ТЭ́РНЕР, Цёрнер (Turner) Джозеф Мэлард Уільям (23.4.1775, Лондан — 19.12.1851), англійскі жывапісец, акварэліст, рысавальшчык і гравёр; найбуйнейшы майстар англ.рамантызму. Вучыўся ў АМ у Лондане (1789—93), з 1808 выкладаў у ёй. Працаваў пераважна ў Лондане, шмат падарожнічаў па Англіі і краінах Еўропы. Да 1800 пісаў пераважна акварэльныя пейзажы, у пач. 19 ст. — жывапісныя пейзажы ў традыцыях галандскіх майстроў 17 ст. («Мол у Кале», 1802—03), пазней часта звяртаўся да матываў К.Ларэна, трактуючы іх у фантастыка-рамантычным духу. Для работ сталага перыяду характэрны віртуознае ўвасабленне дынамікі і проціборства прыродных сіл, рэдкіх атмасферных эфектаў. Асаблівай свабодай і дынамічнасцю вылучаюцца яго марскія пейзажы, карціны на гіст. і міфалагічныя тэмы 1820—40-х г., выкананыя чыстымі, светлымі фарбамі, пабудаваныя на кантрастах паветраных мігатлівых тонаў, якія нібыта раствараюць абрысы прадметаў: «Уліс і Паліфем» (1828—29), «Апошні рэйс карабля «Адважны» (1838), «Пахаванне на моры» (1842), «Дождж, пара і хуткасць» (1844). Каларыстычныя пошукі Т. часткова вызначылі жывапіс франц.імпрэсіянізму, а містычныя тэндэнцыі і алегарычна-маляўнічыя фантасмагорыі, што найбольш праявіліся ў позні перыяд, паўплывалі на фарміраванне сімвалізму ў еўрап. мастацтве 2-йпал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́Н-БА́ТАР,
(Улаанбаатар), горад, сталіца Манголіі. Размешчаны ў даліне р. Тола (бас.р. Селенга), на выш. 1300—1350 м. Вылучаны ў самаст.адм. адзінку. 680 тыс.ж. (1997, з г. Налайха). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. (больш за % валавой прамысл. прадукцыі Манголіі) і культ. цэнтр краіны. Лёгкая прам-сць (гарбарная, шарсцяная, лямцавая, камвольная і інш.), паліграф. камбінат, вытв-сцьбуд. матэрыялаў; дрэва- і металаапр. прадпрыемствы, аўтарамонтны з-д, харч.прам-сць. 4 ЦЭЦ. АН Манголіі, ун-т. Музеі. 4 тэатры, у т. л. оперы і балета.
Засн. ў 1639 як качавая (з 1778 аселая) рэзідэнцыя кіраўніка ламаісцкай царквы ў Манголіі пад назвай Арго (Урга). З 1706 наз. Іх-Хурэ (Вял. манастыр), з 1911 — Нійслэл-Хурэ (Сталічны манастыр). З 2-йпал. 18 ст. Іх-Хурэ — рэзідэнцыя маньчжурскага амбаня (намесніка) і адм. цэнтр Манголіі Знешняй. У 1911—15 Нійслэл-Хурэ — сталіца манг. феадальна-тэакратычнай дзяржавы, з 1915 — гал. горад аўт. Знеш. Манголіі. У 1919 акупіраваны кіт. войскамі, у лют. 1921 — атрадамі рас. белагвардзейцаў. У ліп. 1921 вызвалены Манг.нар. арміяй пры падтрымцы Чырв. Арміі. У ліст. 1924 перайменаваны ва У.-Б. і стаў сталіцай Манголіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПЕ́НСКІ Глеб Іванавіч (25.10.1843, г. Тула, Расія — 6.4.1902),
рускі пісьменнік, публіцыст. Вучыўся ў Пецярбургскім (1861) і Маскоўскім (1862—63) ун-тах. Друкаваўся з 1862. Супрацоўнічаў у час. «Современник» (1865—66), «Отечественные записки» (1864—84). Яго творы адметныя дэмакр. накіраванасцю, сац. выкрывальнасцю, спалучэннем рэчаіснасці і маст. абагульнення. У цыклах нарысаў і аповесцей «Звычаі Расцяраевай вуліцы» (1866), «Разарэнне» (1869—71) рэаліст. паказ сац. з’яў 1-га паслярэформеннага 10-годдзя. У час паездкі за мяжу (1872, 1875—76) зблізіўся з дзеячамі народніцтва. З 2-йпал. 1870-х г. пераважная тэма твораў — побыт і свядомасць сялянства, працэсы эканам. і сац. расслаення абшчыннага сялянства як вынік укаранёнага капіталізму: цыклы «З сялянскага дзённіка» (1877—80), «Селянін і сялянская праца» (1880), «Улада зямлі» (1882), «Жывыя лічбы» (1888) і інш.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—14. М.; Л., 1940—54;
Собр. соч.Т. 1—9. М., 1955—57;
Бел.пер. — Звычаі Расцераевай вуліцы. Мн., 1938.
