Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зламы́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае на мэце злы намер, што‑н. нядобрае. [Карызна] ведаў пра выпадкі, калі некаторыя зламысныя калгаснікі, у душы зацятыя ворагі калектывізацыі, рабілі ўсялякія штукі, абы не здаваць у калгас сва[ёй] жывёлы.Зарэцкі.
2.Уст. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны. Зламысны ўчынак. Зламысная змова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
так-ся́к, прысл.
Разм.
1. Нейкім чынам; з пэўнымі намаганнямі. Калёсы так-сяк сабралі, крывыя, скрыпучыя, аднабокія, а хамутоў няма.Ермаловіч.Хто так-сяк трымаўся на нагах, кінуліся куды каторы.Лынькоў.
2.узнач.вык.Абы-як; без асаблівага жадання. На работу так-сяк, а на ежу мастак.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халмаго́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Разм. Карова або гусь халмагорскай пароды. Ды і статак не абы-які. Халмагоркі, бурачырвоныя латвійкі. Што ні карова — біяграфія.Асіпенка.А пакліча гусак халмагорак, — Крылы над вадою паўздымаюць, Загамоняць яны дружным хорам — Шум і пырскі, аж вясёлкі ззяюць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. чакаць. Дзед Талаш .. хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут .. у бясплодным чаканні.Колас.Вечарам сядзела .. [Ганна] дома — і сумная і поўная трывожнага чакання.Чорны.
2. Непрыняцце рашэнняў некаторы час з мэтай дачакацца зручнага моманту. Палітыка чакання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разарва́ць zerréißen*vt (на кавалкі); zerfétzen vt (абы-як);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
напуска́цьIнесов.
1.в разн. знач. напуска́ть; см. напусці́ць 1;
2. (прибавлять в размерах) припуска́ть
напуска́цьIIсов. напусти́ть;
~ка́ў абы́-каго́ — напусти́л кого́ попа́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пляўду́ра ’плявузгала’, пляўдурыць ’гаварыць пустое’ (міёр., З нар. сл.: Нар. лекс.). Балтызм, параўн. літ.pliaupti, pliaukšti ’вярзці лухту, абы-што гаварыць’ і суф. ‑d‑а з непахвальным значэннем, да якога пазней далучыўся суф. ‑ур‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мандзя́каць ’гаварыць абы-што, глупства, нязначнае’ (паўд.-усх., КЭС). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ʼак‑аць ад асновы манд‑, якую можна назіраць у анатамічным тэрміне: параўн. чэш.mandibula ’ніжняя сківіца’ < лац.mandibula ’сківіца’ < mandere ’жаваць, кусаць’.