Бру́нькі ’шэрсць дрэннай якасці, знятая з ног і галавы авечкі’ (Улад.). Відаць, укр. паходжання. Параўн. укр.бру́нька ’пупышка на дрэве’ (мае дакладную адпаведнасць у балг. мове: балг.бру́нка ’пупышка на дрэве’, параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 129). Развіццё семантыкі ’пупышка’ → ’катылёк’ (першапачаткова ’шэрсць у катыльках, зваляная’).