арты́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арты́ст арты́сты
Р. арты́ста арты́стаў
Д. арты́сту арты́стам
В. арты́ста арты́стаў
Т. арты́стам арты́стамі
М. арты́сце арты́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

арты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і пад.).

Эстрадны а.

Артысты цырка.

Оперны а.

Заслужаны а.

2. перан. Пра таго, хто валодае высокім майстэрствам у якой-н. галіне (разм.).

Гэта ж а. у сваёй справе.

|| ж. арты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 знач.).

|| прым. артысты́чны, -ая, -ае.

Артыстычнае фае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арты́ст м., прям., перен. арти́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і г. д.). Оперны артыст. Артыст эстрады. Цыркавы артыст. Народны артыст рэспублікі.

2. перан. Разм. Той, хто валодае вялікім майстэрства ў якой‑н. галіне, таленавіта робіць што‑н. Артыст сваёй справы.

[Фр. artiste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артыст м

1. Künstler m -s, -; Schuspieler m -s, -; Artst m - -en, -en (тэатра лёгкага жанру, цырка);

заслу́жаны артыст verdenter Schuspieler;

наро́дны артыст Vlkskünstler m (званне);

2. разм (той, хто таленавіта робіць што) Könner m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

арты́ст

(фр. artiste, ад лац. ars = мастацтва)

1) прафесійны выканаўца ў галіне сцэнічнага мастацтва, цырка, кіно (акцёр, спявак, музыкант і інш.);

2) перан. вялікі ўмелец, віртуоз у якой-н. справе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Арты́ст. У XIX ст. з польск. artystaбел. артыста ’мастак’ (Нас.), адкуль такія словы, як артызм (Гіст. мовы, 2, 240). Пад рускім уплывам у XX ст. усякаецца ‑а на канцы слова і замацоўваецца сучаснае значэнне. Рус. артист (з XVIII ст. — Шанскі, 1, А, 150) з франц. artiste (Будагаў, История слов в истории общества, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арты́ст

(фр. artiste, ад лац. ars, artis = мастацтва)

1) прафесійны выканаўца ў галіне сцэнічнага мастацтва, цырка, кіно (акцёр, спявак, музыкант і інш.);

2) перан. вялікі ўмелец, віртуоз у якой-н. справе.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

артыст, акцёр, актор, выканаўца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

поп-арты́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. поп-арты́ст поп-арты́сты
Р. поп-арты́ста поп-арты́стаў
Д. поп-арты́сту поп-арты́стам
В. поп-арты́ста поп-арты́стаў
Т. поп-арты́стам поп-арты́стамі
М. поп-арты́сце поп-арты́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)