Спанцы́рка ‘верхняя жаночая кароткая вопратка’ (ТС). Бадаць, праз польск. spencer, spencerek ‘кароткая куртка, каптан’, ням. Spéncer, Spénzer ‘жаночая кофта; вузкі каптан’. Запазычана з англ. spencer ‘куртка, кароткі сурдут’, што паходзіць ад імені лорда Спенсера, які ў 1796 г. увёў ва ўжытак такі тып адзення (Брукнер, 508; Фасмер, 3, 733; ЕСУМ, 5, 368).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)