раздзел механікі, які вывучае паводзіны кантынуумаў матэрыяльных пунктаў, што неперарыўна запаўняюць аб’ёмы геам. прасторы. Падзяляецца на гідрааэрамеханіку, газавую дынаміку, механіку сыпкіх асяроддзяў, пругкасці тэорыю, пластычнасці тэорыю і інш.
У М.с.а. рэчыва разглядаецца як неперарыўнае суцэльнае асяроддзе без уліку атамна-малекулярнай будовы; для яго ўводзяцца паняцці шчыльнасці, перамяшчэння, скорасці, т-ры, унутр. энергіі, энтрапіі, патоку цяпла і інш. як неперарыўна дыферэнцавальных функцый. Адначасова лічыцца неперарыўным размеркаванне ўсіх характарыстык асяроддзя, што дае магчымасць выкарыстоўваць апарат вышэйшай матэматыкі для неперарыўных функцый. У М.с.а. зыходнымі для вывучэння любых асяроддзяў (напр., газаў, вадкасцей, плазмы, дэфармаваных цвёрдых цел) з’яўляюцца ўраўненні руху (ці раўнавагі) асяроддзя, атрыманыя на аснове законаў механікі: ураўненні неразрыўнасці (суцэльнасці) асяроддзя як вынік закону захавання масы; закон захавання энергіі. Асаблівасці кожнага канкрэтнага асяроддзя ўлічваюцца ўраўненнем стану або рэалагічным ураўненнем, дзе ўстанаўліваецца залежнасць паміж напружаннямі і дэфармацыямі (ці скарасцямі дэфармацый). Пры рашэнні кожнай задачы задаюцца пачатковыя і гранічныя ўмовы, выгляд якіх залежыць ад асаблівасцей асяроддзя.
На Беларусі даследаванні па праблемах М.с.а. праводзяцца ў Нац.АН, БДУ, БПА і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гарда́ ’чароўнае зелле’, таксама горд (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, тое ж, што і рус.горд ’Viburnum lantana, від каліны чорнай’ (таксама гордо́вына, горди́на, гордо́вик), укр.горд, гордовина, гордина, гордовид, гордовик, горді́вка (Макавецкі, Sł. botan., 397). Лічыцца няясным словам (Праабражэнскі, 1, 146; Фасмер, 1, 439).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́тарыць ’гаварыць, размаўляць’. Прасл.*gutoriti. Рус.гу́торить, гута́рить, укр.гу́тір ’размова, бяседа’, гуто́рити, славац.hutoriť. Лічыцца складаным словам: *gu‑ адносіцца да *govoriti, а другая частка (*‑toriti) — да літ.tar̃ti ’сказаць’ (параўн. і слав.*tortoriti). Гл. Фасмер, 1, 479; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 179–180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск.deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск.dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРАМА́ДСТВА,
сацыяльнае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой гал. ўмову жыццядзейнасці людзей, увасобленую ў канкрэтна-гіст. формах і тыпах. Вылучаюць шэраг абавязковых прыкмет сучаснага грамадства: наяўнасць пэўнай сукупнасці надзеленых воляй і свядомасцю індывідаў; існаванне агульных інтарэсаў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў імя агульных мэт; стварэнне дзяржавы і рэгуляванне праз яе розных інтарэсаў; магчымасць развіцця і ўдасканалення грамадскіх інстытутаў шляхам іх рэфармавання і інш. Пры гэтым першаснай адзінкай грамадства лічыцца абстрактны індывід, а само грамадства асацыіруецца з сукупнасцю індывідаў. Аднак гэтыя прыкметы не лічацца вычарпальнымі і не прымаюцца ў якасці сукупнага крытэрыю для вызначэння чалавечага грамадства. У гісторыі філас., сацыялагічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменне грамадства як сукупнасці людзей, аб’яднаных у адзінае цэлае па аб’ектыўных або суб’ектыўных прычынах. Геракліт лічыў грамадства адным з выяўленняў усеагульнага розуму (логасу), Дэмакрыт — штучным прадуктам працяглага натуральна неабходнага развіцця. Сакрат і Платон імкнуліся адшукаць аснову грамадства ў думцы пра яго, яго ідэі. Арыстоцель выводзіў паняцце грамадства з неабходнасці зносін свабодных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадства як злучэння многіх людзей, аб’яднаных агульнасцю патрэб, інтарэсаў, згоднасцю ў пытаннях права (Цыцэрон). Мысліцелі Н.Макіявелі, Т.