~ des Ínneren, ~ für Ínnere Ángelegenheiten міністэ́рства ўну́траных спраў;
~ für Áuswärtige Ángelegenheiten міністэ́рства заме́жных спраў;
~ für Gesúndheitswesen міністэ́рства ахо́вы здаро́ўя;
~ für Post und Férnmeldewesen міністэ́рства су́вязі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БА́РДЗІН (Іван Паўлавіч) (13.11.1883, в. Шырокі Уступ Саратаўскай вобл., Расія — 7.1.1960),
савецкі вучоны-металург. Акад.АНСССР (1932). Герой Сац. Працы (1945). З 1942 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1910). Працаваў на металург. з-дах, з 1917 кіраваў аднаўленнем металург. прам-сці. У 1929—32 узначальваў буд-ва Кузнецкага металург. камбіната. З 1939 дырэктар Ін-та металургіі АНСССР, з 1944 — Цэнтр.НДІ чорнай металургіі. Працы па праектаванні і стварэнні магутных металург. заводаў, інтэнсіфікацыі металург. працэсаў, асваенні бесперапыннай разліўкі сталі ў крышталізатарах. Чл. шэрагу замежныхАН. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПА СУ́ВЯЗЯХ З СУАЙЧЫ́ННІКАМІ ЗА РУБЯЖО́М, Беларускае таварыства «Радзіма»,
добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана ў 1964 (у 1960—64 дзейнічала Бел. секцыя к-та «За вяртанне на Радзіму і развіццё культ. сувязяў з суайчыннікамі»). У 1976 пераўтворана ў Бел.т-ва «Радзіма». Сярод заснавальнікаў Р.Шырма і М.Танк. Асн. кірункі дзейнасці: культ. і эканам. кантакты з аб’яднаннямі землякоў за мяжой і асобнымі суайчыннікамі, перасылка за мяжу л-ры, падручнікаў, кінафільмаў, фотавыставак і інш., арганізацыя курсаў па вывучэнні бел. гісторыі, культуры і мовы, гуманіт. дапамогі ад замежных суайчыннікаў жыхарам Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы 1986 і інш.Т-ва заснавальнік газ. «Голас Радзімы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЮ́К (Вера Ільінічна) (15.7.1904, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 5.12.1986),
майстар маст. саломапляцення; ініцыятар адраджэння традыцый саломкі мастацкай на Беларусі. Працавала на Брэсцкай ф-цы сувеніраў (з 1964). Заснавала там промысел па вырабе маст. і ўжытковых рэчаў з саломкі. Для масавай вытв-сці стварыла шэраг узораў-эталонаў утылітарна-дэкар. вырабаў у спалучэнні з чаротам, ніткамі, дрэвам, скурай (сурвэткі, сумкі, куфэркі і інш.), а таксама дробнай саламянай пластыкі сувенірнага і маст. характару (фігуркі людзей, птушак, жывёл, жанравыя сцэны і інш.). Прадаўжальнікі яе справы — дачка Т.Агафоненка і ўнучка Т.Паўлоўская. Творы захоўваюцца ў бел. і замежных музеях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬМАН (Паліна Уладзіміраўна) (н. 24.10.1919, г. Бярдзічаў, Украіна),
Герой Сав. Саюза (1946). З 1920 жыла ў Гомелі. Скончыла 3 курсы Маскоўскага ун-та (1941), курсы штурманаў (1942), Ваен.ін-тзамежных моў (1951). З кастр. 1941 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд., Паўн.-Каўказскім (у Асобнай Прыморскай арміі), на 4-м Укр. і 2-м Бел. франтах: штурман, нач. сувязі эскадрыллі 46-га Таманскага жаночага авіяпалка начных бамбардзіроўшчыкаў. Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Зрабіла 860 баявых вылетаў. Да 1957 у Сав. Арміі. У 1959—79 на выкладчыцкай рабоце.
