Прагно́з прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных’ (ТСБМ). Праз рус. прогно́з ’тс’ (параўн. Крукоўскі. Уплыў, 75 і наст.) з грэч. πρόγνωσις ’даведванне наперад; прадвызначэнне’ ад грэч. προ‑ ’паперад’ і γνωσις ’веданне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратэ́з ’штучная частка цела, якая замяняе страчаную прыродную’ (ТСБМ). Праз рус. проте́з ’тс’ (польск. proteza) з франц. prothèse ’тс’, якое з грэч. πρόσθεσις ’далучэнне, прыбаўленне’ (Чарных, 2, 73; ЕСУМ, 4, 609).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’е́са ’драматычны твор’, ’невялікі музычны твор’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 84), у якой з франц. pièce ’тс’, ’кавалак, штука’ — непасрэдна, альбо праз ням. Piece ’п’еса’ (Фасмер, 3, 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разма́хірыць (разма́хириць) ’змарнатравіць’ (Нас.), ма́хириць ’хлусіць, ашукваць’, рус. дыял. ма́хир ’падманшчык, ашуканец’. Паводле Фасмера (2, 585) з нова-в.-ням. Macher ’камбінатар, дзялец’, магчыма, праз ідыш macher, параўн. шахер‑махер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́нда ’форма інструментальнай музыкі са шматразовым паўтарэннем галоўнай тэмы ў чаргаванні з пабочнымі’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з італ. rondo ’сярэдневяковая форма танцавальнай песні’, што з лац. rotundus ’круглы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́тэр ‘цёплая вязаная фуфайка без засцежак з высокім каўняром (ТСБМ). Праз рус. сви́тер ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) з англ. sweater ад sweat ‘пацець’. Гл. таксама адаптаваную форму сві́тра (пруж., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́кта ‘рэлігійная суполка па-за традыцыйнай царквой’ (ТСБМ). З лац. secta ‘вучэнне, кірунак, школа’, што звязана з sequor ‘іду следам’ (Сной₂, 646; ЕСУМ, 5, 207), магчыма, праз заходнееўрапейскае і рускае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́флік ‘накладка на прарэх кашулі’ (Мат. Гом., Інстр. 2). Праз польск. strefa ‘паласа, пояс, слой’, больш новае sztryple з ням. Streifen ‘паласа’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518. Параўн. штрыфель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЭРАДЫНАМІ́ЧНАЯ ТРУБА́,

устаноўка, у якой ствараецца паток паветра або іншага газу для эксперым. вывучэння з’яў, што ўзнікаюць пры абцяканні газам цвёрдых целаў (лятальных апаратаў, іх частак і інш.). Адну з першых аэрадынамічных труб сканструяваў К.​Э.​Цыялкоўскі (1897).

Аэрадынамічная труба мае: сапло, праз якое праходзіць паветра; кіравальныя лапаткі, што надаюць паветр. патоку патрэбны напрамак; рабочую частку, дзе знаходзяцца доследны аб’ект і датчыкі фіз. велічыняў для вымярэння; вентылятар або кампрэсар, якія ўтвараюць паток газу; дыфузар для выдалення газу. У аэрадынамічнай трубе вывучаюць мадэлі або рэальныя аб’екты, вымяраюць сілы, што дзейнічаюць пры палёце самалётаў, ракет, пры руху цягнікоў і інш. трансп. сродкаў; праводзяць даследаванні і вызначаюць аптымальную форму гэтых аб’ектаў.

Аэрадынамічная труба: 1 — сапло; 2 — доследная мадэль; 3 — дыфузар; 4 — вентылятар; 5 — кіравальная лапатка; 6 — адваротны канал; 7 — кіравальная рашотка.

т. 2, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПО́РЫ ЛІ́НІЙ ЭЛЕКТРАПЕРАДА́ЧЫ,

канструкцыі (збудаванні) для падвешвання правадоў і маланкаахоўных тросаў паветр. ліній электраперадачы. Бываюць прамежкавыя (пераважна на прамых участках трасы ЛЭП) і анкерныя (у пачатку і канцы прамых участкаў ЛЭП, на паваротах, пры пераходах праз водныя і інш. перашкоды). Анкерныя апоры ліній электраперадачы прымаюць нацяжэнне правадоў і тросаў, маюць больш жорсткую і трывалую канструкцыю. У залежнасці ад колькасці падвешаных правадоў (ланцугоў) апоры ліній электраперадачы падзяляюцца на адна- і многаланцуговыя; ад канструкцыі — на аднастоечныя, А-, П- і АП-падобныя, свабоднастаячыя, з адцяжкамі. Робяцца з жалезабетону і металу, пераважна са сталі (у асн. для ЛЭП напружаннем 220 кВ і болей), а таксама з дрэва (да 110 кВ у лясных мясцовасцях).

Апоры ліній электраперадачы: а — драўляная свабоднастаячая П-падобная; б — жалезабетонная аднастоечная з адцяжкамі; в — металічная двухланцуговая.

т. 1, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)