пласкагор’е на УСкандынаўскага паўвострава на Пн Швецыі і Фінляндыі. Паніжаецца прыступкамі з З на У (ад Скандынаўскіх гор да Батнічнага зал.) ад 800 да 200 м. Складзена з крышт. парод Балтыйскага шчыта. Характэрны марэнныя грады і інш. формы стараж.-ледавіковага рэльефу, азёры, паўнаводныя парожыстыя рэкі. Расліннае покрыва — таежныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Каскады ГЭС. Здабыча жал. руды (цэнтр — г. Кіруна), руд каляровых металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́У, Рыкуоку,
галоўны водападзельны хрыбет на Паўн.ч. в-ва Хонсю, у Японіі. Даўж. каля 400 км, выш. да 041 м (вулкан Іватэ). Складзены пераважна з гранітаў і гнейсаў, асадкавых парод. 7 груп вулканаў, у т. л. Бандай. О. — важны кліматычны рубеж, для яго ўсх. схілаў характэрны летнія, для зах. — зімовыя мусоны са значнымі ападкамі. Шыракалістыя лясы, вышэй 500—700 м горная тайга. Нац. парк Бандай-Асахі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІЛАФІ́ТЫ (Psilophyta), рыніяфіты,
аддзел вымерлых вышэйшых раслін; найб.стараж. сасудзістыя расліны. Былі пашыраны ў палеазоі. На Беларусі рэшткі П. (споры) выяўлены ў адкладах ніжняга сілуру — сярэдняга дэвону. Маюць стратыграфічнае значэнне.
Для П. характэрны шматразова-, двойчыразгалінаваныя сцёблы, адсутнасць каранёў і лісця, размяшчэнне прымітыўных спарангіяў на канцах галін, слабае развіццё праводнай сістэмы, нешматлікія вусцейкі на эпідэрмісе сцёблаў. Паўводныя і сухап. расліны. Далі пачатак многім сучасным вышэйшым раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ ЗАХО́П,
адна з ядзерных рэакцый, у якой рухомая часціца захопліваецца ядром-мішэнню, а энергія ўзбуджэння ўтворанага састаўнога ядра выпрамяняецца ў выглядзе гама-квантаў (радзей электронаў). Характэрны працэс узаемадзеяння нейтронаў з ядрамі. Вядзе да ўтварэння ядраў з масавым лікам, павялічаным на 1, што выкарыстоўваецца для атрымання радыенуклідаў. Напр., гама-крыніца кобальт-60 атрымліваецца пры апрамяненні нейтронамі прыроднага кобальту-59. Р.з. выкарыстоўваецца таксама для дэтэктыравання нейтронаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІСТА́Н,
пустыня на У Іранскага нагор’я, на Пд Афганістана. Даўж. больш за 400 км, шыр. да 200 км. Пл. каля 40 тыс.км². Пакатанахіленая раўніна, выш. ад 1500 м на У да 800 м на З. Характэрны рухомыя і замацаваныя расліннасцю (палыны, эфемеры, эфемероіды) пяскі. Клімат субтрапічны, кантынент., сухі (ападкаў да 100 мм за год). Па далінах рэк (Гільменд і інш.) тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля, рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫГАБІЁНТЫ (ад грэч. Styx падземная рака + біёнт),
жывёлы, што жывуць выключна ў падземных водах. Да іх належаць віды вышэйшых (амфіподы, ізаподы) і ніжэйшых (астракоды, калеподы), ракападобных, некат. малюскі, рыбы. Для іх характэрны рэгрэсіўныя прыкметы (дэпігментацыя покрыва, рэдукцыя органаў зроку, гіпертрафія канечнасцей). Адрозніваюць ад стыгафілаў (жывёл, здольных існаваць і ў паверхневых водах) і стыгаксенаў (жывёл, што выпадкова трапілі ў падземныя воды і адаптаваліся да іх). Гл. таксама Траглабіёнты.
