Ко́ла 1 ’круг’ (ТСБМ, Яшк., Яруш., Сержп. Пр.). Укр. коло, рус. коло, ст.-рус. коло ’тс’, ст.-слав. коло, балг. коло, серб.-харв. ко̏ло, славен. koló ’тс’, польск. koło, чэш. kolo, славац. kolo, в.-луж. kolo, палаб. tʼölü ’тс’. Прасл. kolo, kolese мае бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-прус. kelan і ст.-ісл. hvel (усе формы сярэдняга роду). Цікава, што ва ўсходнебалтыйскіх мовах прадстаўлена іншая назва кола: літ. ratas, лат. rats (Тапароў, I–K, 305–306).

Ко́ла 2 ’круг, які круціцца на восі і забяспечвае рух сродкаў перамяшчэння’ (ТСБМ, Нас., Шат., Рам., Яруш., П. С., Сержп. Пр.). Гл. кола 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раху́ба ’разлік, падлік; карысць, выгада’ (ТСБМ, Нас., Варл.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рухомая маёмасць; канец, квіт’ (Бяльк.), ’калатня, клопат, складаная справа’ (Растарг., Рам. 4), ’меркаванне, разлік’ (ТС), ст.-бел. рахуба ’разлік’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. rachuba ’лік, падлік’, ’разлік, спадзяванне’ (адзначае з XV ст., Борысь, 507) запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Брукнер (451) мяркуе, што польскае слова ўтворана па мадэлі liczba з суф. ‑ba ад rachować ’лічыць’; паводле Карскага (2–3, 29), галосны u (у) усталяваўся ў польскім слове пад уплывам дзеяслоўнай асновы да яго запазычання ўсходнімі славянамі. Гл. раху́нак, рахава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́звальні 1, разва́льні ’сані-развалы, развалкі’ (ТСБМ; круп., Жыв. сл.; Сцяшк.), ’шырокія сані’ (в.-дзв., Шатал.; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вялікія сані’ (Байк. і Некр.); ’прыстасаванне да саней для расшырэння іх плошчы’ (глус., Янк. Мат.; Юрч.); ’крывіны з бакоў саней (каб накласці многа грузу)’ (Бяльк.); ’дзве крывуліны, што насаджваюцца на канцы задняй восі, калі возяць бярвенні’ (там жа). Да развалы (гл.). Суфікс ‑н‑і, як у сані (гл.).

Ро́звальні 2 ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (арш., чач., ДАБМ, камент., 826; Рам. 8) — у выніку кантамінацыі лексем розвіны, рэзвілі, рэзвіны ’тс’ (гл. рэзгіны) і розвальні ’сані-развалы’ паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́раста ‘выбраны або прызначаны ў абшчыне, арцелі; адказны класа, гурту і пад.’ (ТСБМ, Бяльк., Рам. 3), ‘сват на вяселлі’ (пін., Шатал.), ста́руста ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. староста ‘службовая асоба, якая кіравала паветам у ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ста́роста, рус. ста́роста ‘тс’, польск., в.-луж. starosta ‘стараста абшчыны’, славац. starosta ‘тс’, чэш. starosta ‘правадыр, начальнік’. Параўн. яшчэ стараж.-рус. староста ‘стары; старшыня; стараста; кіраўнік, эканом’. Прасл. *starosta. Да стары; гл. Фасмер, 3, 747; Брукнер, 514; Махэк₂, 574; Борысь (575) мяркуе, што першапачаткова гэта быў абстрактны назоўнік на ‑ostь: *starostь, які потым перайшоў у катэгорыю назоўнікаў на ‑а тыпу слуга, ваявода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцен ’енк, стогн’: змываю я сцен собаччій, курачій (з замовы, Рам. 5; Нар. Гом.), мажліва, сюды ж сціна́цца ’плакаць, аж выпроствацца’ (Бяльк.), гл. сцінаць 2. Суадносіцца з укр. стена́ти ’жаласліва стагнаць; плачучы, крычаць’, рус. стена́ть ’енчыць, стагнаць’, стараж.-рус. стенати, чэш. stenati, славац. stenať, славен. stenjáti, серб.-харв. стѐњати, балг. сте́ня ’стагнаць’, макед. стенка ’тс’, ст.-слав. стенати ’тс’. Прасл. *stenati ’стагнаць’, звязанае чаргаваннем са стогн, стагнаць, гл. Дзеяслоў мае дакладныя адпаведнікі ў літ. stenė́ti ’стагнаць’, лат. stenêt і інш. (Фасмер, 3, 754; ЕСУМ, 5, 408), што ўрэшце ўзыходзяць да і.-е. (s)ten‑ ’гучаць; енчыць’ (Борысь, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крушы́ннік Зараснік крушыны вольхападобнай Frangula alnus Mill. (БРС). Тое ж крушні́к (Жытк.), крушы́ннікі (Рэч.), круха́ (Стол.).

