Лаба́ціна ’выпукласць ілба’ (КЭС, лаг., КСТ), лъба́ціна ’высокі, вялікі лоб’, ’лоб чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), утворана ад прым. лабаты і суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагізон ’легіянер’ (нар. этымалогія). Так сяляне называлі ў 1918 г. польскіх легіянераў корпуса Доўбар–Мусніцкага, збліжаючы легіянер з лагіза ’гультай, абібок, прайдзісвет’ (Некр.), лагізон ’тс’ (Сцяцко, Афікс. наз., 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламавіца ’хвароба’ (паўн.-зах., КЭС). Да ламіць, ламаць. Утворана, як і іншыя назвы хвароб: трасавіца, зябавіца, пухлявіца, жаўтавіца і г. д. Аб суф. ‑авіца гл. Сцяцко (Афікс. наз., 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́харыца ’непаседа’ (гом., Мат. Гом.). Да ла́хаць1 (гл.). Утварэнне, аналагічнае з рус. смал., арл. ла́харь ’каханак’. Параўн. бел. ле́пар, ду́мар, чы́тар (Сцяцко, Афікс. наз., 29–30) + суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Легчыня́, лігныня ’лёгкасць’ (КЭС, лаг.) — як і іншыя пошта abstracta qualitativa з націскам на апошнім складзе, утворана ад прыметніка пры дапамозе суф. ‑інЖіп‑ja (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кало́вішча ’гразкае месца’ (стол., Яшк.). Сувязь з кал ’гразь і інш.’ бясспрэчная; утворана, відаць, генетычна складаным суфіксам ‑ов‑ішч‑а. меркаванні адносна якога параўн. у Сцяцко, Афікс. наз., 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салду́к ’салдат’ (Касп.). З салдат (гл.) з заменай канцавога складу суф. ‑ук, як у прыму́к ’прымак’, знайду́к ’пазашлюбнае дзіця’ і г. д.; аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скару́бка ‘кусочак сала’ (Касп.). Відавочна, ад *skora (гл. скорка) з суф. ‑уб(к)а. Да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 141. Не выключана метатэза з скабурка (гл.). Гл. скарупа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труса́я ‘пра неразумную, бесталковую жанчыну’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, ад трусіць1 ‘трэсці, калаціць’ (гл.) з суф. ‑аj‑а са значэннем зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36). Параўн. трусея, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панядзёга ’жывёліна, якая нарадзілася ў панядзелак’ (Сл. ПЗБ). Ад панядзелак з суф. ‑ога (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 136) з адсячэннем суфікса і часткі каранёвай лексемы, якая, магчыма, успрымаецца як суфікс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)