тып рэльефу, уласцівы гарам з адноснымі вышынямі 500—2000 м, а абсалютныя вышыні звычайна ніжэй за 3000 м (напр., Карпаты, Урал, Апалачы). Характэрны мяккія абрысы грабянёў, акруглыя вяршыні, адносна пакатыя схілы, участкі паверхняў выраўноўвання. У фарміраванні рэльефу вядучую ролю адыгрываюць эразійныя працэсы. Шырока распаўсюджаны рыхлыя адклады, схілы здзірванелыя, часта парослыя лесам. Горы звычайна не дасягаюць снегавой лініі і пазбаўлены ледавіковых форм рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ЛЫ (ад грэч. tylos уздуцце, патаўшчэнне),
вырасты клетак восевай ці прамянёвай парэнхімы раслін. Запаўняюць поласці сасудаў і трахеід у ядровай драўніне або ў пашкоджаных участках ксілемы. Характэрны пераважна для дрэвавых раслін. Спыняюць транспарт рэчываў па сасудах, з’яўляюцца мех. перашкодай на шляху гіфаў грыба, якія пранікаюць па сасудах. Рэчывы, што назапашваюцца ў Ц. (смолы, камедзі, таніны), маюць антысептычныя ўласцівасці і павышаюць трываласць драўніны да загнівання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАНГАРДЫ́ЗМ,
умоўная абагульненая назва мастацкіх кірункаў 20 ст., для якіх характэрны пошукі новых, небывалых, часта штучных формаў і сродкаў мастацкага выяўлення, недаацэнка або адмаўленне традыцый і абсалютызацыя наватарства. Народжаны духоўнай атмасферай часу і яго катаклізмаў, авангардызм адлюстроўвае супярэчнасці паміж рознымі сістэмамі і тэхнікамі кампазіцыі і барацьбу светапоглядных пазіцый. Адны тэарэтыкі і практыкі авангардызм дэкларуюць стварэнне элітарнага мастацтва, адчужанага ад сац. задач, другія, наадварот, звязваюць пошук прынцыпова новых выразных сродкаў з неабходнасцю перадачы настрояў сац. пратэсту. З’яўляючыся крайняй праявай больш шырокага кірунку — мадэрнізму, авангардызм выявіўся пераважна не ў закончаных формах, а ў тэндэнцыях да выцяснення традыц. тэм, сюжэтаў і прынцыпаў кампазіцыі, гіпертрафіі ўмоўнасці. Для яго характэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, скіраваная непасрэдна да пачуццяў (экспрэсіянізм), імкненне разбурыць традыц. эстэтыку (дадаізм), замяніць пасіўную эстэтычнасць актыўным сац. дзеяннем («левае» мастацтва і рус.футурызм), спроба ўздзейнічаць на падсвядомасць (сюррэалізм) і г.д. Пачаў бурна развівацца ў 1910—20-я г., аб’ядноўваючы розных па творчай стылістыцы прыхільнікаў (Л.Арагон, Б.Брэхт, У.Маякоўскі, В.Незвал і інш.), якія бачылі ў авангардызме разбурэнне ідэалаг. міфаў бурж. грамадства. Паступова прынцыповая антыідэалаг. накіраванасць многіх прадстаўнікоў авангардызму прывяла іх у 1960-я г. да поўнага адмаўлення традыц. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБЕ́ЛІУС (Sibelius) Ян (Юхан; 8.12.1865, г. Хямеэнліна, Фінляндыя —20.9.1957),
фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нац. кампазітарскай школы; адзін з буйн. прадстаўнікоў сусв. сімфанізму. Вучань М.Вегеліуса. З 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі. Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў муз. фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрныпатрыят. матывы, заснаваныя на фін.нар. паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і арк. (1892), 7 сімфоній для арк. (1899—1924), праграмныя арк. творы, у т. л. сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у т. л. «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімф. паэмы, у т. л. «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і ўсход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скр. з арк. (1903), «Сумны вальс»; інстр. ансамблі і п’есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драм. спектакляў і інш. З 1951 штогод праводзіцца Міжнар.муз. фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).
Літ.:
Александрова В.Н., Бронфин Е.Ф. Ян Сибелиус. М., 1963.