Рабу́ля ’ластаўка’ (Сцяшк. Сл.), ’рабая або пярэстая карова’ (ТС). Утворана ад рабы́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ул‑я, як рагу́ля ад рага́ты (Сцяцко, Афікс. наз., 122–123).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́хлік ’акучнік’ (міёр., Нар. сл.). Ад ры́хліць (гл.) з дапамогай суф. ‑ік‑ як цягні́к, кры́цік ’сноп накрываць мэндлікі’ (Пра словаўтваральны тып глядзі Сцяцко, Афікс. наз., 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́вала ’крыкуха’ (Ян.). Балг. ревла ’тс’. Ад раўці (гл.) + суфікс ‑ал‑а, які характарызуе асобу па інтэнсіўнай знешняй прыкмеце з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сасі́лы ’саскі ў жывёлы’ (віц., Нар. лекс.). Вытворнае ад *сасаць або *сосіць, параўн. рус. сосать (гл. ссаць) з суф. ‑іла, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лацу́бікі ’прысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ласы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупе́нікі ’бульба ў мундзірах’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Да лупі́ць 1 ’здзіраць скуру’ (гл.). Аб суфіксе ‑ень, да якога пазней далучыўся ‑ік‑і, гл. Сцяцко (Афікс. наз., 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любіне́, любыня́ ’любата’ (драг., Лучыц-Федарэц; Клім.). Да лю́бы (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑я (‑ын‑я) < прасл. ‑ynʼi гл. Слаўскі (SP, 1, 139–140), Сцяцко (Афікс. наз., 109).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжня́к ’ляжачае гнілое дрэва’ (мазыр., ЛАПП), ’ніжні камень у жорнах’ (Інстр. III). Прасл. ležьnʼakъ (Трубачоў, 14, 171). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑няк гл. Сцяцко (Афікс. наз., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макані́на ’вадкая (скаромная або нішчымная страва’ (віц., Шн. 3), ’страва, якую мэкаюць блінамі’ (Касп.) — рэгіянальнае аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 108). Да мака́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маму́ля ’свякроў’ (Мат. Маг.). Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе ‑уля гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173. Параўн. таксама рус. разан. ма́менька, іркуцк. мама́нька, валаг., кастр. мама́ша, смал. ма́мухна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)