Пужо́к ’схованка для рыбы ў карме лодкі’ (ТС). Няясна, магчыма, да пыж (з мясцовым чаргаваннем ы > ў) ’патаўшчэнне; затычка’, што, на думку Фасмера (3, 417), звязана зпуга ’тупы канец яйка’ і роднаснае лат.pugulis ’уздутае ўзвышэнне’, pauga ’падушка’, грэч.πυγή ’зад’; параўн., аднак, рус.пыж ’нос судна’, што паходзіцьзкомі, удм.piž ’лодка’ (там жа), відаць, выпадковае супадзенне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапа́з ’від каштоўных камянёў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз польск.topaz ’тс’ або рус.топа́з (з польскай, гл. Віткоўскі, Słownik, 186) зфранц.topaze і с.-лац.topazus, што, у сваю чаргу, згрэч.τόπαξος (с.-грэч.τοπάξιον), якое паходзіць ад назвы вострава Topazus у Чырвоным моры, дзе, магчыма, упершыню знойдзены гэты камень (Фасмер, 4, 77–78; ЕСУМ, 5, 598; Голуб-Ліер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́рпур ’ярка-чырвоны колер, фарба’ (ТСБМ), ст.-бел.пурпура ’тс’; сюды ж пурпуро́вачка (пра дзяўчыну) (карэліц., Марц.). Запазычана зням.Purpur праз рус.пу́рпур ’тс’, або злац.purpura, магчыма, праз польск.purpura (параўн. Булыка, Лекс. запазыч., 111), вядомага з XVI ст. (Банькоўскі, 2, 966), што ўзыходзяць да грэч.πορφύρα ’фарба з соку мідыі; тканіна, афарбаваная гэтым сокам’, што ў сваю чаргу паходзіцьз невядомай палеабалканскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ганча́рушкі ’гліністая глеба’ (Сцяшк. МГ). Паколькі няма падобных роднасных форм і лексема гэта, здаецца, адзінкавае ўтварэнне ў зах.бел. гаворках, то дэталі яго паходжання застаюцца няяснымі. Ясна толькі адно: гэта слова звязана, відаць, зганча́р1. Дэталі словаўтварэння таксама вытлумачыць цяжка. А ці не паходзіць слова ганча́рушкі ад уласнай назвы *Ганчарушкі (< ганча́р)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спанцы́рка ‘верхняя жаночая кароткая вопратка’ (ТС). Бадаць, праз польск.spencer, spencerek ‘кароткая куртка, каптан’, ням.Spéncer, Spénzer ‘жаночая кофта; вузкі каптан’. Запазычана зангл.spencer ‘куртка, кароткі сурдут’, што паходзіць ад імені лорда Спенсера, які ў 1796 г. увёў ва ўжытак такі тып адзення (Брукнер, 508; Фасмер, 3, 733; ЕСУМ, 5, 368).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́ба (дзіцячае) ’зярняты’ (Нас.), ’гарошына’ (Сцяц.), ’гарох’ (Бяльк.), ягада’ (Шат., Яўс.), бу́бка ’бубачка’ (Нас., БРС, Сцяшк. МГ), ’бубка, ягады’ (Бяльк.), бу́бачка (БРС), буба́шкі ’галачкі з цеста’ (Касп.), ’пячэнне’ (Бяльк.), бу́бка ’страва з падпражаных, цеставых галачак’ (КЭС, лаг.), бу́бехі ’маладыя плады’ (Сцяц.), бубу́шка ’жоўты гарлачык’, бубы́шка ’пупышка’ (Касп.). Не вельмі лёгка рашыць, адкуль паходзіць тут аснова буб-: зпрасл.*bób‑ ці *bub‑ (гл. пад буб). Некаторыя прыведзеныя словы могуць паходзіць і з*bob‑ (параўн. палес.буб ’боб’), а ў укаючых гаворках ненаціскное «о» наогул дае «у». Складанасць пытання можна зразумець і з таго факта, што некаторыя прыведзеныя вышэй словы сустракаюцца і з іншым вакалізмам. Так бу́бехі ’маладыя плады’ можна параўнаць з палескім бабі͡ех ’невялікі пучок бруднай і зліплай воўны на авечцы’, а буба́шкі ’галачкі з цеста’ маюць паралельную форму бабу́шкі (гл.). Літ-py гл. у артыкуле на буб-, а таксама Фасмер, 1, 225, дзе тлумачыцца рус.бу́ба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАДЗІ́МІЧЫ,