першая ў Расіі жанчына-афіцэр, пісьменніца. У 1806, выдаўшы сябе за мужчыну, уступіла ў кав. полк, удзельнічала ў вайне з Францыяй у 1807, у вайне 1812 (кантужана ў Барадзінскай бітве), замежных паходах рус. арміі 1813—14. Была ардынарцам у М.І.Кутузава. Аўтар успамінаў («Запіскі Н.А.Дуравай», 1836—39), рамана «Гудзішкі» (1839), «Аповесцей і апавяданняў» (1839). Д. прысвечаны шэраг твораў л-ры і мастацтва — маст. фільм «Гусарская балада» (1962) паводле п’есы А.К.Гладкова «Даўным-даўно» (1942), опера А.В.Багатырова «Надзея Дурава» (1957) і інш.
Тв.:
Избранное. М., 1984;
Избранные сочинения кавалерист-девицы Н.А.Дуровой. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПТАН ((Compton) Артур Холі) (10.9. 1892, г. Вустэр, штат Агайо, ЗША — 15.3.1962),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1927) і шэрагу замежныхАН. Скончыў Прынстанскі ун-т (1914). У 1920—23 і 1953—61 праф. ун-та Вашынгтона ў г. Сент-Луіс (у 1945—53 рэктар); у 1923—45 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў. Адкрыў эфект змены даўжыні хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення з прычыны рассеяння яго электронамі рэчыва (Комптана эфект). Выявіў поўнае ўнутранае адбіццё рэнтгенаўскіх прамянёў. Адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў, які сведчыць пра іх карпускулярную прыроду. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН ((Kun) Бела) (20.2.1886, г. Чэху-Сілваніей, Румынія — 30.11.1939?),
дзеяч венгерскага і міжнар.камуніст. руху. З 1902 чл.С.-д. партыі Венгрыі. Удзельнік 1-й сусв. вайны, у 1916 у Расіі трапіў у палон, у 1917 далучыўся да руху бальшавікоў. У 1918 нелегальна вярнуўся ў Венгрыю, заснаваў Камуніст. партыю Венгрыі (24.11.1918). Пасля абвяшчэння Венг.Сав. Рэспублікі нарком замежных, потым і ваен. спраў (21.3—1.8.1919). Пасля падзення рэспублікі эмігрыраваў у Аўстрыю. З жн. 1920 у Расіі. З 1921 чл. Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937 арыштаваны, у 1956 рэабілітаваны. Аўтар прац па гісторыі венг. і міжнар.камуніст. руху.
Літ.:
Бела Кун: Избранное. Воспоминания о Б.Куне. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВА́ЛЯ—МУСАЛІ́НІ ПАГАДНЕ́ННІ 1935, Рымскі пакт. Падпісаны 7.1.1935 у Рыме міністрам замежных спраў Францыі П.Лавалем і фаш. дыктатарам Італіі Б.Мусаліні. Ініцыіраваны франц. урадам, каб скіраваць экспансію Італіі з Балканаў і бас. Дуная ў бок Афрыкі. Прадугледжвалі ўступку Італіі часткі франц.калан. уладанняў у Афрыцы (114 тыс.км² каля паўд. мяжы Лівіі, каля 800 км² на мяжы Італьян. Эрытрэі, в-аў Думейра), перадачу ёй 20% акцый чыг. Джыбуці—Адыс-Абеба, згоду Францыі на эканам. перавагу Італіі ў Эфіопіі (у сакрэтным парадку і ваен. ўварванне), спыненне Італіяй антыфранц. дзейнасці ў Тунісе і інш. Садзейнічалі падрыхтоўцы італа-эфіопскай вайны 1935—36. Дэнансаваны Італіяй у снеж. 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́РНСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1925,
міжнародная канферэнцыя міністраў замежных спраў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхаславакіі, якая адбылася 5—16.10.1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) у развіццё гарантыйных палажэнняў Версальскага мірнага дагавора 1919 і Даўэса плана. На канферэнцыі былі парафіраваны 9 дакументаў, у т. л. Рэйнскі гарантыйны пакт (гл.Дакарнскія дагаворы 1925). У сакрэтным парадку канферэнцыя мела і антысав. накіраванасць (спроба схіліць Германію да канфрантацыі з СССР). Садзейнічала ўзмацненню знешнепаліт. пазіцый Германіі, аслабленых пасля 1-й сусв. вайны.
Кр.: Локарнская конференция 1925 г.: Док. М., 1959.
Літ.:
Климовский Д.С. Германия и Польша в локарнской системе европейских отношений: Из истории зарождения второй мировой войны. Мн., 1975.