Гобс бачылі ў грамадстве сродак сац. кантролю над сутнасцю індывіда і яго ўтаймавання. У перыяд бурж. рэвалюцый у Зах. Еўропе моцныя пазіцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадства (Г.Гроцый, Д.Дзідро). У процівагу грамадскаму дагавору Г.Гегель прапанаваў у якасці фактара, што фарміруе грамадства, шматбаковую ўзаемную залежнасць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным, жыцці. У 2-й пал. 19 ст. ўзнікла матэрыяліст. тэорыя грамадства (К.Маркс, Ф.Энгельс, У.І.Ленін, Г.В.Пляханаў). Яна аспрэчвае гал. пастулат ранейшых поглядаў на тое, што ключавое значэнне для грамадства мае індывід. Паняцце грамадства ў матэрыяліст. разуменні ўключае ўсю сукупнасць грамадскіх з’яў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасцю ўзаемадзеяння людзей, іх разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадства на пэўнай ступені развіцця — гэта грамадска-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутр. структуру і зменьваецца па аб’ектыўных законах. У апошняй трэці 20 ст. атрымалі прызнанне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам устанаўлення разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэнняў у грамадстве лічыццанавук.-тэхн. прагрэс і выкліканыя ім сац.-эканам. вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі індустрыяльнага грамадства, дзе асн. крыніцай складанага комплексу грамадскіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне сусв. сістэмы камунікацыі і ўзнікненне глабальнага грамадства. Пашыранымі сац.-эканам. версіямі індустр. грамадства з’яўляюцца дабрабыту тэорыя і канцэпцыя аб «дзяржаве працвітання». Лагічным працягам тэорыі індустр. грамадства з’яўляюцца тэорыі постіндустрыяльнага грамадства і інфармацыйнага грамадства. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадстваў.
Літ.:
Волков А.И. Человеческое измерение прогресса. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
reckon
[ˈrekən]1.
v.t.
1) падлі́чваць
She never reckons the cost — Яна́ ніко́лі не падлі́чвае кошт
2) лічы́ць (-ца)
This person is to reckoned with — З гэ́тай асо́бай трэ́ба лічы́цца
2.
v.i.
1) разьлі́чваць, спадзява́цца
I reckon the weather will be good — Спадзяю́ся, што надво́р’е бу́дзе до́брае
2) разьлі́чвацца, распла́чвацца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бусава́ць ’п’янстваваць, дэбашырыць’, буса́ць ’бурна весяліцца, п’янстваваць’ (Бяльк., Нас.). Сюды ж і буса́йла ’дзёрзкі гарэза; гуляка’ (Гарэц., Нас.). Рус.бу́са́ть ’піць, п’янстваваць’, бусо́й, бу́сый ’п’яны’; слова з мовы афеней (СРНГ, 3, 301). Лічыцца запазычаннем з с.-н.-ням.būsen ’тс’, с.-в.-ням.bûsen. Фасмер, 1, 251.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грэ́баваць ’грэбаваць’. Укр.гре́бувати, гре́бати, рус.греба́ть, грёбать. Фасмер (1, 454) параўноўвае з чэш.hřebati ’сварыцца, лаяць’ і далей з рус.гребу́ (так і Бернекер, 1, 348). Падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 7, 108–109 (пад *grebati, *grěbati). Лічыцца, што значэнне ’грэбаваць’, ’лаяць’ развілося з ’капаць, капацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бато́г ’бізун’ (Тарн.), бату͡ог (Бесар.). Укр.баті́г ’тс’, рус.бато́г, польск.batog, чэш.batoh. Лічыцца вытворным ад бат (гл.). Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56–57; Слаўскі, 1, 28. Але ёсць думкі аб запазычанні гэтага слова з усходніх моў, што не пераконвае (Фасмер, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадава́чка ’прадаўшчыца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Лічыцца калькай літ.pardavėja ’тс’, паралельнай да kasėja ’канапка’, siuvėja ’швачка’ і пад. (Baltistica, 26, 2, 167), параўн., аднак, у Скарыны продавач і балг.продава́чка, што сведчыць аб магчымасці самастойнага утварэння ад прадаваць, гл. прадаць (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 1, 329).