СІРАТА́ (Мікалай Васілевіч) (н. 17.6.1941, в. Драмайлаўка Кулікоўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. баяніст, дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1965 артыстДзярж.нар. аркестра Беларусі. З 1969 выкладчык Гомельскага муз. вучылішча. У 1974—97 муз. кіраўнік Дзярж.акад.нар. хору Беларусі імя Цітовіча. З 1992 выкладчык Мінскага пед. ун-та, кіраўнік створанага ім студэнцкага фалькл. ансамбля «Ярыца» і мужчынскага фалькл. ансамбля «Вячоркі». Аўтар харавых, вак. і інстр. апрацовак бел.нар. песень і мелодый; вак.-харэагр. кампазіцый «Беларускія веснавыя гульні, абрады і карагоды», «Вяночак жніўных песень», «Зімовыя абрады і гульні», «Песні роднага краю» на сл. Я.Купалы, «Беларусь — мая песня» (з І.Кузняцовым), хораў на нар. тэксты, песень на словы У.Карызны, А.Куляшова і інш.
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1966). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1943), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Гал. балетмайстар ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета (з 1962), т-ра імя Кірава (з 1973), мюзік-хола (1979—92). З 1946 выкладчык Ленінградскага харэагр. вучылішча, з 1966 Ленінградскай (цяпер С.-Пецярбургскай) кансерваторыі, з 1992 маст. кіраўнік Акадэміі рускага балета. Сярод лепшых партый: Шурале («Шурале» Ф.Яруліна), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Паставіў балеты «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Канёк-Гарбунок» Р.Шчадрына, «Ленінградскую сімфонію» і «Адзінаццатую сімфонію» на муз. Дз.Шастаковіча, «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага і інш. Сярод вучняў В.Елізар’еў, Г.Маёраў, Р.Нурыеў, М.Барышнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1951.
рускі і бел.артыст балета і балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1957), засл. дз. маст. Беларусі (1963). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1939). Да 1959 саліст і балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. У 1960—64 і 1971—73 гал. балетмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета БССР. Паставіў (разам з Н.Стукалкінай) першыя нац. балеты на сучасную тэму «Мара» Я.Глебава (1961) і «Святло і цені» Г.Вагнера (1963). З інш. пастановак на бел. сцэне: «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У.Дзешавова на тэмы А.Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1962), «Трыстан і Ізольда» на муз. Р.Вагнера і «Балеро» на муз. М.Равеля (1963), «Гарэзлівыя частушкі» на муз. Р.Шчадрына (1971; усе са Стукалкінай).
Літ.:
Грищенко М.М. Белорусский балет и современная тема. Мн., 1989.
рускі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1958). У 1958—88 саліст Вял.т-ра, з 1995 яго маст. кіраўнік — дырэктар. Творчасць Васільева вылучаецца сілай і прыгажосцю скачкоў і вярчэнняў, чысцінёй ліній, пластычнай дасканаласцю. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пятрушка («Пятрушка» І.Стравінскага), Шчаўкунок-Прынц» («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага); першы выканаўца партыі Спартака («Спартак» А.Хачатурана»; Ленінская прэмія 1970) і інш. Пастаянны партнёр К.Максімавай (жонка Васільева). Сярод пастановак: «Макбет» К.Малчанава (1980, і выканаўца гал. партыі), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1991), опера «Травіята» Дж.Вердзі (рэжысёр-пастаноўшчык; 1996). Першыя прэміі міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Вене (1959) і Варне (1964, Балгарыя), прэмія В.Ф.Ніжынскага (Парыж, 1964). З 1980-х г. выступае за рубяжом у спектаклях балетмайстраў М.Бежара, Р.Пці і інш.
