1. паступова ўзмацняць (павялічваць, пабольшваць) дзеянне;
stopniować barwy — паступова ўзмацняць колеры;
2.грам. змяняць па ступенях параўнання;
stopniować przymiotniki — утвараць ступені параўнання прыметнікаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЖАМЧУ́ЖНІЦЫ,
група родаў двухстворкавых малюскаў, здольных утварацьжэмчуг. У прэсных водах Паўн. Еўразіі, Амерыкі, Цэнтр. Еўропы, Д. Усходу, Паўн. Японіі пашыраны 2 роды сям. прэснаводных Ж. Больш за 5 відаў. Жывуць у невял. празрыстых рэках і ручаях. Найб. вядомая Ж. еўрапейская, або звычайная (Margaritifera margaritifera), якая траплялася ў рэках паўн.ч. Беларусі да сярэдзіны 19 ст., потым знікла, занесена ў Чырв. кнігу. У родзе марскіх Ж. каля 10 відаў. Пашыраны ў субтрапічных і трапічных морах да глыб. 70 м каля берагоў Цэнтр. Амерыкі, Індыі, Цэйлона, Аўстраліі, Мадагаскара, Японіі, у Чырвоным і Міжземным морах. Найб. вядомыя: Pinctada martensii, P. margaritifera, P. vulgaris.
Даўж. ракавіны да 30 см, маса да 10 кг (Pinctada), знутры ўкрыта тоўстым слоем перламутру. «Замок» утвораны адным «зубам» на правай створцы ракавіны і двума на левай (прэснаводныя Ж.). Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй». Органы дыхання — шчэлепы. Раздзельнаполыя. Апладненне знешняе. Яйцы адкладвае ў шчэлепы. Лічынкі (глахідыі) паразітуюць на скуры і шчэлепах рыб, потым апускаюцца на дно і развіваюцца. Біяфільтратары Растуць марудна: прэснаводныя Ж. даўж. 12—13 см маюць узрост каля 70 гадоў, за 30—40 гадоў жамчужына дасягае 8 мм. Жывуць да 100—120 гадоў. Аб’екты промыслу. З пач. 20 ст. іх штучна разводзяць для атрымання жэмчугу, Выкарыстоўваюць таксама перламутр створак для розных вырабаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Утвараць рэзкі, адрывісты гук пры ўдары, сутыкненні, у час работы якога‑н. апарата, прыбора, механізма і пад. На сцяне шчоўкаў гадзіннік.Самуйлёнак.Шчоўкае замок у дзвярах — вярнулася бабуля.Савіцкі.Шчоўкаюць затворы вінтовак, шум, гоман.Пестрак.//Утвараць трэск, трашчаць. Авёс, насыпаны тонкім пластом, хутка пачаў падскокваць, шчоўкаць, пакрывацца далікатным румянцам.Новікаў.// Раздавацца, гучаць (пра стрэлы). Кулі ў кустах шчоўкаюць.Пянкрат.// Спяваць, утвараючы адрывістыя гукі (пра некаторых птушак). Лясныя спевакі, нябачныя ў гушчары дрэў і кустоў, свішчуць, шчоўкаюць.Чарнышэвіч.Раніца выдалася ціхая, росная. За ракой у лазняку яшчэ шчоўкаў і заліваўся салавей, а з дубравы чулася кукаванне зязюлі.Дайліда.
2.Утвараць кароткі, адрывісты гук рэзкім ударам, стуканнем і пад. Сяржант шчоўкае каблукамі, паварочваецца і ідзе да дзвярэй.Крапіва.Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі.Шамякін.//каго-што і без дап.Разм. Фатаграфаваць, здымаць каго‑, што‑н. [Арцём:] — А то схопіць [карэспандэнт] у клетцы якога Шаха, труса, суне мне ў рукі і шчоўкае апаратам.Ракітны.Услед за стройнай, высокай дзяўчынай у беласнежным адзенні ходзяць цікаўныя фотарэпарцёры, шчоўкаюць апаратамі.Ус.
3.каго-што і без дап. Страляць куды‑н.; прабіваць што‑н. У мяне па стралковаму спорту першы разрад. І я ўжо загадзя смакаваў, як буду шчоўкаць мішэні.Пінчук.
4.Разм. Ікаць. — Як гэта не шчоўкаў? — адважна маню я. — Насілу лімонам перабілі...Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выць, выю, выеш, вые; незак.
1. Працяжна і тужліва скуголіць. Трывожна брахалі і неяк жаласна і жудасна вылі сабакі.Колас.//Утвараць падобныя на выццё гукі. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі.Шамякін.Недзе поблізу грымяць гарматы. Выюць над галавой снарады.Колас.
2.Груб. Плакаць уголас, галасіць; скуголіць. Выць ад болю.
•••
Хоць воўкам вый — пра цяжкае, безвыходнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвыва́ць, ‑ае; незак.
1. Выць час ад часу, нядоўга. [Сабака] адбегся ад чалавека і, круцячыся на месцы, падвываў за кожным сваім брэхам.Чорны.//Утвараць гукі, падобныя на выццё. Падвывае матор. Падвывае мяцеліца. □ У коміне пачынаў падвываць вецер.Лобан.
2. Суправаджаць што‑н. выццём. [ванька] не чуў, як сястрычка клікала маці, як плакала, узлезшы на жэрдкі плота, а Мурза жаласна падвываў ёй.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасту́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Утвараць адначасовы або папераменны часты стук (аб некалькіх прадметах). Перастукваюцца аўтаматычныя станкі. □ Мерна перастукваюцца буферамі вагоны.Сяргейчык.
2. Перагаворвацца з кім‑н. пры дапамозе ўмоўнай сістэмы стукаў. Пятро зразумеў, што арыштаваны забаўляў яго песняй для таго, каб другія, што сядзелі ў розных камерах, у гэты час маглі перастуквацца праз сцяну.Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турката́ць, ‑коча; незак.
Разм.Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць. Ужо маланка слепіць вочы, а дзед спакойна кажа мне: — Хаціны, дзе трубач туркоча, пярун ніколі не кране...Вялюгін.Туркоча голуб на задвор[ку].Калачынскі. Тарахцець (пра гукі машыны ў час работы). Машына аддавала, здаецца, апошнія сілы — нешта ў ёй туркатала, ірвалася, шыпела.Пестрак.Раптам апоўначы, чуем, над борам У небе туркоча наш самалёт.Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цурча́цьіцурчэ́ць, ‑чыць; незак.
1. Цячы, ліцца цурком. Халодная вада капае на грудзі, на ногі, цурчыць на жвір.Пташнікаў.Ніна ўжо сядзела на зямлі і плакала, пазіраючы спалохана, як па назе цурчыць і цурчыць кроў.Мележ.
2.Утвараць гукі булькання, пералівання (пра вадкасць). Недзе глуха цурчыць вада па разоры.Пестрак.Дунаеву здалося, што ён ужо чуе, як цурчыць вада.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм.
1. Тое, што і цмокаць. Ваня чмокаў на каня, торгаў лейцамі.Новікаў.— Не даведаецца [Валодзя], я вас сустрэну ля паста, — паспешна дадавала Рыма, чмокала Марка ў шчаку і хуценька бегла ў сваю зямлянку...Васілеўская.
2.Утвараць гукі, падобныя на хлюпанне. Хлюпалі і сакавіта чмокалі капытамі ў рэдкай гразі змораныя коні.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)