прастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.
1. Прашыць у строчку. Прастрачыць каўнер у сарочцы.
2. і без дап. Зрабіць серыю выстралаў, даць чаргу (пра аўтаматычную зброю). У апошні раз прастрачыў аўтамат, гулка ўдарыла вінтоўка, і.. адразу запанавала глыбокая цішыня. Курто. Хоць бы прастрачыў хто з аўтамата Здрадлівую ціш такой начы... Аўрамчык.
3. і без дап. Страчыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самату́гам, прысл.
1. Без дапамогі цяглавай сілы, на сабе. Тады на заводзе былі ўсяго дзве печы. Рабочыя саматугам вазілі ў іхнія ненасытныя зеўры на тачках торф. Даніленка. Раніцай, у скорым часе пасля пад’ёму, на цэнтральнай дарозе паказвалася двухколка, якую саматугам цягнулі палонныя. С. Александровіч.
2. перан. Сваімі сіламі, без дапамогі. Зміцер сам праз сябе, саматугам выбіўся ў людзі. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссумава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак., па кім-чым і без дап.
Разм. Сумуючы, змучыцца, стаміцца. [Вася:] — Я без вагання аддаў бы ўсё, што было ў мяне,.. абы я толькі мог паглядзець .. [Зіне] у вочы і ўбачыць, што яна таксама ссумавалася па мне. Гаўрылкін. Ссумаваўся Макар па Закружжы, па маці, па вечарынках, ды што граху таіць, і па Еве. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хто-ніхто́, каго-нікаго, каму-нікаму, каго-нікаго, кім-нікім, аб кім-нікім, займ. неазначальны.
Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу. Каваленка. Хто-ніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіна́т, ‑у, М ‑наце, м.
1. Травяністая расліна сямейства лебядовых, маладое сакавітае лісце якой ідзе ў ежу. Амаль 50 тыс. га займаюць у БССР разнастайныя гароднінныя культуры: ад капусты і памідораў да баклажанаў і шпінату. Прырода Беларусі.
2. Прыправа або ежа, прыгатаваныя з лісцяў гэтай расліны. Там давалі толькі шпінат, Без заправы, Без грама солі... Аўрамчык.
[Ням. Spinat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бяспе́ка, бяспе́чны. Укр. безпе́ка, безпе́чний, рус. беспе́чный, польск. bezpieczny, чэш. bezpečný і г. д. Да *bez‑ ’без’ і *pek‑ ’клапаціцца’. Гл. Шанскі, 1, Б, 104.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гары́пні ’назва гульні гарэлкі’, гары́пень ’той, хто застаўся без пары ў гэтай гульні’ (Нас.). Ад прыпеву «гары пень» у гэтай гульні (апісанне гл. у Насовіча).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Незаба́вам ’адразу, хутка, без затрымкі’ (Др., Пятк. 2), незаба́ўна ’неадкладна, хутка’ (Нас., Гарэц., ТС), незаба́ўка ’нядоўга, хапае часу’ (Нас.). Ад заба́віцца ’затрымацца’, заба́ва ’затрымка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́пка 1 ’мужчынскі мяккі галаўны ўбор з казырком без аколышка’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк.). Гл. кепа.
Ке́пка 2 ’пячурка, ніша ў сценцы печы’ (Шатал.). Гл. кебка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пу́таўка (пу́тоўка) у выразе нема путоўкі — пра адсутнасць карысці, выніку (ТС). Да пуць ’дарога; лад, парадак’ (Нас.), параўн. без пуця жыве ’бесталкова’ (Ян.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)