спявак (бас-барытон), рэжысёр. Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1928), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1933). З 1929 саліст Муз.т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. У 1954—64 адначасова гал.рэж. і артыст Маскоўскага т-ра аперэты. Стварыў галерэю драм. і камедыйных вобразаў, у т. л. Сальеры («Моцарт і Сальеры» М.Рымскага-Корсакава), Тарас («Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага), Сторажаў («У буру» Ц.Хрэннікава), Стэфан («Цыганскі барон» І.Штрауса), Капеліус («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Султанбек («Аршын мал алан» У.Гаджыбекава), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Сярод пастановак: «Кето і Катэ» В.Далідзе, «Тоска» Дж.Пучыні, «Белая акацыя» І.Дунаеўскага, «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Масква, Чаромушкі» Дз.Шастаковіча, «Цырк запальвае агні» Ю.Мілюціна. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
расійскі акцёр. Нар.артыстСССР (1985). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1957). Працуе ў т-ры імя Я.Вахтангава. Акцёру ўласцівы прыгажосць і высакароднасць пластычнага малюнка ролі, рамант. пафас. Часта выконвае ролі ў амплуа «героя-палюбоўніка». Калаф («Прынцэса Турандот» К. Гоцы), Цэзар Актавіян («Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра), Казанова («Тры ўзросты Казановы» М. Цвятаевай). Зняўся ў кіна- і тэлефільмах: «Атэстат сталасці» (1954), «Пунсовыя ветразі» (1961), «Вайна і мір» (1966—67), «Ганна Карэніна» (1968), «Любоў Яравая» (1970), «Афіцэры» (1971), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Ганна і Камандор» (1976), «Дзіўная жанчына» (1978), «Пятроўка, 38» і «Агарова, 6» (1980) і інш. Ленінская прэмія 1980 за чытанне дыктарскага тэксту ў фільме-эпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). Аўтар успамінаў «Шчаслівыя сустрэчы» (2-е выд. 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГА́Т (Мікалай Густававіч) (27.12.1869, Масква — 24.1.1937),
расійскі артыст балета, педагог, балетмайстар. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1888), выкладаў у ім у 1896—1914. З 1888 вядучы класічны танцоўшчык, з 1910 гал. балетмайстар Марыінскага т-ра. Валодаў бездакорнай тэхнікай і акцёрскім дараваннем. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Арлекін, Лука («Арлекінада», «Чароўная флейта» Р.Дрыга), Франц («Капелія» Л.Дэліба). З 1922 у эміграцыі. Выкладаў у трупе Рускі балет Дзягілева (1925—26). Адкрыў школу ў Лондане (1923). Сярод вучняў: Г.Паўлава, М.Фокін, Т.Карсавіна, В.Ніжынскі, А.Ваганава, Ф.Лапухоў, М.Фантэйн і інш. Аўтар кн. «Апавяданне пра рускую школу» (1932), альбома «Рускі балет у карыкатурах» (1903, з С.Легатам).
Літ.:
Красовская В.М. Русский балетный театр начала XX в. [Ч. 1]. Хореографы. Л., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎЧУ́К (Цімафей Васілевіч) (19.1.1912, с. Быстроўка Ружынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна — 14.12.1998),
украінскі кінарэжысёр, педагог. Нар.артыст Украіны (1969). Нар.арт.СССР (1972). Скончыў Кіеўскі кінаінстытут (1935). Працаваў на Кіеўскай кінастудыі маст. фільмаў імя Даўжэнкі. У 1962—85 выкладаў у Кіеўскім ін-це тэатр. мастацтва імя І.Карпенкі-Карага (з 1974 праф.). Дэбютаваў навукова-папулярным фільмам «Зара над Карпатамі» (1949). Зняў дакумент. фільмы «Кіеў» (1950), «М.В.Гогаль» (1951), фільмы-спектаклі па п’есах А.Карнейчука «У стэпах Украіны» (1952) і «Калінавы гай» (1953), першы ўкр. шырокафарматны фільм «Закон Антарктыды» (1963). Яго работам уласціва імкненне да маштабных тэм, эпічных форм апавядання. Сярод фільмаў: «Кіяўлянка» (3 серыі, 1958—60), «Сям’я Кацюбінскіх» (1970, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1971), трылогія «Дума пра Каўпака» (1973—76), «Калі вораг не здаецца...» (1982), «Мы абвінавачваем» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКМІ́ЛАН, Мак Мілан (Mac Millan) Кенет (11.12.1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 1992), англійскі артыст балета і балетмайстар. Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—48 саліст гэтай трупы. З 1950-х г. балетмайстар, у т. л. ў Штутгарцкім балеце, Амер. т-ры балета (Нью-Йорк), Ням.гар. оперы (Зах. Берлін, 1966—69). У 1970—77 дырэктар, з 1977 маст. кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі. Паставіў балеты «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1965) і «Манон» на муз. Ж.Маснэ (1974), якія ў яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету. З інш. пастановак: «Канцэртныя танцы» (на муз.), «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, «Трыяда» на муз. Пракоф’ева, «Поры года» на муз. Дж.Вердзі, «Гларыяна» на муз. Б.Брытэна, «Сфінкс» Д.Міё, «Маерлінг» на муз. Ф.Ліста, «Канец дня» на муз. М.Равеля.