усходнеславянская этнічная супольнасць. Жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны, па цячэнні Сажа і яго прытоках. Паводле летапісу, назва паходзіць ад імя Радзім. Папярэднікамі Р. у Пасожжы былі носьбіты калочынскай культуры. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, рамёствамі, паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем і ткацтвам. Пахавальны абрад: трупаспаленне (8—10 ст.) і трупапалажэнне на гарызонце, у падкурганнай яме (з канца 10 да пач. 12 ст.). Сярод пахавальнага інвентару шмат упрыгожанняў, прадметаў побыту, радзей сустракаюцца прылады працы. Характэрныя племянныя адзнакі Р. — бронзавыя або сярэбраныя скроневыя кольцы (7-прамянёвыя і 7-лапчастыя), біэліпсоідныя, язычковыя, пятлістыя, гронкавыя падвескі, пласціністыя грыўні. У пахаваннях знойдзены манеты (дырхемы, срэбранікі, брактэаты), якія выкарыстоўваліся як падвескі ў маністах. У канцы 1-га тыс. Р. знаходзіліся на ступені фарміравання класавых адносін, узначальваліся князямі і старэйшынамі. У 885 кіеўскі кн. Алег вызваліў Р. ад залежнасці хазараў і абклаў іх сваёй данінай. У 907 у складзе яго войска Р. ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю. У пач. 970-х г. выйшлі з-пад улады кіеўскіх князёў, у 984 былі разбіты на р. Пяшчань (ці каля Слаўгарада ці каля Гомеля) ваяводам кн. Уладзіміра Святаславіча Воўчым Хвастом і іх землі замацаваліся ў складзе Кіеўскай Русі. З 11 ст.тэр. Р. у Чарнігаўскім княстве, зпач. 12 — яе паўн. частка пад уладай Смаленска. Да 12 ст. адносяцца пісьмовыя звесткі пра гарады на зямлі Р. — Крэчуг (1136, сучасны Крычаў), Прапошаск ці Прупой (1136; цяпер Слаўгарад), Гомій (1142, Гомель), Рагачоў (1142), Чычэрск (1159, Чачэрск). Апошняе ўпамінанне Р. у летапісе пад 1169. Найб. даследаваныя археал. помнікі — курганныя могільнікі Абідавічы, Ветачка, Вішанька, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Нісімкавічы, Ходасавічы, Шапчыцы, Юдзічы, Эсьмоны і інш.
Літ.:
Соловьева Г.Ф. Славянские союзы племен по археологическим материалам VIII—XIV вв. н.э. (вятичи, радимичи. северяне) // Сов. археология. 1956. № 25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тэ́ніс ‘гульня з мячыкам і ракеткамі’ (ТСБМ, Пятр.). Зангл.tennis ‘тс’, што паходзіць ад франц., ст.-франц.tenez ‘трымайце’ (вокліч пры падачы мяча) < лац.tenere ‘трымаць’ (Арол, 4, 60; ЕСУМ, 5, 546). Праз рус.теннис ці польск.tenis ‘тс’. Сюды ж, відаць, тэ́ніска ‘сарочка з кароткімі рукавамі’ (ТСБМ), што зрус.тенниска ‘тс’, якое, у сваю чаргу, утворана ад теннис < англ.tennis суфіксальным спосабам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люля́к ’дурнап’ян, Datura stramonium L.’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Назва паходзіцьзпольск.lulek ’чорны блёкат, Нуосуаmus niger L.’, запазычанага праз ст.-в.-ням. (lolli) > с.-в.-ням. мову (дзе lulch, lulich > ням.Lolch ’жыцік’ злац.lolium, якое называла не толькі расліну жыцік ап’яняючы ’Lollium temulentum L.’, але і іншыя атрутныя, адурманьваючыя расліны (Махэк, Jména, 206; Слаўскі, 4, 377–378).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіцьз першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед.церн се ‘касавурыцца, пазіраць скоса’, чэш.ceriti zuby ‘скаліць зубы’.