перыядычная праверка адпаведнасці фактычнай наяўнасці гасп. сродкаў (матэрыяльных і інш. каштоўнасцей) даным бухгалтарскага ўліку; адзін са сродкаў кантролю за захаваннем уласнасці, фінансава-разліковай дысцыпліны. Праводзіцца ва ўстаноўленыя тэрміны (планавая І.), раптоўна (рэвізія), пры змене матэрыяльна-адказных асоб, пасля стыхійных бедстваў, па патрабаванні следчых органаў, уінш. выпадках. Вылучаюць бягучую (праводзіцца ў любы час на працягу года) і гадавую (пры складанні гадавой справаздачы), поўную (ахоплівае ўсе віды сродкаў прадпрыемства, фірмы, арганізацыі) і частковую. І. прыродных рэсурсаў, улік колькасці, якасці, дынамікі запасаў і ступені эксплуатацыі прыродных рэсурсаў. Ажыццяўляецца самастойна і ў працэсе складання кадастраў. Выкарыстоўваецца ў якасці асновы для распрацоўкі праектаў рацыянальнага прыродакарыстання, экалагічных прагнозаў, планавання прыродаахоўнай дзейнасці, вырашэння навук. праблем. На падставе фактаграфічных даных І. прыродных рэсурсаў складзены водны, зямельны, лясны кадастры Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАСІЛАВА́Я ЎСТАНО́ЎКА,
энергетычная ўстаноўка, якая звычайна складаецца з паравых катлоў і паравых рухавікоў, дзе энергія вадзяной пары пераўтвараецца ў мех. работу. Уякасці паравых рухавікоў напачатку выкарыстоўвалі паравыя машыны (на паравозах, параходах і інш.), потым больш эканамічныя паравыя турбіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНДАМЕНТАЛІ́ЗМ,
1) кансерватыўны кірунак у пратэстантызме, прадстаўнікі якога патрабуюць прыняцця ў якасці асновы («фундамента») веравучэння ўсяго зместу Свяшчэннага пісання і адмаўляюць любыя спробы яго алегарычнага і рацыяналістычнага вытлумачэння. Узнік у 1910-я г. ў ЗША як рэакцыя на пашырэнне матэрыялізму, неадарвінізму і крытычных адносін людзей да Бібліі; было апублікавана выданне «The fundamentals» («Асновы»; вып. 1—12, 1910—12), якое і дало назву ўсяму руху. Найб. росквіту дасягнуў у 1920-я г., калі па ініцыятыве фундаменталістаў у многіх паўд. штатах ЗША былі прыняты т.зв. «антыэвалюцыйныя законы», якія забаранялі выкладанне вучэння Ч.Дарвіна. У 1919 на Сусв. біблейскай канферэнцыі ў Філадэльфіі заснавана Сусв.хрысц. фундаменталісцкая асацыяцыя. На Ніягарскіх біблейскіх канферэнцыях, якія рэгулярна праводзяцца ў ЗША, былі выпрацаваны 5 асн. прынцыпаў уякасці базы Ф.: боганатхнёнасць і непагрэшнасць Бібліі; божая прырода Ісуса Хрыста; бязгрэшнае зачацце; збавіцельная ахвяра сына Божага; яго фіз. ўваскрэсенне і будучае другое прышэсце.
2) Ідэалагічная прыхільнасць зыходным ідэям, прынцыпам, каштоўнасцям пэўных вучэнняў, дактрын [напр., ісламскі Ф., язычніцкі Ф., этнічны Ф., экалагічны («зялёны») Ф. і да т.п.]. Узнікае ва ўмовах крызісу якога-н. руху і праяўляецца ў супраціўленні, у т. л. гвалтоўнымі сродкамі, працэсу змен і абнаўлення розных сфер грамадскага жыцця. Напр., прыхільнікі ісламскага Ф. выступаюць за няўхільнае выкананне прадпісанняў Карана і шарыяту і ўвядзенне іх уякасці абавязковых норм сучаснага грамадска-паліт. жыцця (ісламізацыя), выкарыстоўваюць метады тэрору і насілля ў «свяшчэннай вайне» (газават, джыхад) з іншаверцамі за ўмацаванне і пашырэнне мусульманскага ўплыву ў свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бру́нькі ’шэрсць дрэннай якасці, знятая з ног і галавы авечкі’ (Улад.). Відаць, укр. паходжання. Параўн. укр.бру́нька ’пупышка на дрэве’ (мае дакладную адпаведнасць убалг. мове: балг.бру́нка ’пупышка на дрэве’, параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 129). Развіццё семантыкі ’пупышка’ → ’катылёк’ (першапачаткова ’шэрсць у катыльках, зваляная’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТРОФАБІЁЗ (ад троф... + ...біёз),
узаемавыгаднае сумеснае жыццё 2 відаў, якія выкарыстоўваюць уякасці корму прадукты метабалізму адзін аднаго. Напр., мурашы родаў мірміка, тапінома, лусіус, крэматагастэр ахоўваюць і гадуюць у сваіх гнёздах розных насякомых (цыкад, афід, какцыд, вусеняў матылёў) і жывяцца іх выдзяленнямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕПІСКАПА́Т,
у каталіцтве сістэма царк. кіравання праз епіскапаў. Е. кожныя 5 гадоў павінны з’яўляцца ў Рым для справаздачы аб справах уепархіі. 2-гі Ватыканскі сабор (1962—65) заснаваў уякасці калегіяльных органаў кіравання нац. і рэгіянальныя канферэнцыі епіскапаў і Сінод епіскапаў пры пале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саспе́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Паспець, стаць спелым (пра плады і пад.). Не сядзець жа, склаўшы рукі, на прызбе ды чакаць, пакуль жыта саспее.Хадановіч.
2.перан. Скласціся, набыць завершаную форму. У штабе саспеў новы план.Колас.У .. [Ганны] саспела рашэнне, якое яна не хацела прымаць адна.Кавалёў.
3.Спец. Набыць у працэсе вытрымкі найлепшыя для выкарыстання якасці. Як толькі саспелі сыры,.. [Пятрок] павёз іх прадаваць.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шост, шаста, М шасце, м.
1.У спорце — спецыяльная бамбукавая ці пластмасавая жэрдка, якая выкарыстоўваецца ў якасці апоры для скачкоў у вышыню.
2. Доўгая тонкая палка ці жэрдка. На беразе нас ужо чакалі чаўны. На іх стаялі хлопцы з вёсламі і шастамі.Няхай.У зямлю быў уваткнут высокі шост, а на ім вісеў вялікі чырвоны сцяг.Гарэцкі.
•••
Шастом галавы (носа) не дастацьгл. дастаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Піскунец ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (паўн.-усх., Кіс.). Да піск (гл.); матывацыя наймення застаецца няяснай, аднак іншая назва — плюшчай, звязаная з плюха ’аер, касач’ (ТС), сведчыць пра падабенства ў выкарыстанні ніжняй часткі лістоў уякасці пішчалак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Wirtm -(e)s, -e
1) гаспада́р;
den ~ máchen выступа́ць уя́касці гаспадара́
2) карчма́р;
◊
die Réchnung óhne den ~ máchen памылі́цца ў разлі́ках, аблічы́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)