Няма́ль ’амаль’ (Нас., ТС), нымиль ’тс’ (столін., Нар. лекс.), а таксама ’верагодна, відаць, здаецца’: немаль пан пріЬхавь (Нас.), ст.-бел.немаль (немалъ) ’амаль’ (1595) — лічыцца запазычаннем з польск.niemal (Кюнэ, Poln., 81; Булыка, Запазыч., 216; Лекс. запазыч., 200; Жураўскі, SOr, 1961, 7, 40); паводле Карскага (2–3, 74), немаль ’верагодна’ утворана ад назоўніка ў наз.-він. скл. адз. л. Махэк₂ (395) выводзіцьст.-чэш.петаі(е).са спалучэння malo пе, параўн. mälnie ’амаль, чуць’ (Пятк. 2, 132) з адваротным парадкам элементаў. Параўн. малпа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навы́тар ’практыкаванне’ (Дуж-Душ.), навытарынный ’навучаны, звычны да справы, набіўшы руку, не навічок’, дзеепрым. залежнага стану ад дзеяслова навытырыць (Нік., Оч.). Этымалогія няпэўная; паводле Ластоўскага, бел.навытар ’навык да выканання чыннасцяў’ паходзіць ад тор ’шлях, дарога’, торыць ’праціраць дарогу’ (Ласт. 106) і, відаць, звязана з рус.поднатореть ’навучыцца, набіць руку ў якой-небудзь справе’, аднак няясным застаецца пачатак слова. Спробы звязаць з новы, параўн., напрыклад, чэш.novotář ’аматар новага, наватар’, славен.novotorija ’навіна, новыя парадкі’ і пад., ствараюць семантычныя цяжкасці. Мартынаў (вусна) выводзіць з *na‑o‑tor‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́сні ’вяснушкі’ (светлаг., рагач., б.-каш., Мат. Гом.), плесня ’тс’ (слаўг., карм., ветк.), слаўг., карм.плесневыя ’з вяснушкамі’ (ЛА, 3), рус.смал.плесни ’вяснушкі’, плеашвыіі ’з вяснушкамі’, прыбалгыйск. ’сівы (пра масць каня)’, польск.pleśń ’чорная плесня на грабні пеўня’. Да плесня (гл.) < і.-е.plek‑sn‑i‑s ’пляма’ (Банькоўскі, 2, 607). Сюды ж ст.-бел.плеснивый, плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.), якое Булыка (Лекс. запазыч., 124) выводзіць са ст.-польск.pleśń iwy; параўн. таксама ст.-чэш.plesnivy ’пакрыты плесняй’, ’сівы, белапёры (пра каня)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сало́ха ’жаночае імя Саламаніда’, ’дурань, дурніца’ (Нас., Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (Мат. Гом., Юрч., Сл. Брэс.). Укр.соло́ха ’ведзьма’, ’жаночае імя’, рус.пск., цвяр.соло́ха ’неахайная касматая жанчына’, ’русалка’. Апелятывы ўтвораны ад жаночага імя Салоха, якое Унбегаун (BSL, 52, 1957, 176), таксама як і Насовіч, 600, выводзіць з Соломонида, якое было распаўсюджана ў XVII–XVIII стст.; Брукнер, KZ, 43, 403 і інш., гл. Фасмер, 3, 714 утвараюць ад грэч. імя Σαλόμη ’Саламея’. Магчыма, сюды ж і гом.самахня́ ’салоха’ з *салахня пад уплывам сам, сама.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сямяргу́ ’сямёра’: сямяргу бабаў (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад сямёра (гл.) па тыпу двайга́ (гл.) з няясным па паходжанні суф. ‑г‑, параўн. польск.dwojga ’двое’, якое лічыцца Р. скл. ад першапачатковага прыметнікавага лічэбніка dwój, пазней dwoje (Слаўскі, 1, 183) або ўзніклым па тыпу czworga ’чацвёра’ (Бацькоўскі, 1, 313). Спасылкі на літ.dveigỹs ’двухгадовая хатняя жывёліна, двухлетка’, ketvérge ’старажытная дваццацікапеечная манета, што адпавядала чатыром пяцікапеечным’ схіляюць да думкі пра азванчэнне зыходнага суф. ‑к‑, так выводзіць для літоўскіх слоў Смачынскі, 138, 279 (< *dveikys, *ketverkė). Параўн. чацвер (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трук ‘лоўкі, эфектны прыём, нумар’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову (трюк) з франц.truc ‘спрытнасць’, якое з праванс.truc ці з італ.trucco ‘палка’. Фасмер (4, 112) выводзіцьрус.трюк з англ.trick ‘фокус, трук, спрытны прыём’, параўн. трык ‘trick artifice’ ў “Беларуска-ангельскім слоўніку” Я. Пятроўскага, выдадзеным у Лінцы ў 1946 г. (перавыданне — гл. Пятр.). Крыніцай запазычання англ.trik з’яўляецца ст.-франц.trique, якое з лац.tricae мн. л. ‘інтрыгі’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 662). Сюды ж трука́цкі, тру́кавы, трука́цтва, трука́ч (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
surface
[ˈsɜ:rfəs]1.
n.
1) паве́рхня f., верх -у m.
2) бок -у m.
A cube has six surfaces — Куб ма́е шэсьць бако́ў
3) ве́рхні пласт (сьне́гу, зямлі́)
4) Geom. пло́шча f.
2.
adj.
1) паве́рхневы
2) informal павярхо́ўны
surface knowledge — павярхо́ўныя ве́ды
3.
v.t.
1) пакрыва́ць
to surface a road — пакры́ць даро́гу
2) выво́дзіць на паве́рхню
to surface a submarine — вы́весьці падво́дную ло́дку на паве́рхню
4.
v.i.
усплыва́ць на паве́рхню
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Маге́ра1 ’кікімара’ (мсцісл., З нар. сл.) з’яўляецца, відаць, кантамінацыяй з традыцыйнай назвы жаночай істоты дамавіка — ма́ра́ (гл.) і меге́ра (гл.).
Маге́ра2 ’неахайны, някемлівы чалавек’ (Янк. 2). Няясна. Магчыма, звязана з чэш.валаш.mega, megal, megaňa ’непаваротлівы, няўклюдны’, славац.mego ’тоўсты, як бочка, грубіян’, якія таксама няясныя (Махэк₂, 358). Янкоўскі (2, 101) выводзіць ад маге́рка ’лямцавая ці суконная шапка’.
Маге́ра3 ’гарэлка’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з ням.mager ’худы, бедны, посны’ ці ад прозвішча прадпрымальніка, які гнаў гарэлку. Не выключана сувязь з магера1 (як вынік піцця — белая гарачка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Насу́гавата, насу́говато ’пахмурна, змрочна, туманна’ (ТС). Несумненна, звязана з укр.осу́га ’слой тлушчу на паверхні вадкасці, налёт на вадзе, іржа на вадзе’, восу́га ’пара на шыбах, тлушчавыя пляміў на вадзе’; чэш.osuhly ’пахмурны, хмарны, імглісты’, славац.osuhel ’густая імжа зімой; галалёд на дрэве; сухі мароз’ < *o‑sęg‑tъ ад прасл.*sęgti, гл. сягаць (Зубаты, Studie, 167–170). Сюды ж рус.дыял.осягиться, осяжить(ся) Асядаць’, гл. Варбат, Этимология–1970, 380. Інакш з польск.osęgly < osędly ад szady ’сівы, пакрыты шэранню’ выводзіць чэшскае і славацкае словы Махэк₂ (421), што здаецца малапераканальным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няту́біц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск.toieść ’Nincetoxicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.