□ ур. Крушы́ннікі каля в. Заспа Рэч., роў і ручай Крушы́ннік Віц. (Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

рубе́ж

1. Мяжа (БРС).

2. Цвёрды выступ зямлі на роўным месцы; вузкая броўка (Слаўг.).

□ в. Рубе́ж Кліч., в. Рубеж Чэрв., ручай Рубежнік Віц. (Рам. Мат.), в. Рубяжэвічы Ст.-дар.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

адступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. Ступіўшы назад, убок, аддаліцца, адысці ад каго‑, чаго‑н. Сяўрук ужо адступіў крыху назад, бо нехта, мусіць знячэўку, разоў два сыпануў яму на ногі мокрай, напалам з глеем зямлі. Кулакоўскі. — Кр-рам-нёў? — усклікнуў Алік і адступіў на крок назад, нібы хацеў лепш разгледзець хлопца. Шашкоў. // перан. Стаць больш аддаленым ад чаго‑н., адсунуцца. Паплылі сіняватыя дымкі, весела затрашчала, разгараючыся, сучча. Паляна нібы пашырылася, цемень адступіла ў бакі. Сіняўскі. // перан. Стаць менш важным, менш значным. Адступіць на задні план.

2. Адысці назад пад націскам праціўніка, пакінуўшы свае ранейшыя пазіцыі. Чые гарматы страляюць, .. [Пракоп] не ведаў, але цяпер ён быў упэўнены, што нашы не адступілі. Якімовіч.

3. перан. Адмовіцца ад сваіх намераў, задум; спасаваць. Тыя ж людзі, што зрабілі.. [шлях], праявіўшы ў працы сапраўдны подзвіг, у другой справе здаліся, адступілі перад значна меншым і цяпер, выходзіць, смяяліся самі з сябе. Ракітны. Я ўжо рашыў дазволіць.. [жанчыне] спатканне, але нешта ўстрымлівала мяне сказаць ёй пра гэта адразу, адразу адступіць перад ёю. Васілевіч.

4. перан. Перастаць прытрымлівацца чаго‑н.; парушыць што‑н. прынятае, устаноўленае. Адступіць ад жыццёвай праўды. Адступіць ад плана.

5. Разм. Паменшыцца; адлегчы; спасці. Нарэшце мароз адступіў — сад дацвітаў. Васілевіч.

6. Пішучы, друкуючы, пакінуць месца ад краю ліста. Адступіць на 2 сантыметры ад краю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лобус 1 ’сцёблы і лісце гуркоў’ (стол., ДАБМ), лобуз, лобудзь ’цяўнік, націнне’, лобузіна ’асобная націна’, лобузнік, лобузье ’націнне’ (Сл. Брэс., ТС). Укр. лобузіння ’цяўнік, сцёблы з летняй гародніны’, рус. лобоз ’гібкі дубец’, лобоза ’спірэя, Spirea ulmaria’, польск. łobuzie, łobazie, łobozg. Прасл. дыялектызм lobuz‑ъ > lobuz‑ьje (Слаўскі, 5, 129). Да лабаза́, лабазнік, лабу́ззе, лабузя́к.

Лобус 2 ’хлопец, дзяцюк’ (арго, Рам. 9), ашм. ’гарэза’ (Сл. ПЗБ). З польск. łobus, łobuz ’гарэза’, ’вісус’, ’хуліган’, ’гультай’, ’нягоднік’, якое, паводле Слаўскага (5, 127), з’яўляецца адным з нешматлікіх выпадкаў параўнання чалавека з дрэвам, калодай, дубцом, — параўн. укр. хлистик, лобас, рус. хлыст, бел. драг. лі́мах, бел. пень і інш. Да лобус 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каро́бка ’невялікая скрынка’ (ТСБМ), ’пасудзіна вялікіх памераў для ссыпання збожжа’, ’шырокая пасудзіна сярэдніх памераў з лазы для захавання мукі, круп і іншых рэчываў’, ’шырокая пасудзіна для сяўбы ўручную’, ’кошык для збірання грыбоў, ягад’, ’спецыяльная, шчыльна сшытая з ліпавай кары пасудзіна для збору мёду’ (З нар. сл.), ’прылада для лоўлі ўюноў’ (З нар. сл., Шатал., Крыв., Рам.), ’скрыначка, пенал’ (Бяльк.). Найбольш ужывальнае вытворнае ад кораб (гл.) слова. Параўн. укр. коробка, рус. коробка, чэш. krabka, польск. krobka. Паўднёваславянскіх паралелей да вытворных з суфіксацыяй на ‑ъка няма, бо такая суфіксацыя не характэрна для іх. Вядома, што паўд.-слав. мовы аддаюць перавагу сінанімічнаму суфіксу таго ж паходжання ‑ica: серб.-харв. кра̏бица ’каробачка’, славен. krábica ’каробка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)