доўга шукалі ўсяго дрэннага ў былога парабка, а разам стараліся выказаць як найбольш чорных слоў і на цяперашні свет. Чорны.

7. перан. Нізкі, каварны, подлы. Хіба Колас мог заставацца спакойным! Гаварыць, расказваць свету аб чорным злачынстве! Лужанін. Не было б, уласна, мне і справы, Вытрымаў бы я нейтралітэт, Ды плануе новыя расправы Не адзін там чорны прайдзісвет. Панчанка. // Які губіць, знясільвае. У душы гарыць агонь нуды — пануры, чорны. Багдановіч.

8. перан. Крайне рэакцыйны, контррэвалюцыйны. [Апейка:] — Так, рэлігія — мы не тоім гэтага — адна з самых чорных сіл, якая перашкаджае нам, бальшавікам. Мележ.

9. перан. Цяжкі, змрочны, беспрасветны. Паэт непахісна верыць, што доля чорная людзей не з’яўляецца ўсемагутнай, таксама, як яна не ёсць і вечная на зямлі, налітай крывёю і потам гаротнага люду. Майхровіч. Гора складае свае калыханкі — Сумныя песні пра чорны прыгон. Танк. / Пра час, перыяд, звязаны з горам, няшчасцем. Аднойчы, як чорны выдаўся час, Юнак пакідаў айчыну. Лось. / у вобразным ужыв. Чорнай бездані чорны рот Разяўляеш [акіян] не ў час, відаць. Вельмі ж рана ў дваццаць год, Рана хлопцам пра смерць гадаць! Гілевіч.

10. Які ў дарэвалюцыйныя часы адносіўся да ніжэйшых слаёў грамадства, да простага народа. Вырвалі мы з коранем тое пустазелле, Што смактала сокі З чорнае галоты. Колас.

11. Гіст. У дарэвалюцыйнай Расіі — цяглавы, дзяржаўны. Чорныя землі. Чорныя двары.

12. Паводле забабонных уяўленняў — чарадзейны, звязаны з нячыстай сілай. Донна, донна! Вы ўзялі Ад маіх слядоў зямлі І зрабілі пагавары З чарадзейных чорных кніг. Багдановіч. Зайшла размова аб навуках — Старых, даўнейшых — і іх штуках, Аб кнігах з чорнаю пячаццю, Аб чараўніцтве, аб закляцці. Колас.

•••

Чорнае дрэва гл. дрэва.

Чорнае золата гл. золата.

Чорная біржа (чорны рынак) гл. біржа.

Чорная дошка гл. дошка.

Чорная ікра гл. ікра.

Чорная магіл гл. магіл.

Чорная меланхолія гл. меланхолія.

Чорны кофе (чорная кава) гл. кофе.

Чорны лес гл. лес.

Чорны шар гл. шар.

Чорныя металы гл. метал.

Чорныя сотні гл. сотня.

Чорныя спісы гл. спіс.

Зрабіць белае чорным гл. зрабіць.

Ні чорнага ні белага — не абазвацца, не сказаць ні слова каму‑н.

Трымаць у чорным целе гл. трымаць.

У чорным святле гл. святло.

Чорная гадзіна гл. гадзіна.

Чорная косць (костка) гл. косць.

Чорная кошка прабегла (перабегла) паміж кім гл. кошка.

Чорная няўдзячнасць гл. няўдзячнасць.

Чорны дзень гл. дзень.

Чорным па белым — дакладна, выразна, ясна, недвухсэнсава (сказаць, напісаць і пад.).

Як чорны вол гл. вол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́кава-чо́рны ла́ково-чёрный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́кава-чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ла́кава-чо́рны ла́кава-чо́рная ла́кава-чо́рнае ла́кава-чо́рныя
Р. ла́кава-чо́рнага ла́кава-чо́рнай
ла́кава-чо́рнае
ла́кава-чо́рнага ла́кава-чо́рных
Д. ла́кава-чо́рнаму ла́кава-чо́рнай ла́кава-чо́рнаму ла́кава-чо́рным
В. ла́кава-чо́рны (неадуш.) ла́кава-чо́рную ла́кава-чо́рнае ла́кава-чо́рныя (неадуш.)
ла́кава-чо́рных (адуш.)
Т. ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рнай
ла́кава-чо́рнаю
ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рнымі
М. ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рнай ла́кава-чо́рным ла́кава-чо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аксамі́тна-чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аксамі́тна-чо́рны аксамі́тна-чо́рная аксамі́тна-чо́рнае аксамі́тна-чо́рныя
Р. аксамі́тна-чо́рнага аксамі́тна-чо́рнай
аксамі́тна-чо́рнае
аксамі́тна-чо́рнага аксамі́тна-чо́рных
Д. аксамі́тна-чо́рнаму аксамі́тна-чо́рнай аксамі́тна-чо́рнаму аксамі́тна-чо́рным
В. аксамі́тна-чо́рны (неадуш.)
аксамі́тна-чо́рнага (адуш.)
аксамі́тна-чо́рную аксамі́тна-чо́рнае аксамі́тна-чо́рныя (неадуш.)
аксамі́тна-чо́рных (адуш.)
Т. аксамі́тна-чо́рным аксамі́тна-чо́рнай
аксамі́тна-чо́рнаю
аксамі́тна-чо́рным аксамі́тна-чо́рнымі
М. аксамі́тна-чо́рным аксамі́тна-чо́рнай аксамі́тна-чо́рным аксамі́тна-чо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фіяле́тава-чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фіяле́тава-чо́рны фіяле́тава-чо́рная фіяле́тава-чо́рнае фіяле́тава-чо́рныя
Р. фіяле́тава-чо́рнага фіяле́тава-чо́рнай
фіяле́тава-чо́рнае
фіяле́тава-чо́рнага фіяле́тава-чо́рных
Д. фіяле́тава-чо́рнаму фіяле́тава-чо́рнай фіяле́тава-чо́рнаму фіяле́тава-чо́рным
В. фіяле́тава-чо́рны (неадуш.)
фіяле́тава-чо́рнага (адуш.)
фіяле́тава-чо́рную фіяле́тава-чо́рнае фіяле́тава-чо́рныя (неадуш.)
фіяле́тава-чо́рных (адуш.)
Т. фіяле́тава-чо́рным фіяле́тава-чо́рнай
фіяле́тава-чо́рнаю
фіяле́тава-чо́рным фіяле́тава-чо́рнымі
М. фіяле́тава-чо́рным фіяле́тава-чо́рнай фіяле́тава-чо́рным фіяле́тава-чо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вішнёва-чо́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вішнёва-чо́рны вішнёва-чо́рная вішнёва-чо́рнае вішнёва-чо́рныя
Р. вішнёва-чо́рнага вішнёва-чо́рнай
вішнёва-чо́рнае
вішнёва-чо́рнага вішнёва-чо́рных
Д. вішнёва-чо́рнаму вішнёва-чо́рнай вішнёва-чо́рнаму вішнёва-чо́рным
В. вішнёва-чо́рны (неадуш.)
вішнёва-чо́рнага (адуш.)
вішнёва-чо́рную вішнёва-чо́рнае вішнёва-чо́рныя (неадуш.)
вішнёва-чо́рных (адуш.)
Т. вішнёва-чо́рным вішнёва-чо́рнай
вішнёва-чо́рнаю
вішнёва-чо́рным вішнёва-чо́рнымі
М. вішнёва-чо́рным вішнёва-чо́рнай вішнёва-чо́рным вішнёва-чо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)