Літ.:
Пруцков Н.И. Глеб Успенский. Л., 1971;
Бельчиков Ю.А. Г.Успенский. М., 1979;
Барабохин Д.А. Г.Успенский и русская журналистика. Л., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯСЛА́Ў ВАСІ́ЛЬКАВІЧ,
князь полацкі, віцебскі і друцкі ў 2-йпал. 12 ст. Сын полацкага кн.Васількі Святаславіча. У летапісах згадваецца з 1161. На думку В.Я.Данілевіча, да 1162 У.В. княжыў у Віцебску. У гэты год палачане абралі яго на княжацкі сталец у Полацку замест Рагвалода Барысавіча, які мусіў пакінуць сталіцу і пайсці княжыць у Друцк. Пад 1175 летапісы паведамляюць пра У.В. як пра князя віцебскага, з яго дачкой узяў шлюб уладзіміра-суздальскі кн. Яраполк Расціславіч. Пад 1178 і 1180 У.В. зноў згадваецца як князь полацкі. Пад 1186 паведамляецца, што ён зноў княжыць у Друцку. У.В. нейкім чынам быў звязаны са смаленскім кн.Давыдам Расціславічам, бо ў 1168—67 уступіў яму Віцебск. У 1167 У.В. знайшоў часовы прытулак у Віцебску, ратуючыся ад нечаканага нападу на Полацк гарадзецкага кн.Валадара Глебавіча. У барацьбе за суздальскі сталец У.В. падтрымаў свайго зяця Яраполка Расціславіча, у выніку чаго быў парушаны саюз са Смаленскам, які трымаў бок праціўніка Яраполка.
Літ.:
Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев, 1896;
Рапов О.М. Княжеские владения ва Руси в X — первой половине XIII в. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБРЫ́ЧНА-ЗАВО́ДСКАЯ СЯМІГО́ДКА (ФЗС),
агульнаадукацыйная школа, у аснове якой спалучэнне вытв. працы вучняў з іх выхаваннем і навучаннем.
Узніклі ў 1926 у сувязі з політэхнізацыяй навучання, ствараліся пры фабрыках і заводах або прымацоўваліся да іх. Пры кожнай ФЗС павінна была працаваць майстэрня для 1—4 груп (класаў) школы, а з 5-й групы дзеці працавалі ў цэхах прадпрыемства. У сістэме адукацыі ФЗС адпавядала 7-гадовай школе, навучанне праводзілася па праграмах гар. сямігодак, прыстасаваных да вытв. навучання. Вучні, якія скончылі ФЗС, маглі паступаць у 8-ы клас сярэдняй школы ці ў сярэднюю прафес.навуч. ўстанову. Праграмна і па метадах сваёй працы ФЗС увязваліся з фабрычна-заводскага вучнёўства школамі і былі іх базай. З 1930 усе школы гарадоў і буйных мястэчак прымацоўваліся да фабрык, з-даў і прадпрыемстваў камунальнага характару, звычайныя 7-гадовыя агульнаадук. школы скасоўваліся. Вытв. навучанне стала прыярытэтным, школа павінна была зліцца з вытв-сцю і ператварыцца ў цэх завода. У 1926/27 навуч.г. ў БССР працавала 14 ФЗС, у 1929/30—143, да канца 1930 каля 90% сямігодак прымацавана да прадпрыемстваў і калгасаў. У 1934 адноўлены агульнаадук. школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАФТАРО́ЗЫ (ад фіта... +грэч. phtoros знішчэнне, пагібель),
хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі роду фітафтора. Пашкоджваюць расліны шматлікіх сям. паслёнавых, ружакветных, цытрусавых і інш. Праяўляюцца некрозамі, плямамі, гнілямі, язвамі на пашкоджаных надземных і падземных ч. раслін; расліны вянуць, моцна адстаюць у росце і развіцці або гінуць. Заражэнне адбываецца летам (звычайна канідыямі), якія разносяцца ветрам і дажджом. Узбуджальнікі зімуюць у пашкоджаных органах раслін, расл. рэштках, глебе ў выглядзе міцэлію. ааспор, хламідаспор. Пашырэнню Ф. спрыяе вільготнае надвор’е. Пры Ф. бульбы і памідораў (на Беларусі найб. шкаданосныя) лісце, часцей у 2-йпал. лета, пакрываецца буйнымі бурымі плямамі з белым павуціністым налётам канідый грыба на ніжнім баку, потым адмірае. На клубнях і пладах бурыя, шэрыя плямы разрастаюцца і ператвараюцца ў бурую цвёрдую гніль. Найб. устойлівыя да Ф. сарты бульбы: Лошыцкая, Тэмп, Агенчык і інш.Ружовая гніль бульбы праяўляецца ў сховішчах. Пашкоджаныя клубні на разрэзе напачатку ружавеюць, потым чарнеюць; у раслін гніюць карані і каранёвыя шыйкі. Ф. пладовых і дрэвавых культур праяўляюцца некрозамі і ўтварэннем ракавых трэшчын на ствалах і галінках яблыні, грушы, хвоі, гніллю пладоў, лісця і каранёў у яблыні і грушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАБІЯЛО́ГІЯ (ад фота... + біялогія),
раздзел біялогіі, што вывучае працэсы, якія адбываюцца ў жывёльных і расл. арганізмах пад уздзеяннем бачнага, ультрафіялетавага і блізкага інфрачырвонага выпрамянення.
Пачала развівацца ў 18—19 ст. з адкрыццём фотасінтэзу, распрацоўкай асноў тэорыі каляровага зроку, вывучэннем прыродных з’яў. звязаных з удзелам святла (фотаперыядызм, фотатаксісы і інш.). Як навука Ф. сфарміравалася ў 2-йпал. 20 ст.Фіз. аснова — квантавая тэорыя выпрамянення. Дасягненні ў Ф. звязаны з працамі А.М.Цярэніна, А.А.Красноўскага і іх школ у галіне спектраскапіі, фотахіміі арган. малекул і фотасінтэзу.
На Беларусі даследаванні па Ф. пачаліся ў БДУ і БСГА М.М.Гайдуковым (1924) і Ц.М.Годневым (1927). Асн.навук. цэнтры: Ін-ты фотабіялогіі, фізікі, эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі, БДУ, БСГА. Уклад у развіццё Ф. зрабілі І.Дз.Валатаўскі, А.С.Вечар, М.М.Ганчарык, Г.П.Гурыновіч, В.М.Іванчанка, У.Л.Калер, С.В.Конеў, К.М.Салаўёў, А.А.Шлык і інш. Даследаванні накіраваны на павышэнне прадукцыйнасці фотасінтэзу с.-г. раслін, выкарыстанне сонечнага святла як сродку энергіі, лазернага выпрамянення для лячэння захворванняў чалавека, стварэнне штучных сістэм на аснове прынцыпаў фотабіял. з’яў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛАПІ́ЦКІ Юзаф Гжэгаж (14.3.1771, с. Капусціна на Валыні — 30.9.1854),
дыктатар у час паўстання 1830—31, генерал дывізіі (1815). У 1785—93 служыў у польскай і рас. арміях. Удзельнічаў у паўстанні 1794. Пасля яго падаўлення эмігрыраваў, служыў у польскіх легіёнах напалеонаўскай арміі, ваяваў у Іспаніі ў 1808—12, атрымаў званне генерала брыгады. Удзельнік вайны 1812 на баку Францыі, паранены выйшаў у адстаўку. У 1815 Аляксандр I прызначыў Х. камандзірам 1-йпях. дывізіі войска Каралеўства Польскага; з 1818 у адстаўцы. Быў праціўнікам акцый, накіраваных супраць Расіі. У час паўстання 1830—31, калі быў прызначаны яго дыктатарам, даў магчымасць намесніку Канстанціну Паўлавічу з войскам пакінуць каралеўства, стрымліваў ваен. падрыхтоўку, не падтрымаў прапанову Д.