◎ Паво́длуг ’у адпаведнасці з чым-н., згодна з чым-н.’ (КЭС, лаг.), павэдлуг ’тс’ (Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), павэдлук ’акрамя’ (З нар. сл., гродз.). Гл. вэдлуг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пахрасці́цца ’прарасці, папускаць храсткі да ўсходу’ (КЭС, лаг.; ганц., карэліц., дзятл., віл., ст.-дар., слуц., Сл. ПЗБ). Да na‑ і храсток ’парастак (бульбы, гуркоў і інш.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапу́ выкл. ’пра пачатак хадзьбы’, часцей падвойваецца тапу‑тапу: тапу́‑тапу́ і пайшоў (Юрч. Вытв.), шэранькая козачка тапу‑тапу скоранька (лаг., Дзіц. фальклор). Да топаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́нькацца ‘хутка перамяшчацца, мітусіцца’ (віл., Сл. ПЗБ), ‘туляцца, швэндацца без справы’ (лаг., Гіл.). Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. дыял. ту́нкаться ‘стукацца (у дзверы, вароты)’, ту́нн — імітатыў (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аха́яць 1 ’ачысціць, прывесці ў належны выгляд’ (Касп., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’прыбраць’; ахаіць, ’ачысціць, выпратаць’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.), ахайваць ’мыць, прыбіраць, ачышчаць’ (Сцяц.), ахаяцца ’памыцца, прыбрацца’ (Сцяшк.), ахайлівы ’які захоўвае чысціню’ (Др.-Падб.), ахайны ’акуратны’ (БРС, Сцяшк., КЭС, лаг.), ахайнасць (БРС, Гарэц.), укр. ахаяти, охаювати, охайний, охайність, рус. дыял. охаять, польск. дыял. ochaić, ochajny, ochajtiość (з укр., Варш. сл.). Ад хаяць ’чысціць, даглядаць’.
Аха́яць 2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяць ’лаяць, зневажаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каме́дыя ’разнавіднасць драматычнага твора’ (ТСБМ), ’смешнае відовішча’ (КЭС, лаг.), камэ́дзія ’камедыя, смех’ (Бяльк.), кумэ́дзія ’смешная падзея’ (Бяльк.); каме́дна ’смешна’ (Ян.; браг. Мат. Гом.), камэ́дна ’тс’ (Бяльк.), карэліц. каме́дны ’смешны’ (Ян.), камэдзіць ’гарэзіць, жартаваць’; камадыя́н ’камедыянт’, камадыяніцца ’вычвараць’ (КЭС, лаг.), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. комедия, комедея ’камедыя’ (пач. XVII ст.). Са ст.-польск. komedia, якое з лац. cōmoedia < ст.-грэч. κομῳδία ’тс’ < κῶμος ’гулянка, вясёлая працэсія’ + ᾠδή ’спеў’ (Бчмыка. Запазыч. 163; Слаўскі, 2, 379).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паскро́бак, паскрэбак, паскрэбіш, падскрэбіш, паскробка, паскрэбка, поскро́бка, пашкробак, падшкробак ’выскрабак, рэшткі цеста ў дзежцы для закваскі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом., Мат. Маг.), паскрэбкі ’астаткі ежы ў паскробаным гаршку’ (КЭС, лаг.), ’апошняе дзіця ў бацькоў’ (Сл. ПЗБ). Да скрэбці (гл.). Паілак значэнне ’пасля, па’. Аналагічна польск. poskrobek, рус. поскребок, поскрёбыш. Сюды ж кобр., драг. поскрэптуха, поскріптуха, малар. поскрыптач, пошкріптач ’хлябок з рэшткаў цеста’ (клім., Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выгля́ды ’перадвясельны звычай, калі засватаная дзяўчына прыязджае глядзець гаспадарку маладога’ (КЭС, лаг.), выгля́дзіны (Касп.), вы́гляды ’тс’ (Мат. Гом.). Ад выгляда́ць ’глядзець, імкнуцца ўбачыць нешта’; параўн. рус. смотрины.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віжава́ць ’выведваць, выглядваць, шпегаваць, сачыць, падпільноўваць, падслухоўваць’ (БРС, КТС, карэліц.; Янк. Мат., Янк. I, Сцяшк. МГ; лаг., КЭС) — дэвербатыўнае ўтварэнне ад віж 1 (гл.) і суф. ‑ovati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́рхаць 1 ’хваравіта пакашліваць, перхаць’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.
Ке́рхаць 2 ’пра малое дзіця, якое плача, голас падае, есці хоча’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя кіркаць (гл.) і перхаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)