Сцен ’енк, стогн’: змываю я сцен собаччій, курачій (з замовы, Рам. 5; Нар. Гом.), мажліва, сюды ж сціна́цца ’плакаць, аж выпроствацца’ (Бяльк.), гл. сцінаць2. Суадносіцца з укр. стена́ти ’жаласліва стагнаць; плачучы, крычаць’, рус. стена́ть ’енчыць, стагнаць’, стараж.-рус. стенати, чэш. stenati, славац. stenať, славен. stenjáti, серб.-харв. стѐњати, балг. сте́ня ’стагнаць’, макед. стенка ’тс’, ст.-слав. стенати ’тс’. Прасл. *stenati ’стагнаць’, звязанае чаргаваннем са стогн, стагнаць, гл. Дзеяслоў мае дакладныя адпаведнікі ў літ. stenė́ti ’стагнаць’, лат. stenêt і інш. (Фасмер, 3, 754; ЕСУМ, 5, 408), што ўрэшце ўзыходзяць да і.-е. (s)ten‑ ’гучаць; енчыць’ (Борысь, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)