Хлапоўскага пра адпраўку войск на Беларусь і Літву. Толькі ў канцы снеж. 1830 — пач. 1831 аддаў загад аб арганізацыі батальёнаў рухомай гвардыі, згадзіўся на павелічэнне арміі да 100 тыс. пяхоты і 20 тыс. кавалерыі. Х. імкнуўся заключыць дагавор з Мікалаем I на ўмовах прызнання польскай канстытуцыі і пашырэння яе дзейнасці на Беларусь. У Грохаўскай бітве 25.2.1831 паранены. Жыў у Кракаве, у грамадска-паліт. падзеях не ўдзельнічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РЫЙ Валерый Пятровіч (н. 2.1.1947, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1975). У 1980—82 і 1988—91 ст. трэнер БВА па цяжкай атлетыцы. У 1982—87 трэнер у складзе групы сав. войск у Германіі. У 1994—2001 трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы, з 2001 трэнер Мінскай абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), свету (1975, Масква; 1976, Манрэаль), Еўропы (1975, Масква; 1976, Берлін). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1980, Бялград), бронз. прызёр (1979, Сафія). Чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў (1994, г. Шробенгаўзен, Германія). Чэмпіён VI i VII Спартакіяд народаў СССР (1975, Вільнюс; 1979, Ленінград). Пераможца першынства СССР сярод моладзі (1967, Талін), чэмпіён СССР (1971—79). Уладальнік Кубка СССР (1978, 1979). Пераможца міжнар. турніраў; «Кубак Балтыкі» (1969, 1972, 1978), «Кубак Дружбы» (1979). Выступаў у сярэдняй і ў 1-й паўцяжкай вагавых катэгорыях. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР (1971—79).
Літ.:
Катюшенко М. Легкий на подъем // Олимп-76. М., 1976;
Мясников А. Эта нелегкая тяжелая атлетика // Белорусские олимпийцы. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНЫ АДБО́Р,
выбар чалавекам найб. каштоўных у гасп. адносінах жывёл і раслін дадзенага віду, пароды ці сорту для атрымання ад іх патомства з пажаданымі ўласцівасцямі. Асновы тэорыі распрацаваў Ч.Д.Дарвін (1859), які выявіў, што Ш.а. з’яўляўся асн. фактарам пры ўзнікненні парод свойскай жывёлы і сартоў с.-г. раслін. Несвядомы Ш.а. ужо адбываўся на першых этапах адамашнівання чалавекам жывёл і акультурвання раслін. Метадычны Ш.а. (селекцыя) сфарміраваўся ў 2-йпал. 18 ст. Існуюць 2 формы метадычнага адбору. Пры масавым Ш.а. выбракоўваюць усе асобіны паводле фенатыпу, якія не адпавядаюць пародным або сартавым стандартам, з мэтай захавання пародных і сартавых якасцей. Індывідуальны Ш.а. — адбор асобін з улікам спадчыннай стойкасці іх адзнак (паводле генатыпу), што забяспечвае ўдасканальванне пародных і сартавых якасцей. У адрозненне ад натуральнага адбору Ш.а. ажыццяўляецца чалавекам па асобных адзнаках, таму часам адбываецца распадзенне генет. і морфагенет. карэляцыйных сістэм арганізма з выяўленнем фенатыпічнага эфекту генаў, якія раней былі блакіраваны ўздзеяннем генаў-рэпрэсараў у саставе адпаведных генет. комплексаў. У выніку фенатыпічная зменлівасць арганізмаў павышаецца, а агульная жыццяздольнасць паніжаецца. Метадычны Ш.а. выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве.
Літ.:
Проблемы доместикации животных и растений. М., 1972.